Авторизация
 

Што трэба, каб жывёлагадоўля на Міёршчыне працавала без страт

 У суботу, 10 лютага, старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў правёў рабочую нараду з кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў. Першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Віктар Гагалінскі праінфармаваў аудыторыю аб выніках і патрабаваннях нядаўняй калегіі Мінсельгасхарчу. Калі канспектыўна, адносна нашых умоў па галоўных напрамках яны наступныя.

Неабходна павысіць адказнасць кіраўнікоў і спецыялістаў за развіццё і вынікі сельгасвытворчасці. Арыенцірамі для бясстратнай работы з'яўляюцца ўраджай зерневых і зернебабовых у 29 цэнтнераў з гектара, наяўнасць 25 кароў на 100 га ворыва пры надоі на кожную ў 4000 кілаграмаў. Пры гэтым важныя не толькі валавыя паказчыкі, але і эканамічны эфект, уменне зарабляць грошы.


Структура пасяўных плошчаў зацверджана, для Віцебшчыны галоўнае ў вырошчванні танных травяных кармоў для жывёлагадоўлі. Чакаецца далейшая падтрымка дзяржавы ў абнаўленні тэхнікі шляхам яе пастаўкі па лізінгу. Цяпер галоўнае — заканчэнне рамонту трактараў, глебаапрацоўчых і пасяўных агрэгатаў да пачатку палявых работ. Плануецца аднаўленне паставак запчастак праз райаграсэрвісы з мінімальнымі нацэнкамі.


Усямерна трэба эканоміць гаруча-змазачныя матэрыялы, найперш за кошт прымянення шыроказахопных і шматфункцыянальных сельгасмашын.


У жывёлагадоўлі асноўнае — нарошчванне аб'ёмаў і павышэнне якасці малака па ўсіх паказчыках. Яно павінна быць толькі гатунку экстра і вышэйшага. Адсюль — самыя жорсткія патрабаванні да кармлення і ўтрымання статка.


Трэба лепш займацца насенняводствам, у тым ліку канюшыны з улікам павелічэння "чыстых" пасеваў і даўгунцу. Раёну сёлета выдзелена 175 тон элітнага насення збожжавых. Гэта мала, трэба шукаць дадатковыя крыніцы і магчымасці набыцця высакаякаснага насеннага матэрыялу.


У бліжэйшы час гаспадаркі будуць абараняць свае мерапрыемствы ў райвыканкаме, як выжываць у такіх умовах.
Начальнік аддзела вытворчасці сельгаспрадукцыі райсельгасхарчу Андрэй Батура указаў кіраўнікам і спецыялістам шэрагу гаспадарак па недахопы ў жывёлагадоўлі: назіраецца вялікая вільготнасць кармоў (у іх пры змешванні трапляе снег), а таму няма належнай аддачы; не наладжана дыферэнцыраванае кармленне прадуктыўнага і сухастойнага статка, неэфектыўна выкарыстоўваюцца канцэнтраты; хапае недапрацовак у правядзенні кантрольных доек, вырошчванні рамонтных цялушак і доглядзе нованароджаных цялят. Недапушчальна вялікае невытворчае выбыццё кароў, а іх пагалоўе давядзецца аднаўляць! Недастаткова эфектыўна выконваюцца антымастытныя праграмы. Асаблівую ўвагу неабходна надаваць аб'ёмам і якасці малака. Ідэнтыфікацыя кароў закончана, цяпер гэтая работа павінна працягвацца з ахопам нованароджаных цялят.


На нарадзе станоўча адзначана развіццё жывёлагадоўлі ва УП "Цітова", аднак губляе пазіцыі ААТ "Дрыгучы", дзе, здавалася б, усё ёсць для атрымання належных надояў і прываг. Пэўныя крытычныя заўвагі выказаны па арганізацыі зімоўкі статка ў КУП "Язна", ВУПКУ "Юбілейны" і "Міёрскі", ААТ "Наўгароды", "Папшулі", "Любінова", "Узмёнскі край", "Пад'ельцы" і іншых.


Дырэктар райплемстанцыі Анатоль Клубань занепакоены ўзроўнем правядзення сінхранізацыі і пакрыцця рамонтных цялушак, арганізацыяй прагулак кароў і іх асемянення, санітарным станам утрымання маладняку ў шэрагу гаспадарак. Дапоўніў пералік прэтэнзій па ўтрыманні, доглядзе і лячэнні жывёлы галоўны ветэрынарны ўрач Мікалай Масал.


На нарадзе ўзнята пытанне затрымкі афармлення спецводакарыстання некаторымі сельгаспрадпрыемствамі. За гэтым, здавалася б, чыста фармальным актам хаваецца недастатковая ўвага забеспячэнню статка чыстай пітной вадой як аднаго з фактараў атрымання прадукцыі высокай якасці.


Аб неабходнасці заканчэння рамонту машынна-трактарнага парка да 1 сакавіка нагадаў кіраўнікам намеснік начальніка аддзела вытворчасці сельгаспрадукцыі райсельгасхарчу Аляксандр Мышко, бо потым пачынаецца дзяржтэхагляд па зацверджаным райвыканкамам графіку. Нельга ўпускаць падрыхтоўку бензавозаў, пытанні энергазберажэння. Тэрмінова неабходна рабіць разлікі патрэбнай падтрымкі тэхнікай і механізатарамі з прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый на перыяд веснавых палявых работ і заказваць іх. У вырашэнні гэтых пытанняў пакуль не праяўлялі актыўнасці інжынерныя службы гаспадарак "Язна", "Наўгароды", "Мерыца", "Міёрскі" і "Чэрасы".


Галоўны інспектар дзяржтэхнагляду Уладзімір Яскевіч звярнуў увагу на неабходнасць хутчэйшага пераафармлення тэхнікі, за якую закончаны лізінгавыя выплаты ў поўным аб'ёме, ва ўласнасць сельгаспрадпрыемстваў.


Пры падвядзенні вынікаў нарады старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў запатрабаваў узмацніць намаганні па ўсіх узнятых пытаннях. Асобна адзначыў важнасць пакрыцця ў лютым-сакавіку матачнага прадуктыўнага пагалоўя — інакш будуць падарваны перспектывы далейшага развіцця жывёлагадоўлі. Цяпер самае важнае — аб'ёмы і якасць рэалізуемага малака. Кожнаму калектыву трэба хутчэй вырашаць свае праблемы і не чакаць, што гэта зробіць нехта іншы. 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 096
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 323
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 961
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 761
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 078
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 810
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 105
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта