Авторизация
 

"Прамая лінія" па тэме "Ажыццяўленне дзейнасці ў сельскай мясцовасці"

 "Ажыццяўленне дзейнасці ў сельскай мясцовасці" — па такой тэме праводзіла прамую тэлефонную лінію намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Полацкім раёне Наталля Шаламаева. 

— Наша арганізацыя арандуе ў фізічнай асобы памяшканне для рознічнага гандлю прадуктамі харчавання ў Дзісне. Ці дазволена ў дадзенай сітуацыі прымяняць льготу па падатку на нерухомасць?


Адказ. Такое права прадастаўлена Указам ад 22.09.2017 года №345 "Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання". Для гэтага неабходна, каб арганізацыя з'яўлялася плацельшчыкам падатку на нерухомасць, аб'ект размяшчаўся ў сельскай мясцовасці і выкарыстоўваўся для рознічнага гандлю грамадскага харчавання ці бытавога абслугоўвання. У вашай сітуацыі такія ўмовы выконваюцца: аб'ект арандаваны ў фізічнай асобы, значыць, плацельшчык падатку на нерухомасць — ваша арганізацыя. Дзісна адпаведна рашэння абласнога Савета дэпутатаў ад 21.11.2017г. №226 уключана ў пералік тэрыторый, якія адносяцца да сельскай мясцовасці. Ваш аб'ект выкарыстоўваецца для ажыццяўлення роз-нічнага гандлю.


— Індывідуальны прадпрымальнік, займаюся рознічным гандлем у Міёрах. Ці магу скарыстацца льготай, устаноўленай Указам ад 22.09.2017г. №345 "Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання"?


Адказ. Не зможаце, бо Міёры рашэннем абласнога Савета дэпутатаў ад 21.11.2017г. №226 уключаны ў пералік населеных пунктаў, якія належаць да малых гарадскіх пасяленняў. Падатковыя льготы, прадугледжаныя Указам №375, распаўсюджваюцца на рознічны гандаль толькі пры ўмове яго ажыццяўлення ў сельскай мясцовасці. У малых гарадскіх пасяленнях пад льготу трапляюць толькі грамадскае харчаванне і аказанне бытавых паслуг.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Именины 16 мая 2021
Викентий, Николай, Павел, Петр, Тимофей, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта