Авторизация
 

Бізнес мацуе дружбу Падляшскага ваяводства і Міёршчыны

 5 кастрычніка ў Міёры завітала дэлегацыя палякаў. Войты гмін Падляшскага ваяводства даведаліся пра развіццё, эканамічныя і культурныя здабыткі Міёрскага раёна. Мэта візіту — арганізаваць сумесныя праекты з нашым рэгіёнам, зразумець агульныя накірункі і сумесна іх развіваць.

Узначалілі дэлегацыю войт гміны Карыцын Міраслаў Лех і саветнік Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Аркадзіуш Сарна. Разам з імі ў Міёры прыехалі войты іншых гмін Падляшскага ваяводства. Госці пяты дзень знаходзіліся ў рабочых паездках па Беларусі. Курс супрацоўніцтва з нашай краінай выбралі не ўпершыню. Паспелі рэалізаваць некалькі дзясяткаў выгадных эканамічных праектаў.


З нашага боку на сустрэчу сабралася кіраўніцтва раёна, старшыні сельвыканкамаў, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў горада. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава расказала пра наш раён. Экалагічна чысты, са спрыяльнымі ўмовамі для турызму. Падрабязней пра Міёршчыну распавёў тэматычны фільм. У нас ёсць чым ганарыцца. Найперш гэта прадпрыемствы — мясакамбінат, камбікормавы завод, ільнозавод, хлебазавод, ПМК-55. Як візітоўка — лепшы ў краіне дзіцячы санаторый "Расінка", база адпачынку "Актам", паляўнічая гаспадарка "Абстэрна". Адзін з вектараў — будаўніцтва завода па вырабе белай бляхі. Праект каштуе 280 мільёнаў еўра і прадаставіць 600 працоўных месц.


 Варыянты для сумеснага супрацоўніцтва з палякамі агучыў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Баданін. Наш раён цікавы для інвестараў, бо з запускам металапракатнага завода павысіцца фінансавая здольнасць насельніцтва, а значыць, многія праекты абяцаюць акупіцца. Чаму б, напрыклад, не пабудаваць спартыўны бар у Міёрах? Як вектары турыстычнага развіцця, Аляксандр Іосіфавіч прапанаваў унесці маршруты нашых славутых "пярсцёнкаў" у прайсы, брашуры, рэкламы. Спадарожныя крокі ў гэтым напрамку — кемпінгі з пітной вадой, электраэнергіяй, візавая падтрымка іншаземцаў. Яшчэ адзін прыярытэтны накірунак сумеснага развіцця — верхавое балота "Ельня". Яго можна цалкам агледзець, толькі ўзняўшыся на паветраным шары. Польскі бок мае досвед у падобных інавацыях, чаму б не ўкараніць.
Дырэктар гідралагічнага заказніка "Ельня" Іван Барок назваў балота лёгкімі Еўропы. Яно самае вялікае ў Беларусі, а запасы прэснай вады тут большыя, чым на Нарачы. Штогод нашы жыхары на Ельні збіраюць журавіны на паўмільёна долараў. Тэрыторыя балота ўваходзіць у топ-10 турыстычных мясцін, рэкамендаваных у Беларусі. Многае зроблена для прапаганды і развіцця заказніка — экалагічная сцежка, аглядавая пляцоўка, візіт-цэнтр, распрацаваны тры веламаршруты, госці могуць паспытаць на сабе балотаступы ці пакатацца на балотаходзе. Можна і далей развівацца ў гэтым напрамку. Заказнік, створаны паўвека таму, абяцае эканамічна не падвесці.


Старшыня Перабродскага сельсавета Віктар Дзеравянчык расказаў пра любімы азёрны край. Там знаходзяцца вядомыя адпачынкавыя базы, дзіцячы санаторый "Расінка", гідралагічны заказнік "Балота-Мох". Пераброддзе ўнікальнае не толькі прыродна, але і гістарычна. У 1571 годзе гэтая вёска ад польскага караля Жыгімонта Аўгуста атрымала Магдэбургскае права. Да гэтага часу ў Пераброддзі ёсць уласныя герб і сцяг, зацверджаныя Прэзідэнтам Беларусі. У мястэчку гасцей прымаюць сем аграэкасядзіб. Адна з самых "гучных" — "Мацейкава сяліба", дзе гаспадарыць былая старшыня Перабродскага сельвыканкама, энтузіястка Галіна Паўлоўская. Яна арганізавала летнік рамёстваў, дзе з усёй краіны збіраюцца такія ж няўрымслівыя калегі і асвойваюць тэхніку валяння з авечай поўсці. Польская дэлегацыя зацікавілася прапановамі Галіны Уладзіміраўны па адраджэнні народных традыцый.


Госці заўважылі, што прыродныя і эканамічныя асаблівасці Міёршчыны і Падляшскага ваяводства шмат у чым падобныя. Таму агульны бізнес мае быць паспяховым. 

Фотаматэрыял К. БЛАЖЭВІЧА.

Алена БАСІКІРСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 274
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 204
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 495
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 240
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 267
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 323
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 284
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 ноября 2018
Александр, Богдан, Василий, Викентий, Владимир, Иван, Илья, Иосиф, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Сергей, Федор, Федот, Анна, Евдокия, Семен

Именины 15 ноября 2018
Константин

Госці краін
free counters
Партнеры сайта