В Беларуси прошла акция Белагропромбанка "Твои первые финансы"

 Мінулай восенню ў Беларусі прайшла рэспубліканская акцыя Белаграпрамбанка "Твае першыя фінансы". Чацвёрты год запар праект падтрымліваюць Нацыянальны банк і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, пры ўдзеле прадстаўнікоў Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі, спартыўных федэрацый, кліентаў і партнёраў банка.

Гісторыя праекта "Твае першыя фінансы" пачалася ў верасні 2014 года. За гады існавання фінансавыя казкі атрымалі каля 300 тысяч школьнікаў.

Па ўсёй Беларусі для пяцікласнікаў сельскіх і гарадскіх школ з верасня па лістапад супрацоўнікі банка праводзілі ўрокі фінансавай граматнасці. Дзеці ўдзельнічалі ў віктарынах і конкурсах, разам трэніраваліся ў рашэнні эканамічных задач. Асаблівую ноту пазітыву прынеслі зносіны з сімвалам Дзіцячай ашчаднай праграмы Белаграпрамбанка "Расці вялікі" Агрыкам.
Самым важным момантам свята для дзяцей стала ўручэнне маляўнічага зборніка фінансавых аповядаў "Твае першыя фінансы" і іншых памятных прызоў.


Кніга "Твае першыя фінансы" ў цікавай і даступнай форме расказвае гісторыю з'яўлення грошай, пра карысць і неабходнасць банкаў, як правільна распараджацца грашыма, што значыць быць фінансава граматным і сучасным, што такое ўклады, крэдыты, банкаўская плацежная картка. У выданні ёсць слоўнік фінансавых тэрмінаў.


Стваральнікі праекта пастараліся, каб кніга стала для дзяцей добрым падспор'ем у вывучэнні свету фінансаў. Ідучы за галоўнымі героямі Алесікам, Стэфкай і казачным персанажам Агрыкам, юныя чытачы робяць нечаканыя адкрыцці.
Асноўная каштоўнасць кнігі "Твае першыя фінансы" ў яе практычнасці. Расказваючы пра пэўны фінансавы прадукт, яна дапамагае вырашыць нейкае актуальнае пытанне.


Па ўсёй Беларусі ў мерапрыемствах Белаграпрамбанка паўдзельнічалі каля 100 тысяч школьнікаў. У Віцебску і Віцебскім рэгіёне кнігу "Твае першыя фінансы" атрымалі больш за 11 тысяч пяцікласнікаў. Урокі па фінансавай граматнасці прайшлі ў звыш 300 школах.
Чым раней чалавек пачынае спасці-гаць якую-небудзь навуку, тым больш эфектыўна прымяняе гэтыя веды ў жыцці. А эфектыўнае валоданне фінансавай граматнасцю дапамагае станаўленню маладога чалавека як паспяховай і ўпэўненай асобы. Вывучаць яе неабходна са школьнага ўзросту, чаму і спрыяе Белаграпрамбанк.


Алег ЖЫНГЕЛЬ, начальнік філіяла ААТ

"Белаграпрамбанк" Віцебскае абласное ўпраўленне.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.