Заготовители райпотребкооперации усердствуют на Миорщине
gazeta 16-10-2017, 16:10 3 760 Эканоміка і права
На працягу года нарыхтоўшчыкі райспажыўкааперацыі закупляюць у насельніцтва, фермерскіх гаспадарках і сельгасарганізацыях агародніну, якую затым рэалізуюць у гандлёвых установах. Дзякуючы іх старанню ў міжсезонне ў прадуктовых магазінах і ўніверсамах можна купіць цыбулю, часнок, бульбу, моркву і іншую агародніну.
Як адзначае эканаміст нарыхтоўчага аддзела Міёрскага райспажыўтаварыства Таццяна Чашун, запасы на зіму ствараюцца восенню—стартуе гэтая кампанія ў кастрычніку. Агародніна складзіруецца ў цёплым памяшканні і затым па меры неабходнасці будзе паступаць у продаж.
Сёлета запланавана закласці на захоўванне 120 тон бульбы, 65—капусты, 16 т сталовых буракоў, 27 т цыбулі. Будуць у сховішчы морква, яблыкі таварныя, журавіны. А вось часнок закупляецца ў мясцовага насельніцтва ў аб'ёмах, якія залежаць ад попыту ў магазінах. З мая да верасня праз склад ужо прайшло 716 кілаграм.
Паводле інфармацыі за 9 кастрычніка, райспажыўтаварыства выканала план нарыхтоўкі бульбы на зіму яшчэ толькі на трэць—закупілі 45 тон "другога хлеба". Большая частка дастаўлена з Брэсцкай вобласці. Тутэйшыя бульбаводы пакуль не здаюць клубні, бо сёлета на Міёршчыне ўраджай дрэнны, а попыт ёсць. Рэалізуюць прадукцыю на мясцовым рынку па больш высокай цане. 8 кастрычніка прапаноўвалі па 43 капейкі. А нарыхтоўшчыкі закуплялі па 33.
— Нам нявыгадна павышаць закупачную цану агародніны, інакш у магазінах будзе высокі яе кошт. З 10 кастрычніка закупляем бульбу па 30 капеек. Капусты на міжсезонне маем яшчэ толькі чатыры тоны, морквы — адну, цыбулі — 12, сталовых бурачкоў — чатыры. Закупачная цана (на 10.10. 2017 г.) на гэтыя віды агародніны складае адпаведна 25, 30, 45 і 25 капеек (за кілаграм). Хутка пачнецца нарыхтоўка таварных яблыкаў па 1,2 рубля. А пакуль актыўна закупляем "апад" па 10 капеек. У неабмежаванай колькасці прымаем журавіны па 3 рублі 10 капеек, — гаворыць Таццяна Чашун.
Грамадзяне, якія здаюць больш чым 200 кілаграмаў бульбы, павінны мець даведку з сельсавета аб тым, што маюць зямельны надзел. Неабходна прывезці з санстанцыі дадзеныя пра даследаванне прадукцыі на нітраты. Да якасці агародніны і яе знешняга выгляду высокія патрабаванні. Пакручаную моркву, часнок з дробнымі ці мяккімі зубкамі, плямістую бульбу не прымуць. Па пытаннях здачы і прыёму садавіны і агародніны можна пракансультавацца ва ўсіх сельскіх магазінах, а таксама на складзе па вуліцы Вакзальнай, 8. Даведкі па тэлефонах: 5 63 54 (намеснік старшыні райспажыўтаварыства па нарыхтоўках Ірына Іосіфаўна Федуковіч) і 5 63 52 (эканаміст аддзела Таццяна Браніславаўна Чашун).
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Эліза БЛАЖЭВІЧ.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.