Авторизация
 

Валавы надой малака ў Міёрскім раёне за 2017 год

 Валавы надой малака ў раёне за 2017 год склаў 34440 тон ці 95,6% да 2016-га. Усе гаспадаркі, за выключэннем УП "Цітова", што забяспечыла рост вытворчасці на 7,3%, ААТ "Наўгароды" (+4,8%), філіяла "Павяцце" (+8,2%) і  УП "Чэрасы" (+1,5%), не толькі не выканалі  заданні па гэтым паказчыку, але нават не выйшлі на леташні ўзровень. Ад кожнай каровы надоена на 242 кілаграмы менш — толькі па 3119 кг. Якім бы цяжкім ні быў мінулы год па забяспечанасці травяністымі кармамі, у большасці выпадкаў ускладнялі сітуацыю ў жывёлагадоўлі неарганізаванасць, грубыя парушэнні тэхналагічных рэгламентаў кармлення і ўтрымання статка.

Першай прычынай праблем у малочнай жывёлагадоўлі назаву заўчасны запуск дойных кароў і няправільнае кармленне сухастойных. Толькі ў студзені мы пачалі сартыроўку на МТФ статка па фізіялагічным стане і прадукцыйнасці. Зрабіць гэта трэба было да 1 лістапада.
Каровы пасля цялення — асноўная крыніца атрымання малака, аднак яны па большасці не выдзелены. Рацыён гэтага пагалоўя не збалансаваны, а прадукцыйнасць недастаткова стымулюецца канцэнтратамі. Не надаецца ўвага своечасоваму кармленню і якасці кармасумесяў па перамешанасці, вільготнасці, утрыманні пратэіну, наяўнасці прымесяў і іншых паказчыках.


Толькі безгаспадарчасцю можна назваць вялікае выбыццё кароў з асноўнага гурта — 3382 галавы за мінулы год, з іх 2059 з-за вымушанага забою. Асабліва вялікі ён у ААТ "Мікалаёўскі" — 248 кароў, "Туркова" — 217, "Пад'ельцы" — 189, "Узмёнскі край" — 179.


Калі з адборам рамонтных цялушак для асемянення сітуацыя больш-менш нармальная, то з утрыманнем і кармленнем нямала пытанняў. Нярэдка становіцца праблемай пачысціць і падаслаць у памяшканнях для гэтага маладняку, не кажучы пра кармленне і своечасовы перавод у злучны гурт, асабліва ў ААТ "Дрыгучы", "Мерыца", "Папшулі".


Рэалізацыя малака за 2017-ы склала 29543 тоны — 94% да ўзроўню папярэдняга года. Толькі сельгаспрадпрыемствы "Цітова", "Наўгароды", "Павяцце", "Чэрасы" і "Юбілейны" па гэтым паказчыку забяспечылі рост. Значнае адставанне дапусцілі "Язна" і "Мерыца" — 18%, "Папшулі" і "Гвардзейскі" — 17%, "Дрыгучы" — 14%, "Любінова"— 13%, "Пад'ельцы" — 11%.


Гатункам экстра адпраўлена на перапрацоўку 65% малака, вышэйшым — 31,2%, першым — 3,7%. Пры гэтым УП "Цітова" прадае "экстрай" 99% надою, філіял "Павяцце" — 92,2%, звыш 80% — ААТ "Дрыгучы", "Любінова", УП "Чэрасы", больш за 70% — ААТ "Туркова", "Пад'ельцы" і "Міёрскі райаграсэрвіс". У той жа час у ААТ "Папшулі" і ВУПКУ "Юбілейны" такога высокагатунковага малака наогул не атрымлівалі. Шэраг гаспадарак пастаўляе ў значных аб'ёмах надой першым гатункам.


Таварнасць малака за год па раёне склала 85,8%. Ні адна гаспадарка не пераўзышла ўзровень ў 90%, але і не апусцілася ніжэй за 80 працэнтаў.


Паменшыліся рэалізацыя малака і яго таварнасць найперш па прычыне неналежнай рэалізацыі антымасцітнай праграмы ў гаспадарках, адсутнасці адпаведных раствораў, нават сурвэтак для апрацоўкі вымя кароў, антысанітарыі ў стойлах. Гэта неаднаразова адзначалася ў філіяле "Павяцце", ААТ "Мерыца" і "Папшулі", КУП "Язна" і ВУПКУ "Юбілейны". Як вынік — няякасная прадукцыя: 118,3 тоны малака павышанай кіслотнасці і з утрыманнем інгібіруючых рэчываў за год. Найбольш часта інгібіруючыя рэчывы траплялі ў надой у ААТ "Мікалаёўскі", "Дрыгучы", "Любінова", "Чэрасы". Знаходзілі іх у прадукцыі ферм УП "Цітова", "ААТ "Мерыца" і філіяла "Павяцце".


Пры вырошчванні буйной рагатай жывёлы прадукцыйнасць летась склала 95,7% да ўзроўню папярэдняга года. Значна паменшылі аб'ёмы вытворчасці КУП "Язна" — на 51%, ААТ "Мерыца" — на 25%, "Гвар-дзейскі" — на 19,9%, "Дрыгучы" — на 19,9%, "Наўгароды" — на 8%, ВУПКУ "Міёрскі" — на 7,3%. Таму валавыя прывагі склалі 4419 тон, што на чатыры працэнты менш папярэдняга года, сярэднясутачныя—500 г, "мінус" склаў чатыры грамы. Гэта вынік вялікага невытворчага выбыцця маладняку (значны продаж насельніцтву і прадпрымальнікам, забой у гаспадарках і паморак), а таксама нездавальняючых умоў утрымання і кармлення. Але ж і ў аднолькавых умовах пры ўмелым гаспадаранні змаглі дабіцца добрых вынікаў УП "Цітова", ААТ "Мікалаёўскі", "Міёрскі райаграсэрвіс", "Узмёнскі край", "Чэрасы".


Цяпер неабходна тэрмінова прыняць меры па выпраўленні сітуацыі ў малочнай і мясной жывёлагадоўлі — у кожнай гаспадарцы пераўзысці па надоях і прывагах мінулагоднія паказчыкі. Закончыць сартыроўку кароў па фізіялогіі і прадуктыўнасці і арганізаваць іх масавыя прагулкі, расчыстку капытоў. Забяспечыць раскісленне сіласу, скармліванне хваі і эфектыўнае выкарыстанне канцэнтратаў, тэрмінова правесці інвентарызацыю кармоў. Да перыяду масавых цяленняў падрыхтаваць плёначнікі і прафілакторыі, навучыць усіх работнікаў тэхналогіі абыходжання з нованароджанымі цялятамі.


Дачакаліся халадоў, трэба праверыць уцяпленне вокнаў і дзвярэй жывёлагадоўчых памяшканняў.


Андрэй БАТУРА, намеснік начальніка райсельгасхарчу,

начальнік аддзела вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 90 666
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 64 819
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 467
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 271
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 29 650
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 373
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 18 671
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 октября 2018
Василий, Владимир, Дмитрий, Михаил, Николай, Павел, Петр, Степан, Тихон, Вероника, Яков

Именины 16 октября 2018
Денис, Иван, Павел, Петр

Госці краін
free counters
Партнеры сайта