Авторизация
 

Невыкарыстоўваемыя аб'екты нерухомасці выстаўлены на аўкцыён

 Па стане на 1 верасня 2017 года ўцягнута ў гаспадарчы абарот 296 невыкарыстоўваемых аб'ектаў нерухомасці. Спісана (знесена) і закансервавана 64 аб'екты раённай (гарадской), абласной камунальнай уласнасці.

Кантралюецца ўцягненне ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемых аб'ектаў нерухомасці. Своечасова ўносяцца змяненні ў зацверджаныя на 2017 год графікі і пералікі па 647 аб'ектах дзяржаўнай і камунальнай уласнасці, уласнасці саюза спажывецкіх таварыстваў і ААТ. Спісанню (зносу), кансервацыі сёлета належаць 293 невыкарыстоўваемыя аб'екты нерухомасці.


ІНФАРМАЦЫЯ аб прапаноўваемых на продаж аб'ектах нерухомасці, аб'яўленых аўкцыёнах, аб невыкарыстоўваемай маёмасці арганізацый і прадпрыемстваў Віцебскай вобласці, нарматыўнай базе ў сферы маёмасных адносін актуалізавана, размешчана ў інтэрнэце на сайтах органаў дзяржаўнага кіравання, накіравана ў арганізацыі, якія садзейнічаюць развіццю прадпрымальніцтва і бізнесу.


У студзені-верасні аб'яўлены 362 аўкцыёны. Выстаўлена 215 аб'ектаў нерухомасці. На 46 выніковых аўкцыёнах прададзена 50 аб'ектаў нерухомасці на суму 831,1 тысячы рублёў.


Па заявах арандатараў аб продажы арандуемай імі нерухомай маёмасці, што знаходзіцца ва ўласнасці адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Віцебскай вобласці, райгарвыканкамамі арганізавана работа па 18 аб'ектах.


ПРАЦЯГВАЕЦЦА работа па скарачэнні колькасці невыкарыстоўваемых у гаспадарчым абароце аб'ектаў, а таксама па павелічэнні даходнай часткі бюджэту. Згодна з адпаведным рашэннем аблвыканкама, зацверджаны пералік невыкарыстоўваемых капітальных пабудоў, іх частак і зямельных участкаў, на якіх яны размешчаны. У яго ўключаны 819 будынкаў і пабудоў плошчай 631 514,89 квадратнага метра. Стаўка падатка на нерухомасць і зямлю па гэтых аб'ектах і ўчастках павялічана ў дзесяць разоў. Сёлета за дзевяць месяцаў з пераліку выключана 298 аб'ектаў. Яны ўцягнуты ў гаспадарчы абарот, закансерваваны, знесены.


ПРАВЕДЗЕНЫ арганізацыйныя, метадычныя, інфармацыйныя мерапрыемствы, скіраваныя на вырашэнне пытанняў па кіраванні, распараджэнні і прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці. У тым ліку семінары ў райцэнтрах, выязныя прыёмы грамадзян і юрыдычных асоб, прамыя тэлефонныя лініі.


ФОНД "Віцебскаблмаёмасць" за дзевяць месяцаў праверыў чатыры юрыдычныя асобы і абласны орган кіравання — камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, правёў 11 маніторынгаў органаў кіравання (юрыдычных асоб). Высвятлялі, як выконваецца заканадаўства па выкарыстанні дзяржаўнай маёмасці. Выяўлена 16 няўлічаных будынкаў і пабудоў, прыняты меры дысцыплінарнай адказнасці да шасці службовых асоб, тры службовыя асобы панеслі адміністрацыйнае пакаранне. Ацанілі і паставілі на бухгалтарскі ўлік аб'екты нерухомасці на суму 56681,75 рубля.

Распрацаваны і ўнесены прапановы па ўдасканаленні заканадаўства па пытаннях кіравання і распараджэння дзяржаўнай маёмасцю.


Міхаіл ПАЎЛЮЧКОЎ,

дырэктар фонду "Віцебскаблмаёмасць".

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 518
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 456
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 841
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 150
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 027
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 837
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 645
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 февраля 2018
Александр, Анатолий, Арсений, Василий, Дмитрий, Иван, Максим, Севастьян, Юлиан, Кристина, Мария, Марфа

Именины 18 февраля 2018
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Госці краін
free counters
Партнеры сайта