Авторизация
 

Мець пры сабе "Зялёную карту"

 Апошнім часам у пунктах пропуску праз дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь пры выездзе з нашай краіны транспартных сродкаў, якія зарэгістраваны за мяжой, часцей выяўляюцца без дагавора страхавання "Зялёная карта". За чэрвень-кастрычнік зафіксавана 119 такіх парушэнняў. Усе кіроўцы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. 

Варта ўлічваць, што адсутнасць полісу абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў з'яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем, прадугледжаным часткай 4 арт. 18.20 КаАП Рэспублікі Беларусь і караецца штрафам у 20 базавых велічынь. Таму нагадваем пра неабходнасць заключыць адпаведны дагавор і мець яго пры сабе пры ўвозе ў нашу краіну транспартных сродкаў, зарэгістраваных за мяжой.


Згодна з Указам №530 ад 25.08.2006г. на тэрыторыі Беларусі дзейнічаюць дагаворы страхавання "Зялёная карта", заключаныя са страхавымі арганізацыямі дзяржаў-членаў сістэмы "Зялёная карта", з упаўнаважанымі арганізацыямі якіх Беларускае бюро заключыла пагадненні аб абавязковым страхаванні грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў.


Пры адсутнасці такога дакумента вадзіцелі абавязаны заключыць дагавор пагранічнага страхавання на ўвесь перыяд выкарыстання транспартнага сродку на дадзенай тэрыторыі, але не менш чым на 15 дзён, як патрабуе частка пятая пункта 155 Указа.


Дзяніс ГЛЕБКА, афіцыйны прадстаўнік Полацкага
пагранічнага атрада.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 975
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 841
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 504
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 248
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 559
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 965
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 976
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Именины 12 декабря 2018
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта