Авторизация
 

Тэрміны абавязковых страхавых узносаў у бюджэт Фонду сацабароны прыспешваюць

 Да 1 сакавіка індывідуальныя прадпрымальнікі павінны заплаціць абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва за 2017 год.

У адпаведнасці з Указам №87 ад 21.02.2014г. індывідуальныя прадпрымальнікі самастойна павінны выплачваць страхавыя ўзносы з дня пастаноўкі на ўлік у якасці плацельшчыка ў органах Фонду. Ажыццяўленне і вынікі прадпрымальніцкай дзейнасці значэння не маюць.  Сума павінна складаць не менш за 35% мінімальнай заработнай платы, устаноўленай і праіндэксаванай заканадаўствам. Выплачваюцца ўзносы за тыя месяцы года, у якіх прадпрымальнік меў на руках пасведчанне аб рэгістрацыі.

Сума плацяжу, разлічаная з мінімальнага заробку ў 2017 годзе, склала 1 113 рублёў.
Абавязковыя страхавыя ўзносы можна не плаціць толькі за перыяды прыпынення сваёй дзейнасці ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі. Напрыклад, гэта час ліквідацыі. Ільготы засталіся ранейшымі: калі ІП мае працоўныя адносіны, пенсію, права на дапамогу па доглядзе за дзіцяці да трох гадоў, атрымлівае прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, дзённую вышэйшую адукацыю.
Згодна пункта 26 Палажэння аб уплаце плацельшчык павінен прадставіць у органы Фонду даведкі і звесткі, звязаныя з налічэннем і выплатай абавязковых узносаў і іншых плацяжоў у бюджэт. Па месцы пастаноўкі на ўлік неабходны копіі гэтых дакументаў для пацвярджэння льгот.


Калі несвоечасова або не ў поўным аб'ёме выплацілі абавязковыя страхавыя ўзносы, накладваецца адміністрацыйнае спагнанне па арт. 11.54 КаАП у памеры 20% ад усёй сумы.


У выпадку няўплаты будуць прымацца меры: афармленне выканаўчага надпісу праз натарыўса, падача дакументаў у эканамічны суд. Прычым натарыяльныя тарыфы і пошліны адносяцца на кошт вінаватага. Акрамя таго, за кожны дзень пратэрміноўкі налічваецца пеня.
Каб удакладніць суму плацяжу і рэквізіты для пералічэння, звяртайцеся ў Міёрскі аддзел Фонду, вул. Камуністычная, 52, або па тэл. 4 90 51, 4 15 31, 4 16 32.


Надзея ЛІСІЧЭНКА,

начальнік Міёрскага райаддзела.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 096
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 323
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 961
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 761
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 078
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 810
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 105
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта