Авторизация
 

Адкуль чыстая вада з крана ў міёрскіх дамах?

  Што такое чыстая вада з крана, я адчуў у 2010 годзе. У райцэнтры ўвялі ў строй новы водазабор са станцыяй абезжалезвання. Адразу перастаў  хадзіць да суседскага калодзежа. 

У ракавіне на кухні зніклі іржавыя падцёкі, пасвятлеў электрачайнік, паменела ў ім накіпу. Прыкладзены немалыя намаганні, каб забяспечыць празрыстасць воднаму струменю. Пра гэта расказвае начальнік участка водазабеспячэння і водаадвядзення УП ЖКГ Сяргей КУРУЗА.

— Будаўніцтва станцый абезжалезвання дазволіла паменшыць утрыманне злучэнняў гэтага металу да 0,3 міліграма ў літры водаправоднай вады. Такая колькасць дапушчальная, — запэўніў Сяргей Леанідавіч. — Але падача ў жыллё чыстай вады патрабуе рэалізацыі адпаведнай праграмы, стварэння і рэгулярнага абслугоўвання складанай гаспадаркі. У райцэнтры на водазаборы зрабілі чатыры артэзіянскія свідравіны, здольныя даваць 3000 кубаметраў вады ў суткі. Узвялі станцыю абезжалезвання з рэзервуарамі чыстай вады. Устанавілі воданапорную вежу для прамыўкі фільтраў, усё гэта злучылі трубаправодамі.


У раёне функцыянуе восем такіх станцый. У тым ліку ў Дзісне, Язне, Цвеціне, Мікалаёве, Чэрасах, Чапуках і Узмёнах магутнасцю 240 кубічных метраў у суткі. Гэта толькі частка, хаця і вельмі важная, вялікай сістэмы, якая ўключае яшчэ 32 водаправоды з 44-ма артэзіянскімі шчылінамі, што знахо-дзяцца ў падпарадкаванні камунальнай службы. Дапаўняе яе каля 230 кіламетраў труб з аўтаматычнымі помпамі. Ля ўсіх свідравін створаны зоны строгага санітарнага рэжыму. Сумесна з раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі распрацавана праграма кантролю якасці пітной вады. Улічваюцца мікрабіялагічныя, паразіталагічныя, арганалептычныя, радыялагічныя, арганічныя і неарганічныя паказчыкі ў адпаведнасці з графікам.


 Падтрыманне такой сістэмы водазабеспячэння патрабуе значных сіл і сродкаў.
— Так, толькі сёлета мы замянілі шэсць кіламетраў водаправодаў. У тым ліку 1,4 км у райцэнтры на вуліцах Міру, Камсамольскай, Ягора Томкі. Аднак асноўныя намаганні прыклалі ў сельскай мясцовасці — найперш на цэнтральных сядзібах гаспадарак Ідолта, Слабада, Чапукі, Чэрасы, Язна, Наўгароды, Іст. Гэтым займаліся слесары аварыйна-аднаўленчых работ Уладзімір Сцепулёнак, Аляксей Сушко і іншыя пад кіраўніцтвам майстра Валянціна Калесніка.


На станцыі абезжалезвання ў райцэнтры замянілі фільтруючую загрузку. Гэта 20 тон кварцавага пяску. Дзве тоны завезлі ва Узмёны.
Вялікіх намаганняў патрабуе памяншэнне страт вады. Сеткі нашы старыя, амаль штотыднёва прарывае праржавелыя трубы. Просім насельніцтва неадкладна паведамляць дыспетчарскай службе пра аварыі. Другі напрамак эканоміі — ліквідацыя водаразборных калонак. Сёлета іх паменела на 16, водаправодныя трубы падвялі на кухні, устанавілі прыборы ўліку ў 14 дамах. Будзем і надалей выконваць заяўкі.


Чаму выдаляеце калонкі паскоранымі тэмпамі?
— Норма расходу вады на калонку 50 літраў з разліку на чалавека зоны абслугоўвання. Зімой яе хапае, але з пачаткам "агароднага" перыяду пачынаецца перарасход. Карыстальнікі не плоцяць больш, калі нехта з суседзяў далучыць да калонкі шланг для паліву градак ці ўсяго ўчастка. А для нас гэта прамыя страты. Не кажучы пра выпадкі, калі на рычаг, каб не націскаць на яго штораз, вешаюць цагліну ці камень. Вада выліваецца дарэмна. Таму ўбіраюцца водаразборныя калонкі.


Што да падвядзення труб непасрэдна ў жыллё — гэта дадатковая зручнасць. За яе трэба плаціць. Нядорага. Кубаметр вады каштуе для спажыўца пры наяўнасці прыбораў уліку ўсяго 0,7748 рубля за кубічны метр, а пры поўным пакрыцці выдаткаў — 0,83 рубля.
Водаправод у доме патрабуе і каналізацыі.


 — І без водаправода свежую ваду трэба прыносіць у дом і выносіць выкарыстаную. Пагадзіцеся, што водавыдаленне (каналізацыя) — запатрабаваны здабытак цывілізацыі. Пакуль на балансе УП ЖКГ ачысныя збудаванні Міёр і Дзісны, аграгарадка Цвеціна. Яны ўключаюць у сябе адстойнікі, палі фільтрацыі, глеевая пляцоўка ёсць толькі ў райцэнтры, і сістэму адкачкі, а гэта каля 50 кіламетраў труб.


Сістэму каналізацыі можна назваць нашым галаўным болем. У гарадах ёй даводзіцца займацца штодзень, асабліва ў шматкватэрных дамах. У трубы трапляе ўсё што толькі можна — ад кухонных ачыстак да дзіцячых цацак і бялізны. Асабліва гэта характэрна для новабудоўляў, куды засяляецца моладзь, якая не прывыкла сябе абслугоўваць. У выніку затапляе спачатку падвалы, а потым і кватэры на першым паверсе.
Таму імкнёмся своечасова замяняць абсталяванне, якое выходзіць са строю (найперш гэта помпы), праводзіць прафілактычную ачыстку трубаправодаў. Тлумачым насельніцтву правілы карыстання каналізацыяй. Просім неадкладна паведамляць, калі забіліся трубы і з'явіліся сцёкі ў падвалах і жыллі. Адрасы і нумары тэлефонаў аварыйна-дыспетчарскай службы размешчаны на інфармацыйных стэндах ЖКГ ва ўсіх пад'ездах, на дошках аб'яў, на квітах па аплаце жыллёва-камунальных паслуг.
— Шчыра жадаю поспеху ў гэтых няпростых справах.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 80 079
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 42 645
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 17 754
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 16 816
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 15 693
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 15 383
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 8 219
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 декабря 2017
Алексей, Андрей, Борис, Владимир, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Кузьма, Матвей, Моисей, Николай, Павел, Сергей, Степан, Федор, Вера, Маргарита, Мария, Мирра, Тамара, Афанасий

Именины 14 декабря 2017
Дмитрий, Наум, Порфирий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта