Конспективные заметки о возведении металлопрокатного завода в Миорах

 Узвядзенне металапракатнага завода ў Міёрах знаходзіцца пад пастаянным кантролем адказных работнікаў абласнога і рэспубліканскага ўзроўню. Тэлефонныя і асабістыя звароты ў рэдакцыю сведчаць, што і нашым чытачам цікава, што адбываецца на будаўнічай пляцоўцы. У чарговы раз звяртаемся з просьбай праінфармаваць пра гэта да генеральнага дырэктара Пятра ШЫМУКОВІЧА.

Вось канспектыўныя заметкі пасля нядаўняй размовы з Пятром Мікалаевічам:
- Вярнулася з Германіі група будучых спецыялістаў-метролагаў прадпрыемства, якія вывучалі асаблівасці і апаратуру кантролю тэхналагічных працэсаў пракаткі бляхі.


- Павялічваюцца пастаўкі з Расіі металаканструкцый, у тым ліку негабарытных, транспарціроўка якіх у Беларусі мае асаблівасці. Іх мантаж вядзецца ўжо не толькі на вышыні, але і на спецыяльнай пляцоўцы. Шматслойная падсыпка на гэтай пляцоўцы праведзена на 8 тысячах квадратных метраў з 12000; для заканчэння работ шчэбень паступае вагонамі, гравій выкарыстоўваецца мясцовы.
- Пачаліся пастаўкі металаканструкцый для будынка кампрэсарнай.


- Працягваецца мантаж каркаса лістапракатнага цэха. Пачата закладка фундамента стана халоднай пракаткі металічнага ліста.
- На будынку майстэрняў заканчваецца ўкладка лістоў дахавага пакрыцця, потым пачнецца ўстаноўка сценавых сэндвіч-панэляў. Дарэчы, яны будуць пераважна шэрай афарбоўкі розных адценняў, кантрастам ім стануць у асобных месцах блакітна-сінія. Для асноўнага цэха выбрана іншая каляровая гама.


- Працягваюцца будаўнічыя работы на адміністрацыйна-бытавым будынку.
- У Германіі выраблена першая лінія электралітычнага луджэння металічнага ліста.

Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.