Авторизация
 

Як засцерагчы і абараніць дзяцей ад наркотыкаў... Размова з оперупаўнаважаным з Міёраў

 У структуры наркарынку ў Беларусі доля спайсаў скарачаецца. Пра гэта яшчэ восенню мінулага года паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў. Праваахоўнікі не зніжаюць пільнасці і працягваюць арганізаваную работу па прафілактыцы і недапушчэнні распаўсюджвання наркотыкаў. У тым ліку і курыльных сумесяў.

Якія меры супрацьдзеяння наркотыкам прымаюць у нашым раёне, чым небяспечныя спайсы, як засцерагчы ад іх дзяцей. Пра гэта ў размове са старшым оперупаўнаважаным групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Міёрскага РАУС Андрэем ЛЮЦКІМ.
—Згодна з дэкрэтам №6 "Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў", у раёне распрацаваны комплексны план мерапрыемстваў, скіраваных на прыняцце эфектыўных мер па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў, прафілактыку іх ужывання. Задзейнічаны ўстановы адукацыі, культуры, аховы здароўя і іншыя суб'екты прафілактыкі,—расказвае Андрэй Іванавіч.—Што да дзейнасці праваахоўнікаў у гэтым напрамку, у мінулым годзе праводзіліся прафілактычныя і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы. Пра наступствы згубнай звычкі супрацоўнікі міліцыі нагадвалі ў школах, у працоўных калектывах, падчас адзіных дзён інфармавання ў сельсаветах. Правяралі месцы, дзе бавіць час моладзь: кафэ, гарадскі стадыён, сельскія Дамы культуры і клубы. Асобы, якія ўжываюць наркотыкі, не выяўлены. Пад пастаянным кантролем раней судзімыя за незаконны абарот наркатычных сродкаў. Такіх грамадзян на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС пяць.


Як правіла, спрабуюць наркотыкі падлеткі і моладзь. Гэта тлумачыцца небагатым жыццёвым вопытам?
—Прычыны розныя. Здараецца, да новых адчуванняў штурхае цікаўнасць: "А што будзе, калі паспрабую?" Часам не хочацца заставацца белай варонай сярод сяброў і знаёмых, якія ўжываюць наркотыкі. Хтосьці лічыць, што небяспека не такая сур'ёзная, як яе апісваюць розныя крыніцы. Апошняе асабліва адносіцца да так званых спайсаў. Існуе міф, што курыльныя сумесі не ўтрымліваюць наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. Гэта не адпавядае рэчаіснасці.


Якую небяспеку тояць спайсы?
—Рэгулярнае ўжыванне вядзе да незваротных парушэнняў дзейнасці нервовай сістэмы. Паніжаецца канцэнтрацыя ўвагі, аслабляецца памяць, зніжаецца інтэлект, узнікае схільнасць да дэпрэсіі і суіцыду. У аматараў курыльных сумесяў пастаянны кашаль, хрыплы голас. Развіваюцца ларынгіт, фарынгіт, запаленне лёгкіх. Працяглае курэнне сумесяў можа прывесці да раку поласці роту і гартані, глоткі і лёгкіх. Вядома шмат выпадкаў, калі пад уздзеяннем міксаў скакалі з дахаў шматпавярховак, купаліся ў ледзяной вадзе.


Якія прыкметы ўказваюць на ап'яненне ад курыльных сумесяў?
—Парушэнне каардынацыі руху, санлівасць, пашыраныя зрэнкі, цяжкасці з факусіроўкай позірку, невыразнае маўленне, слабасць, бледнасць скуры, парушэнне ўвагі, млоснасць. Пра атручванне спайсамі сведчаць ірвота, павышаны ціск, частае сэрцабіццё, галюцынацыі, адсутнасць рэакцыі на знешнія раздражняльнікі. Увогуле рэакцыя кожнага арганізма індывідуальная. У непаўналетніх пры перадазіроўцы магчымы смяротны зыход. Праблема ў тым, што аналізы не выяўляюць у крыві наркатычнае рэчыва.


Як засцерагчы і абараніць дзяцей ад наркотыкаў?
—Скажу банальную і ў той жа час важную рэч—дзеці патрабуюць увагі. Калі ў сям'і камфортны псіхалагічны клімат, даверлівыя адносіны паміж бацькамі і дзецьмі, адкрыта абмяркоўваюцца праблемы, то верагоднасць, што ў падлетка з'явяцца шкодныя звычкі, значна меншая. Разам з тым, дзіця павінна ведаць пра шкоду і згубны ўплыў наркотыкаў, каб умець сказаць ім цвёрдае "Не!" 

ДАРЭЧЫ: У 2017 годзе ў Міёрах выяўлены два факты захоўвання наркотыкаў. Да крымінальнай адказнасці прыцягнуты двое жыхароў райцэнтра. На тэрыторыі раёна зарэгістраваны два выпадкі захоўвання насваю. Парушальнікі панеслі адміністрацыйную адказнасць па артыкуле 16.10 КаАП "Незаконныя дзеянні з некурыльнымі тытунёвымі вырабамі, прызначанымі для смактання і (або) жавання". 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 211
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 460
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 100
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 896
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 197
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 932
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 222
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2018
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта