Авторизация
 

Семінар-вучоба па працоўных адносінах прайшоў у Міёрах

 Больш за сотню прафсаюзных юрыстаў правялі бясплатныя кансультацыі ў розных беларускіх гарадах у мінулы чацвер, 25 студзеня. У Міёрах сустрэлася з насельніцтвам, пракансультавала юрыстаў і спецыялістаў кадравых служб прадпрыемстваў і ўстаноў прававы інспектар працы Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Святлана СУПРУНЧУК.

На асабісты прыём да прававога інспектара завітала восем грамадзян. Усе атрымалі кансультацыі па пытаннях, з якімі звярталіся.
 Семінар-вучоба з юрыстамі і кадравікамі праходзіў у зале пасяджэнняў райвыканкама. Святлана Супрунчук нагадала пра асноўныя патрабаванні заканадаўства ў сферы працоўных адносін. У тым ліку прыём на работу і звальненне, заключэнне працоўных дагавораў і кантрактаў, вядзенне працоўных кніжак, прадастаўленне водпускаў. Прывяла прыклады парушэнняў, якія дапускаюцца пры афармленні кантрактаў: недакладная назва пасады, незапоўнены раздзел аб заработнай плаце, выпраўленні з дапамогай карэктара і так далей.


У сустрэчы прыняла ўдзел памочнік пракурора раёна Вольга Барысенка. Яна акцэнтавала ўвагу на выкананні антыкарупцыйнага заканадаўства дзяржслужачымі. Намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Іванова звярнула ўвагу прысутных на асаблівасці пенсіённага забеспячэння работнікаў. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 617
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 560
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 597
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 601
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта