Авторизация
 

Саюз наймальнікаў на Міёршчыне праводзіў семінары

 Звычайна рэгіянальнае аддзяленне абласнога Саюза наймальнікаў не надта актыўна рэкламуе сваё дачыненне да многіх раённых мерапрыемстваў, да  дзейнасці, якая праводзіцца ў асяроддзі кіраўнікоў і галоўных спецыялістаў прадпрыемстваў. 13 кастрычніка быў выключны выпадак — справаздачны сход. На ім аб праведзенай рабоце дакладваў выконваючы сакратар Міёрскага рэгіянальнага аддзялення Віктар Паляк.

На Міёршчыне 17 калектыўных членаў саюза наймальнікаў, гэта прамысловыя прадпрыемствы, арганізацыі будаўніцтва, меліярацыі, гандлю і сельскай гаспадаркі. У вобласці іх 420, розных па эканамічнай "вазе", аб'ёмах вытворчасці і рэалізацыі, выкарыстоўваемых тэхналогіях. Аб'ядноўваюць гэтыя прадпрыемствы і арганізацыі агульныя праблемы дзейнасці, пошуку таннай сыравіны і рынкаў збыту, кааперацыі намаганняў і многае іншае. Зблізіць інтарэсы гігантаў і малых прадпрыемстваў рэгіёну, краіны і нават замежных, вынесці на абмеркаванне ўлад узнікаючыя праблемы дазваляе Саюз наймальнікаў. На Міёршчыне ён праводзіў семінары па прымяненні прыродаахоўнага заканадаўства, асаблівасцях уплаты падаходнага падатку, мытнага і жыллёвага заканадаўства, складання бізнес-планаў, аплаты працы кіраўнікоў і іншых пытаннях. Арганізоўваў конкурсы "Лепшы кіраўнік года", вучобу спецыялістаў, выезды на вядучыя прадпрыемствы краіны і блізкага замежжа, каардынаваў супрацоўніцтва ў вытворчай сферы з прамыславікамі Расіі, краін Прыбалтыкі, а яшчэ — кансультацыі, выставы, кірмашы, бізнес-сустрэчы і іншыя мерапрыемствы. Пра гэта падрабязна далажыў Віктар Паляк. Пра вынікі фінансавай дзейнасці праінфармавала рэвізор Таццяна Арсоба. Пра магчымасці і планы Саюза давёў прадстаўнік абласной арганізацыі Альберт Каралёў.


На сходзе абраны дэлегаты на абласную канферэнцыю, якая адбудзецца ў лістападзе. У Віцебску Міёршчыну прадставяць выканаўчы сакратар рэгіянальнага аддзялення Віктар Паляк, дырэктары Міёрскага ПМС Уладзімір Нікалаёнак, яго старшыня на грамадскіх пачатках, і мясакамбіната Віктар Бандарэнка, дзіцячага санаторыя "Расінка" Юрый Баранаў. 

Фота аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 274
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 204
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 495
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 240
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 267
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 323
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 284
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 ноября 2018
Александр, Богдан, Василий, Викентий, Владимир, Иван, Илья, Иосиф, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Сергей, Федор, Федот, Анна, Евдокия, Семен

Именины 15 ноября 2018
Константин

Госці краін
free counters
Партнеры сайта