Авторизация
 

Візіт старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі на Міёрскі мясакамбінат

 У першы зімовы дзень на мясакамбінат завітаў  старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда. Сустрэчу з работнікамі прадпрыемства Міхаіл Сяргеевіч пачаў з факта, што міёрскія мясаперапрацоўшчыкі сёлета істотна павялічылі аб'ёмы вытворчасці, таму забяспечаны рост заработнай платы. Гэтыя дасягненні ён адзначыў падарункам для калектыву — мікрахвалевай печчу з наборам спецыяльнага посуду.

Удзельнічалі ў сустрэчы старшыня рэспубліканскага прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Лабушаў, кіраўнік абласнога аб'яднання прафсаюзаў Іван Вазьміцель, старшыня абкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Гутараў, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вячаслаў Бялько, старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў
Аляксандр Барэйка.

Міхаіл Орда ўручыў падарункі лепшым працаўнікам. У іх ліку майстар аўтатранспарта Аляксандр Зінкевіч, разборшчыца субпрадуктаў мяса-тлушчавага ўчастка Міраслава Пішчулёнак, апаратчык тэрмічнай апрацоўкі субпрадуктаў Аксана Рубанік, складальнік фаршу каўбаснага ўчастка Віктар Маткоў і жылоўшчыца мяса і субпрадуктаў гэтага ж участка Жанна Малец. Для старшыні прафкама Святланы Сцепулёнак каштоўны падарунак стаў дадаткам да Ганаровай граматы рэспубліканскага прафсаюзнага камітэта работнікаў АПК.


 Прафсаюзны лідар спытаў, ці заслугоўвае ўзнагароды дырэктар камбіната. Сваю згоду зала пацвердзіла апладысментамі. У выступленні перад работнікамі Міхаіл Сяргеевіч падкрэсліў ролю Федэрацыі (у яе ўваходзіць 18 галіновых прафсаюзаў, самы вялікі аб'ядноўвае каля чатырох мільёнаў работнікаў АПК), бо ўсе заканадаўчыя акты ў краіне праходзяць прафсаюзную экспертызу, прафсаюзныя работнікі прадстаўлены ў абедзвюх палатах парламента.


Сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў краіне Міхаіл Орда назваў стабільнай, палепшыліся справы ў сферы вытворчасці. Нядаўні спад у эканоміцы патлумачыў тым, што з-за замежных санкцый у Расіі не рэалізавана шмат беларускіх тавараў. Таму цяпер намаганні ўрада накіраваны на пашырэнне рынкаў збыту. Беларусь ужо прадае сваю прадукцыю ў 65 краін свету. Каб вырашыць праблемы з фарміраваннем фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, выплатай заробку і пенсій, патрэбны далейшы рост прадукцыйнасці працы. Каб яму адпавядаў рост заробкаў, дапрацоўваюцца некаторыя заканадаўчыя акты.


Прафсаюзы падтрымліваюць курс на рэструктурызацыю прадпрыемстваў. Асабліва ў будаўнічай галіне, дзе цяжкая фінансавая сітуацыя. Людзей трэба працаўладкоўваць, перападрыхтоўваць, каб не павялічваць колькасць беспрацоўных. Значная незанятасць негатыўна ўплывае на фарміраванне бюджэту, на пакупніцкую здольнасць насельніцтва. Таму з'явіўся прафсаюзны маніторынг за ростам цэн на тавары першай неабходнасці.


Асаблівым клопатам прафсаюзаў сталі занятасць насельніцтва, выплаты і рост зар-плат і пенсій. Гэта тое, што прадугледжана Генеральным і галіновымі пагадненнямі, калектыўнымі дагаворамі. Пэўныя зрухі да лепшага ёсць, павялічваецца продаж нашай прадукцыі, больш таннымі становяцца крэдыты, прымаюцца меры для памяншэння цяжару даўгоў для сельскай гаспадаркі і іншых галін.


Толькі нашы праблемы ніхто не вырашыць, найперш трэба самім больш і лепш працаваць. У гэтым напрамку Міхаіл Сяргеевіч адзначыў намаганні Міёрскага мясакамбіната. Іх каўбаса "Маскоўская" шырока вядомая і карыстаецца попытам. Прапанаваў прадпрыемству асвоіць выпуск сыравяленай каўбасы "Прафсаюзнай традыцыйнай", якая б з улікам смакавых якасцей, цаны і знешняга афармлення стала па-сапраўднаму брэндавай. Такі заказ даспадобы міёрскім мясакамбінатаўцам.


У заключэнне Міхаіл Орда заклікаў працаўнікоў прадпрыемства строга захоўваць тэхніку бяспекі, не дапускаць траўм і калецтваў на вытворчасці. Абарону правоў прафсаюзы будуць узмацняць. У прыватнасці, аб'ядноўваюцца намаганні з пракуратурай.
Трэба думаць і пра адпачынак, бо ФПБ захавала ўсе свае 13 санаторыяў. Для членаў прафсаюза пуцёўкі рэалізуюцца са скідкай у 25%. Трэба арганізоўваць экскурсіі, развіваць самадзейнасць, не дапускаць закрыцця ўстаноў культуры.


Дырэктар мясакамбіната Віктар Бандарэнка падзякаваў старшыні ФПБ за высокую ацэнку намаганняў калектыву. Правёў экскурсію па новых вытворчых участках прадпрыемства. Пазнаёміў з новымі відамі прадукцыі.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 975
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 841
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 504
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 248
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 559
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 965
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 976
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Именины 12 декабря 2018
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта