Авторизация
 

Драўніна — багацце Міёршчыны, якое патрабуе беражлівасці

 Нелегальны абарот драўніны наносіць адчувальныя страты бюджэту. Таму з 10 і да 24 лістапада дзяржаўная лясная ахова трымае на асаблівым кантролі пытанні яе нарыхтоўкі і перавозкі. Пры лясгасе і лясніцтвах арганізаваны спецыяльныя патрулі. За першыя пяць дзён акцыі правялі 45 рэйдаў, праверылі 25 транспартных сродкаў. Парушэнняў не выявілі. На аўтадарогах сумесна з ДАІ ўстанаўліваюць пасты.

Лесаводы добра ведаюць мясціны, дзе зялёныя насаджэнні могуць незаконна высякаць і вывозіць прадукцыю з парушэннем патрабаванняў. Як правіла, гэта масівы ля населеных пунктаў і аўтатрас. Яны знаходзяцца пад пільнай увагай.


Самавольныя высечкі дрэў і кустоў у Беларусі забаронены, як і ў многіх іншых краінах. За парушэнне ляснога заканадаўства прадугледжана крымінальная, адміністрацыйная і грамадзянска-прававая адказнасць. У адпаведнасці з кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях незаконнае знішчэнне, адабранне ці пашкоджанне дрэў і хмызнякоў у лясах першай групы ляснога фонду (асабліва ахоўваемых), а таксама такой расліннасці, якая не ўваходзіць у лясны фонд, караецца штрафам ад 5 да 50 базавых велічынь для фізічных асоб, для ІП і юрыдычных асоб сумы ў разы большыя. За такія ж дзеянні ў лясах 2-й групы штрафы пачынаюцца з 30 БВ. Дадаткова давядзецца пакрываць шкоду, што нанесена навакольнаму асяроддзю. Для прыкладу, за высечку ці пашкоджанне 10 алешын дыяметрам 20 см парушальнік акрамя мінімальнага штрафу ў 115 рублёў заплаціць яшчэ каля 60 рублёў за шкоду, нанесеную прыродзе, а калі нельга адабраць лесаматэрыял — дадаткова каля пяці рублёў за драўніну.


Адсутнасць суправаджальных дакументаў на лесапрадукцыю можа быць расцэнена як правапарушэнне, нават калі нарыхтоўка праводзілася на законных падставах. Асабліва гэта актуальна для грамадзян, якія атрымалі ордэр на водпуск драўніны на карані (саманарыхтоўка дроў). Вывозіць яе можна пасля абмеру адказнай асобай, якая вядзе лясную гаспадарку, і ўнясення адпаведнай адзнакі ў ордэры ў табліцу "Фактычна нарыхтавана і дазволена да вывазкі". Указваецца драўнінная парода, аб'ём фактычна нарыхтаванай на пэўную дату драўніны для далейшай яе вывазкі, прозвішча, ініцыялы, подпіс адказнай асобы, што рабіла абмер. Вывазка без абмеру і адпаведнай адзнакі —адміністрацыйнае правапарушэнне, за якое фізічная асоба заплаціць штраф да 30 базавых велічынь.


Спынена дзеянне квіта-накладной КН-1 на водпуск лесапрадукцыі за наяўны разлік, якая дазваляла вывозіць аплачаную лесапрадуцыю на працягу месяца. Цяпер водпуск лесапрадукцыі насельніцтву робіцца па тавара-транспартных накладных ТТН-1, якія афармляюцца ў дзень адгрузкі.


Антон АПАНОВІЧ, інжынер па ахове

і абароне лесу ДЛГУ "Дзісенскі лясгас".

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 056
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 278
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 916
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 717
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 039
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 065
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Именины 20 октября 2018
Иосиф, Леонтий, Марк, Николай, Сергей, Юлиан, Пелагея

Госці краін
free counters
Партнеры сайта