Авторизация
 

Спіс падкаранціннай прадукцыі

 Увоз падкаранціннай прадукцыі без фітасанітарных сертыфікатаў абмежаваны з 1 ліпеня. На мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза дапускаецца ўвозіць не больш за пяць кілаграм падкаранціннай прадукцыі высокай фітасанітарнай рызыкі без сертыфікатаў, а таксама кветак не больш за тры букеты. Змяненні зацверджаны рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 30 лістапада 2016 года №157.

Спіс падкаранціннай прадукцыі высокай фітасанітарнай рызыкі зацверджаны рашэннем камісіі Мытнага саюза ў 2010 годзе. У гэты пералік уваходзіць свежая гародніна: бульба, таматы, цыбуля, капуста, морква, рэпа, буракі сталовыя; свежыя фрукты: вінаград, дыні, яблыкі; сушаныя фрукты, арэхі і іншае.


Абмежаванне распаўсюджваецца на прадукцыю, якую перамяшчаюць праз мытную граніцу ЕАЭС у ручной паклажы, у суправаджальным або несуправаджальным багажы пасажыраў і членаў экіпажаў суднаў, самалётаў, вагонаў, вадзіцеляў і пасажыраў аўтатранспарта.
Без абмежаванняў, але не больш за ліміт бязпошліннага ўвозу, можна везці падкаранцінную прадукцыю з нізкай фітасанітарнай рызыкай — сушаную гародніну, змешаныя прыправы, жалуды, тытунёвую сыравіну і іншае.


Гэтыя патрабаванні абавязковыя для органаў выканаўчай улады дзяржаў-членаў; упаўнаважаных органаў па каранціне раслін; органаў мясцовага самакіравання; юрыдычных і фізічных асоб, у тым ліку прыватных прадпрымальнікаў, чыя дзейнасць звязана з вытворчасцю, нарыхтоўкай, перапрацоўкай, транспартыроўкай, захаваннем, рэалізацыяй і выкарыстаннем падкаранціннай прадукцыі.
Каб увезці падкаранцінную прадукцыю звыш нормы, неабходны фітасанітарны сертыфікат. Дакумент выдаецца фітасанітарнай службай краіны, дзе набыта прадукцыя.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 630
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 982
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 695
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 655
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 723
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 925
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта