Авторизация
 

Здаём камунальныя адходы ў Міёрах па законе

 Абавязак і адказнасць грамадзян па абыходжанні з камунальнымі адходамі адзначаны нават у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Артыкул 55 Асноўнага закона краіны сцвярджае: "Ахова прыроднага асяроддзя — абавязак кожнага". Усім неабходна паасобку збіраць адходы і размяшчаць іх толькі ў вызначаных месцах! Закон ад 20.07.2007 года №271-3 "Аб абыходжанні з адходамі" асноўны нарматыўны прававы акт у гэтай сферы.

Утылізацыя смецця — надзённая праблема, рашэнне якой мае дачыненне да кожнага і павінна праводзіцца ва ўстаноўленым парадку. Заканадаўства абавязвае заключаць дагаворы з УП ЖКГ на вываз бытавых адходаў. Калі з гаспадарамі жылля ў шматкватэрных дамах з гэтым няма праблем, у прыватным сектары, асабліва на вёсцы, узнікаюць. Між тым, нярэдка менавіта людзі з прыватнага сектара самі дастаўляюць на кантэйнерныя пляцоўкі мяшкі ці каробкі са смеццем.

Усе камунальныя адходы ў населеных пунктах належаць збору і выдаленню ў санкцыянаваныя месцы захоўвання. Самавольнае іх размяшчэнне і захараненне забараняецца. У Жыллёвым кодэксе (№428-3 ад 28.08.2012) дакладна прапісаны абавязак уласнікаў жылфонду (у тым ліку прыватнага сектара гарадоў і ў сельскай мясцовасці) па заключэнні дагавораў на вываз цвёрдых бытавых адходаў з арганізацыяй, якая прадстаўляе такую паслугу. Яна аказваецца ў абавязковым парадку, акрамя выпадкаў, калі для гэтага няма тэхнічных сродкаў. Вызначаны парадак аплаты — не пазней 25 чысла месяца, які ідзе за справаздачным, на падставе плацежных дакументаў, якія спажыўцу павінны быць прадастаўлены да 15-га. Сума вылічваецца на падставе норм спажывання, якія ўстанаўліваюць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, а таксама тарыфаў на камунальныя паслугі адпаведна заканадаўчым актам. Цяпер гэта 1 рубель 32 капейкі з чалавека ў месяц.


Налічваецца плацеж з разліку на кожнага зарэгістраванага жыхара. Калі нехта жыве ў іншым месцы, у ЖКГ трэба прадаставіць пацвярджальны дакумент: даведку з месца вучобы, лячэння ці ваенкамата, дагавор арэнды. Можна звярнуцца з адпаведнай заявай у выніку часовай адсутнасці чалавека. Ільгота па аплаце ў 50% прадугледжана для інвалідаў І і ІІ груп — уласнікаў жылля, ветэранаў Вялікай Айчыннай.'


Пры адмове прыватнага домаўладальніка заключыць дагавор на аказанне паслуг па вывазе і абясшкоджванні цвёрдых бытавых адходаў УП ЖКГ будзе вымушана звярнуцца ў суд з іскавым патрабаваннем. 


Звяртаем увагу на некаторыя акалічнасці вывазу бытавых адходаў. Так, катэгарычна забараняецца выкідваць у кантэйнеры ці загружаць у транспарт абрэзкі зялёных насаджэнняў і буйнагабарытныя рэчы, пакідаць на кантэйнерных пляцоўках старую мэблю, сантэхніку, бытавыя прыборы. Калі ў вас ёсць непатрэбныя тэлевізар, халадзільнік, газавая пліта і інш, — вывезем бясплатна. Тэлефануйце дыспетчару на нумар 4 17 11.


Насельніцтва можа здаваць ва УП ЖКГ другасныя матэрыяльныя рэсурсы (макулатуру, шклабой — па 10 капеек за кілаграм) у кошт аплаты камунальных паслуг. Калі заявак тры і больш, прадастаўляем транспарт (тэлефон 4 17 11). Нашы прыёмныя пункты па вул. Вакзальнай, 6 у райцэнтры, у Дзісне — на тэрыторыі базы УП ЖКГ, вул. Леніна, 76. Працуюць з 8.00 да 17.00, акрамя суботы і нядзелі, абед з 12.00 да 13.00.

Фота для ілюстрацыі.
Уладзімір МЯЦЕЛІЦА,
дырэктар УП ЖКГ Міёрскага раёна.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 725
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 103
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 627
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 807
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 019
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 746
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2017
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта