Авторизация
 

Такі розны асартымент Міёрскага хлебазавода

 Медыкі ў выступленнях па тэлевізары і ў друку нас ужо амаль што пераканалі: усялякая сучасная смаката са штучнымі інгрэдыентамі і дабаўкамі не спрыяе здароўю чалавека. Да гэтага ж ліку адносяцца стравы і здоба хуткага прыгатавання. Пагутарыць пра здаровае харчаванне дзякуючы новаму асартыменту Міёрскага хлебазавода нам прапанавала начальнік вытворча-тэхналагічнай лабараторыі прадпрыемства Валянціна КАЛЯГА.

— У недалёкім мінулым усе савецкія хлебазаводы працавалі на натуральных заквасках, якія патрабавалі шмат часу на кожную тэхналагічную аперацыю ў хлебапячэнні. Затое прадукт атрымліваўся з хрусткай скарыначкай і цудоўным водарам, — гаворыць Валянціна Іванаўна. — Цяпер мы перажываем перыяд масавай вытворчасці, калі неабходна максімальна паменшыць перыяд ператварэння мукі ў канчатковы выраб. Патрэбныя спажывецкія якасці прадукту надаюць розныя дабаўкі. Тыя ж хлеб ці батон можна спячы хутка. Яны будуць прыгожыя і смачныя, але не надта натуральныя і, адпаведна, не такія карысныя.


Да старых тэхналогій не вернемся. Але што можа зрабіць пекар, каб хлебабулачныя вырабы не сталі горшымі знешне, не згубілі ў смаку, набылі больш пажыўнасці і карысці?
— Адзін са шляхоў — выкарыстанне мукі грубага памолу, падобнай да той, што некалі атрымлівалі з-пад ужо забытых жорнаў. Вырабы з яе паляпшаюць дзейнасць кішэчніка, выдаляюць шлакі з арганізма. Прапаную праверыць гэта на сабе. Паспытайце наш "Барадзінскі сталовы", ён на 70% складаецца з жытнёвай мукі грубага памолу. Дабаўкі для смаку таксама натуральныя — каляндра і кваснае сусла.
Падобнымі карыснымі якасцямі валодае таксама пшанічны хлеб "Рада", толькі яго аснову складае вотруб'е.


Некаторых спажыўцоў прываблівае папярэджанне, што ў вырабе няма дражджэй. Сапраўды, пры вытворчасці "Галубаўскага бездражджавога" хлеба штучныя прасаваныя дрожджы не выкарыстоўваюцца.


Любіце салодкае, але сочыце за фігурай? Тады для вас торты паменшанай каларыйнасці на аснове мёда-заварнога паўфабрыкату "Девичьи грёзы" і "Променад". Пры іх вырабе выкарыстана значна менш яек. Калі аддаеце перавагу суханькім і рассыпчатым, "пясчаным" тартам, выберыце "Калі ласка". Не жадаеце спажываць штучныя напаўняльнікі? Іх зусім няма ў пірожным "Заварное класічнае", а крэм на аснове натуральнага сметанковага масла.


Арыентуйцеся на вырабы Міёрскага хлебазавода, калі выбіраеце здаровае харчаванне.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 90 676
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 64 831
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 479
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 282
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 29 660
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 383
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 18 681
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 октября 2018
Василий, Владимир, Дмитрий, Михаил, Николай, Павел, Петр, Степан, Тихон, Вероника, Яков

Именины 16 октября 2018
Денис, Иван, Павел, Петр

Госці краін
free counters
Партнеры сайта