Авторизация
 

Выкарыстоўваць адыходы на Міёршчыне трэба прадумана і рацыянальна

 Майстар УП ЖКГ Аляксандр ФЕДУКОВІЧ у красавіку пры падтрымцы раённых СМІ і са спасылкай на абноўленую заканадаўчую базу прапагандаваў рэгулярны збор і вываз смецця ў сельскай мясцовасці.  Гаварыў пра неабходнасць заключэння дагавораў з вяскоўцамі. Што з таго часу змянілася?

— Ахоп усіх населеных пунктаў добраўпарадкаваннем і, у прыватнасці, вывазкай цвёрдых бытавых адходаў — гэта стратэгічны напрамак экалагічнай палітыкі дзяржавы. У бліжэйшы час нічога не памяняецца, — запэўніў Аляксандр Эдуардавіч. — Законам "Аб абыходжанні з адходамі", іншымі нарматыўнымі актамі такая камунальная паслуга прызнана абавязковай. Рухаем яе ў глыбінку. Сёлета вялі растлумачальную работу ў сельсаветах, заключалі дагаворы з жыхарамі Пестунаў, Свярдлоў, Канахоў, Дворнага Сяла, Новага Пагосту, Цімошкава, Шарагоў, Завуцця.


Вывазкай бытавога смецця ахоплена 39 сельскіх населеных пунктаў, работу працягваем.
Аднак у важнай справе з'яўляюцца новыя моманты. Адзін з іх — рацыянальнае выкарыстанне другасных рэсурсаў, што прадугледжвае паасобны збор адходаў. Сартыроўкай смецця камунальная служба займаецца, і з поспехам. Толькі за 11 месяцаў сёлета для далейшай перапрацоўкі адгружана 69,6 тоны макулатуры, 50 тон шклабою, 22 тоны металалому і 15,1 тон пэт-бутэлек. Упарадкавалі толькі чацвёртую частку таго, ад чаго насельніцтва пазбавілася.


Каб работа ў гэтым напрамку была больш выніковай, у Міёрах, Дзісне і ў сельскай мясцовасці абсталяваны 103 кантэйнерныя пляцоўкі для паасобнага збору адходаў, і гэта далёка не канчатковая лічба. Толькі справа не столькі ў іх колькасці, колькі ва ўменні і жаданні насельніцтва імі карыстацца.


Што маеце на ўвазе?
— Паасобны збор смецця не пачынаецца з запаўнення спецыяльна падпісаных або абсталяваных кантэйнераў, а гэтым заканчваецца. Сартаваннем павінен займацца кожны ў сябе дома. Нескладана непатрэбную паперу складваць у адзін пакет ці вядзерца, пластык—у другі, асобна захоўваць шкло і пэт-бутэлькі. Выносіць не ўсё адразу, а па меры назапашвання. І абавязкова размяркоўваць потым у кантэйнеры з адпаведным надпісам.


Настаў час больш прадумана і рацыянальна выкарыстоўваць ва ўласнай гаспадарцы адходы сваёй жыццядзейнасці. Забараняем загружаць у кантэйнеры скошаную траву, сцяблы раслін, бацвінне караняплодаў — усё гэта можа стаць высакаякасным угнаеннем, калі закласці ў кампост. Там жа перагніюць тонкія галінкі ад абрэзкі дрэў, а таўсцейшыя можна накіраваць на паліва, напрыклад, у лазні. Пілавінне засцеражэ ад пустазелля ягаднікі, дарожкі між градак або клумб. А як перагніе — таксама стане арганічным угнаеннем. Пацікаўцеся ў спецыяльных выданнях, з якой карысцю можна выкарыстаць стары посуд, рэшткі металу, пластык, тыя ж пэт-бутэлькі.


Усё гэта гавару і таму, што адыходзяць у мінулае міні-палігоны: нягожа паўсямесна ствараць горы смецця. Пачалася аптымізацыя гэтых аб'ектаў, якія не ўпрыгожваюць населеныя пункты. З 31 міні-палігона сёлета ліквідаваны два, у наступным годзе іх паменее яшчэ на 10. Такім чынам выконваецца патрабаванне ўрада скараціць колькасць сметнікаў удвая. У такіх умовах, паўтаруся, важную ролю адыгрывае арганізаваная і рэгулярная вывазка бытавых адходаў, чым цяпер займаецца і што прапагандуе УП ЖКГ. На аддалены палігон не кожны гаспадар зможа сам даставіць смецце, а выкіданне паблізу, у неадведзеных для гэтага месцах пагражае непрыемнасцямі, а то і штрафамі.
Паслугі па вывазцы смецця для насельніцтва зусім танныя — 1 рубель 32 капейкі з зарэгістраванага ў доме ці кватэры жыхара ў месяц.
Заклікаю да гаспадарлівага абыходжання з адходамі, бытавым смеццем не толькі дома, на ўласнай сядзібе ці двары, а таксама ў грамадскіх месцах. У нашых гарадах дастаткова ўрн на вуліцах, у парках і скверах. Не пакідайце абгорткі і паперкі ля лавак, на газонах ці тратуарах, не выкідвайце абапал дарог. Жыць у чысціні больш прыемна і здарова, чым на сметніку!


Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 631
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 95 019
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 707
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 660
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 725
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 772
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 927
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта