Авторизация
 

Лібералізацыя прадпрымальніцтва па Указу Прэзідэнта №337

 Паўтара месяца назад уступіў у сілу Указ Прэзідэнта №337 "Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб". Чым прывабны нарматыўна-прававы акт для радавых грамадзян, нагадвае памочнік пракурора раёна Вольга БАРЫСЕНКА.

Рабіць манікюр і прычоскі на даму, настройваць музычныя інструменты і праграмы на камп'ютары, калоць дровы пенсіянерам. Гэтымі і іншымі відамі дзейнасці з нядаўняга часу дазволена займацца фізічным асобам без рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў.

— Лібералізацыя прадпрымальніцтва неабходна для сацыяльнай занятасці насельніцтва, — заўважае Вольга Рыгораўна. — Беспрацоўныя, якія будуць займацца абазначанымі ва Указе відамі эканамічнай дзейнасці, вызваляюцца ад так званага "падатку за дармаедства". Пры гэтым рэгістрацыя ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка не патрэбна.


Якой дзейнасцю дазволена займацца без рэгістрацыі ІП?
— Пералік пашыраны на дванаццаць пазіцый. Напрыклад, прадастаўленне жылых памяшканняў для пражывання на кароткі тэрмін; дызайнерскія паслугі; рамонт гадзіннікаў, абутку; зборка, рамонт, аднаўленне мэблі; настройка музычных інструментаў; распілоўка і шчапанне дроў; вытворчасць адзення з матэрыялаў заказчыка; абслугоўванне камп'ютараў; цырульніцкія і касметычныя паслугі і некаторыя іншыя. Гэтыя віды дзейнасці не патрабуюць ліцэнзіі, спецыяльных дазволаў.


З чаго пачынаецца такая ўласная справа?
— Перш-наперш фізічная асоба звяртаецца ў падатковы орган па месцы жыхарства. У пісьмовым паведамленні ўказвае від дзейнасці, якой плануе займацца, перыяд і месца яе ажыццяўлення. Затым аплочвае адзіны падатак. На гэтым усё. Весці кнігі ўліку і кантролю, скарг і прапаноў, прадастаўляць справаздачы і дэкларацыі, набываць касавыя апараты не патрабуецца.


Падатак трэба плаціць штомесяц?
— Так, адзіны падатак выплочваецца раз на месяц, калі рэальна ажыццяўляецца эканамічная дзейнасць. Можна адразу зрабіць аплату на квартал ці на год. Калі праверка высветліць, што фізічная асоба працавала без выплаты падатку, на першы раз яе папярэдзяць і спагоняць суму па ўстаноўленай стаўцы. Пры паўторным парушэнні — штраф, большы за памер падатку ў пяць разоў.


Як вызначаецца памер падатку?
— Па стаўках, устаноўленых мясцовымі Саветамі дэпутатаў. Сума залежыць ад месца пражывання фізічнай асобы і абранага віду дзейнасці. Так, у Мінску і буйных гарадах падатак большы, чым у сельскай мясцовасці.


Напрыклад?
— Прывядзём некаторыя сумы для Міёр. Так, штомесячны падатак за цырульніцкія, касметычныя, паслугі па манікюры і педыкюры — 23 рублі. За распілоўку і колку дроў — 4 рублі. Рамонт гадзіннікаў і абутку — 17 рублёў.


Ці мае права фізічная асоба прыцягваць памочнікаў?
— У такім выпадку абавязковая рэгістрацыя ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. Займацца вышэйназванымі відамі эканамічнай дзейнасці дазволена на дзвюх умовах — выкананне работ самастойна, без далучэння рабочай сілы і выплата адзінага падатку.


Радавы супрацоўнік арганізацыі і прадпрыемства мае права сумяшчаць асноўную работу і сваю справу?
— Гэта дазволена. Галоўнае, выконваць абазначаныя ўмовы.

Гутарыла Кацярына РЫНКЕВІЧ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 80 074
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 42 637
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 17 748
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 16 810
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 15 687
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 15 378
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 8 214
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 декабря 2017
Алексей, Андрей, Борис, Владимир, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Кузьма, Матвей, Моисей, Николай, Павел, Сергей, Степан, Федор, Вера, Маргарита, Мария, Мирра, Тамара, Афанасий

Именины 14 декабря 2017
Дмитрий, Наум, Порфирий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта