Авторизация
 

Пра ацяпляльны сезон у Міёрскім раёне

 Дырэктар УП ЖКГ Уладзімір Мяцеліца адзначае, што ацяпляльны сезон у раёне пачаўся арганізавана. Пакуль па рабоце кацельняў няма заўваг і скарг спажыўцоў. Што зроблена для надзейнага і стабільнага цеплазабеспячэння жылля ў райцэнтры,  расказвае кіраўнік самай вялікай кацельні на Міёршчыне — начальнік "Паўночнай" Леанід МАТЭЛЕНАК.

Працуем стабільна. Сёлета ацяпляльны сезон пачалі як звычайна, у пачатку кастрычніка — 3.10,—засведчыў Леанід Уладзіміравіч. — Пакуль цеплім адзін кацёл на драўнянай шчапе. Кацёл на газе падключым пры значным пахаладанні. Разлічваем на надзейную работу абсталявання, бо за лета правялі вялікі рамонт. Дзеючы кацёл разабралі амаль поўнасцю, засталася толькі трубная частка. Замянілі каласнікі, вузел падачы паліва, устанавілі новы дымасос з меншым электрарухавіком і частотны пераўтваральнік, які дазваляе аўтаматычна рэгуляваць энергаспажыванне.


Потым кацёл сабралі зноў, абклалі цэглай, атынкавалі і пабялілі. Каб уявіць аб'ём работ, адзначу, што толькі новай шамотнай — вогнетрывалай і звычайнай цэглы выкарыстаны тры паддоны, больш за тысячу штук. Найбольшы ўклад у аднаўленне цеплавытворнага агрэгата ўнеслі аператары Барыс Адамёнак і Рамуальд Нікалаёнак, слесар Валерый Шарковіч, электрагазазваршчык Анатоль Рубанік.


Праверылі помпы, запорную арматуру і іншае абсталяванне. Асаблівую ўвагу надалі замене зношаных дэталей, стану падшыпнікаў і набіўкі сальнікаў.


Каб павялічыць умяшчальнасць вялікай павеці для захоўвання паліва, заднюю сцяну знізу абшылі бетоннымі плітамі, а паверсе — дошкамі. Гэта дазволіць дадаткова схаваць ад дажджу і снегу каля трох тысяч кубаметраў драўнянай шчапы. Дабудавалі секцыю 20 на 12 метраў з перспектывай размясціць яшчэ не менш за 480 кубаметраў паліва.


 — З якімі запасамі шчапы пачалі ацяпляльны сезон?
— Мелі яе 6200 кубаметраў. Летась было 6000, аднак сёлета Дзісенскі лясгас нейкі час не пастаўляў нам драўніну — займаўся высечкамі бароў, што пашкодзілі караеды ў паўднёвых рэгіёнах краіны. Запасы паліва звычайныя, хаця і невялікія, бо толькі за кастрычнік выкарысталі 2600 кубічных метраў. У халодныя месяцы спажыванне павялічваецца да 3000. Таму дзейнічае ўласны ўчастак лесанарыхтоўкі пад кіраўніцтвам Івана Паўловіча. Дадаткова закупляем шчапу ў Верхнядзвінскім і Браслаўскім раёнах. Аднавіў яе выраб і Дзісенскі лясгас. На яго асаблівыя спадзяванні, да канца года павінен паставіць не менш за чатыры тысячы кубоў здробненай драўніны. Умовы вельмі дрэнныя з-за пераўвільгатнення лясных дарог.


Усё ж кацельня "Паўночная" не застанецца без паліва, для гэтага прымаюцца пэўныя меры. Ля вялікай "паленніцы" з бярвенняў працавала магутная здрабняльная ўстаноўка з лясгаса. Вопытны камунгасаўскі вадзіцель Вячаслаў Мацілёнак умела заганяў заднім ходам да павеці вялікі шчапавоз з прычэпам. "Даставіў з Верхнядзвінскага лясгаса яшчэ 32 шчыльныя кубічныя метры шчапы, менавіта ў такіх адзінках яна вымяраецца, — задаволена адзначыў Леанід Уладзіміравіч, — а ўвогуле аб'ём кузава і прычэпа гэтай машыны 80 кубаметраў, лічы што чыгуначны вагон. Потым паліва на пагрузчыку "Амкадор" Анатоль Станкевіч перамясціць непасрэдна да механізмаў падачы да катла".
Заходзім у будынак кацельні. На пульце даволі шмат цыферблатаў і тумблераў. Побач манітор, па якім аператары сочаць за самымі важнымі працэсамі падачы паліва. Цяпер гэтым займаўся Вячаслаў Машара, вопытны спецыяліст. Разам са старшым аператарам Пятром Вішнеўскім і машыністам-абходчыкам Уладзімірам Масальскім ён на пасту з самага пуску "Паўночнай" у 1994 годзе. Можна пабачыць, чым займаецца аператар, а што ў абавязках машыніста-абходчыка? Аказваецца, ён кантралюе дзейнасць гідраўлічных механізмаў, якія забяспечваюць падачу шчапы на транспарцёр, што скіроўвае паліва непасрэдна ў накапляльнік на катле. На заключным этапе яе дазіроўкай займаецца аўтаматыка.


— Работу кацельні забяспечваюць змены з шасці чалавек, рабочы дзень у якіх па 12 гадзін,—тлумачыць Леанід Уладзіміравіч,—усяго 29 спецыялістаў з улікам ІТР і трох лабарантаў, якія вызначаюць якасць вады і вільготнасць шчапы. Для нас самае галоўнае—стабільная работа без аварый і перабояў. Таму за лета ўласнымі рукамі перабралі ўсё абсталяванне, стварылі на ацяпляльны перыяд запасы патрэбнага— рэдуктараў, шлангаў, шамоту, цэглы, вогнетрывалага цэменту, пускальнікаў, рэле і іншага. Вельмі дапамагае і тое, што дакладна ведаем усе "вузкія" месцы.


— Знешне наша работа здаецца занадта спакойнай і размеранай. Усё імгненна мяняецца, як толькі кантрольная апаратура паведамляе пра непаладкі,—працягвае Леанід Уладзіміравіч.—Складанасці пачынаюцца, калі занадта вільготнае паліва ці ў вялікія маразы дадаткова ўключаем кацёл на газе: тады цяпла атрымліваем больш патрэбнага. Даводзіцца ўручную рэгуляваць тэмпературу цепланосьбіта. Прыкладна праз тыдзень чысцім топку катла на шчапе ад попелу і нагару—гэта па-сапраўднаму пякельная работа, вельмі горача і пыльна. Але задаволены, што нашы цяжкасці, як правіла, не сказваюцца на спажыўцах.
—Шчырыя пажаданні так працаваць заўсёды!

КАМЕНТАРЫЙ галоўнага інжынера УП ЖКГ Юрыя Паплаўскага:
— Для своечасовай і высакаякаснай падрыхтоўкі аб'ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі да работы ў асенне-зімовы перыяд летам агледзілі, прамылі і прафілактычна адрамантавалі 34,1 кіламетра цеплавых сетак. На цеплатрасах замянілі 1529 метраў старых труб на ізаляваныя, а 400 метраў ізаляцыі аднавілі. У дамах замянілі цеплаізаляцыю на 1,2 км труб. Прафілактычна адрамантавалі 19 цеплавых пунктаў і 18 кацельняў, асноўнае і рэзервовае абсталяванне. У жыллі ўстанавілі два энергаэфектыўныя цеплаабменнікі.
Своечасова атрымалі 23 пашпарты гатоўнасці цеплакрыніц і адзін — спажыўца цяпла.


Усе камунальныя кацельні забяспечаны пляцоўкамі і павецямі для сушкі і захоўвання дроў ці брыкету. Правераны сістэмы выкарыстання рэзервовых відаў паліва.


Аснашчаем жыллё прыборамі ўліку, правяраем іх стан. Толькі мінулым летам устанавілі 19 лічыльнікаў вады і 12 — гарачай вады.
Усе цеплавыя аб'екты забяспечаны падрыхтаванымі спецыялістамі. На ўсіх рабочых месцах ёсць інструкцыі па тэхніцы бяспекі і ахове працы, рэкамендацыі на выпадак магчымых сітуацый і здарэнняў. Укамплектаваны дыспетчарскія службы, распрацаваны графікі дзяжурства спецыялістаў па аператыўнай ліквідацыі аварыйных сітуацый. Створаны аварыйныя запасы абсталявання, матэрыялаў, інструментаў, сродкаў індывідуальнай абароны. Падрыхтавана да выкарыстання спецыяльная камунальная і аўтатрактарная тэхніка, запасы пясчана-солевай сумесі для падсыпкі.


Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 548
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 772
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 918
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 241
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 123
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 867
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 664
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 февраля 2018
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Именины 24 февраля 2018
Всеволод, Гавриил, Георгий, Дмитрий, Захар, Порфирий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта