Авторизация
 

Уладзімір КАШКУР і яго "Дэмскі сад"

 У сельскага працаўніка заўсёды хапае клопатаў на зямлі. Аднак у гэты дзень кіраўнік сялянскай (фермерскай) гаспадаркі "Дэмскі сад" Уладзімір КАШКУР з раніцы  знаходзіўся ў райцэнтры. 

Прывёз старэйшага сына Дзмітрыя ў МРЭА для здачы экзамену на правы вадзіцеля. Пасведчанне трактарыста мае са школы і ў гэтай якасці працуе пад кіраўніцтвам бацькі ў садзе і на ягадных плантацыях, хаця займаецца на другім курсе гісторыка-філалагічнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. З правамі аўтамабіліста будзе двайная выгада — такая тэхніка ёсць у фермерскай гаспадарцы, ды і дабірацца да бацькоў прасцей. Праўда, асабістага транспарта яшчэ няма, але гэта рэч нажыўная.


— На зямлі працаваць падабаецца, — сцвярджае Дзмітрый. — Выконваў розныя работы на трактары, быў грузчыкам і вагаўшчыком, збіраў ураджай ягад. У садзе толькі да прышчэпак пакуль душа не ляжыць, чамусьці не ўсе прыжываюцца.


З такой самакрытычнасцю бацька не згодны, ён лепш ацэньвае працу сына ў садзе. У выхаванні дзяцей Уладзімір Казіміравіч галоўнага дабіўся — прывіў ім разуменне старанна працаваць, любіць зямлю, імкнуцца вучыцца і мець кваліфікацыю. Малодшы Мікіта яшчэ школьнікам асвоіў трактар, а сёлета паступіў вучыцца на пладавода ў сельгасакадэмію. Падрастае змена. Калісь Уладзімір Казіміравіч таксама пачынаў з трактарыста.


Як цяпер справы ў сялянска-фермерскай гаспадарцы?
— Яна на плыву. Сёлета да сваіх ранейшых 68 гектараў дадаю яшчэ 18, пакуль з гэтых угоддзяў ААТ "Мерыца" ўбірае травы. На 23 га растуць пладовыя дрэвы, але яны сёлета неўраджайныя. У пітомніку на 15 га—саджанцы яблынь, ігруш, вішань, чарэшань, агрэсту, малін і іншага для рэалізацыі. Чорныя парэчкі займаюць 23 га, 2 га—клубніцы. На паўтара гектарах пасаджаны амерыканскія буякі, якія толькі пачынаюць пладаносіць. На дадатковых 18-ці планую пасадзіць пладовы сад з яблынь на карлікавых падвоях з кропельным палівам, каб гарантаваць ураджай у засушлівыя гады.


Плошчы пад пладова-ягаднымі культурамі вялікія, ці ёсць праблемы з рэалізацыяй ураджаю?
— Пакуль не было, каб нешта не прадаў. Хаця не проста. Напрыклад, ягады нашым беларускім перапрацоўшчыкам, нават вінзаводам, зусім не патрэбны. За яблыкі яны не разлічыліся з мінулага года. Таму арыентуюся на перакупшчыкаў-аптавікоў, улічваю асаблівасці попыту. Чорныя парэчкі ў мяне толькі позніх гатункаў: раннія пастаўляе на рынак Брэстчына і іншыя паўднёвыя рэгіёны краіны. Як паспее мой ўраджай, канкурэнтаў ужо няма.


На клубніцы заўсёды попыт, у тым ліку на мясцовым рынку. Першы ўраджай збіраем аптавікам уласнымі сіламі, потым запрашаем жадаючых сабіраць ягады для сябе.


У Расіі актыўна садзяць сады. Штогод рэалі-зую ў суседняй краіне прыкладна па 30 тысяч саджанцаў пладовых дрэў, да 50-100 тысяч ягадных кустоў. На мясцовых рынках у Міёрах, Верхнядзвінску, Браславе, Наваполацку і іншых гарадах усё прапаную.


Буякі садовыя — новая ягадная культура для нашых мясцін. Попыт на яе будзе?


— Гэтыя ягады высока цэняцца на рынку. Перакупшчыкі за кілаграм гатовы плаціць па 4-6 долараў. Не думаю, што такія цэны выклічуць ажыятажны попыт у мясцовых спажыўцоў. Але з часам і нашы людзі пабагацеюць, ды і ягад паболее. Сітуацыя можа памяняцца.
Вы ўжо ўзгадвалі канкурэнцыю, а як ставіцеся да стварэння па суседстве аналагічных прыватных гаспадарак пладова-ягаднага накірунку?
— Станоўча. І вось чаму. Аптовыя закупшчыкі-перакупшчыкі для вялікага расійскага рынку, а менавіта на яго мы пакуль арыентуемся, не вельмі ахвотна падтрымліваюць адносіны з невялікімі вытворцамі, якія гатовы пастаўляць толькі дзясяткі тон ураджаю. Ім патрэбны сотні тон. Калі ёсць заказ на вялі-кія аб'ёмы,—можна скааперавацца. З сусе-дзямі гэта хутка і лёгка. Патрэбны, напрыклад, клубніцы пэўнага гатунку ці ягады да пэўнага тэрміну, фура праехала па суседніх вёсках і загрузілася. Па той жа прычыне і самому больш выгадна развіваць вялікую вытворчасць — збыт будзе. Прадаваць вырашчанае лягчэй. Ёсць магчымасць сумесна ўзводзіць сучасныя склады, сховішчы, набываць спецыяльную тэхніку.


Вы свой першы сад заклалі ў 2004-ым, ужо набылі пэўны вопыт прадпрымальніцтва. Якія зрабілі для сябе высновы?
— Пачынальнікам трэба нацэльвацца біць у адну кропку, гэта значыць, дабівацца мэты і не адчайвацца. Праблемы былі, ёсць і застануцца. З-за іх не трэба апускаць рукі. Наогул, у сельскай гаспадарцы ўсё прадугледзець немагчыма. І ў мяне здаралася ўсялякае, напрыклад, вымярзаў сад. Таму нельга арыентавацца на адзін напрамак дзейнасці.


Трэба вучыцца і набываць вопыт, у тым надзейны памочнік—інтэрнэт. Толькі яго недастаткова, варта знаёміцца са справамі ў калег, у аднатыповых гаспадарках, наладжваць сувязі. Абавязкова рэкламаваць сябе, найперш у сеціве. На голым энтузіязме і ў адзіночку нямногае ўдасца. Прасцей, калі ёсць з кім скааперавацца. Аб'яўлена аб падтрымцы малога і сярэдняга бізнесу, спрашчэнні ўмоў вядзення прадпрымальніцтва…


—Вельмі на гэта разлічваю. І раней нібы ўсё пакрысе спрашчалася. Але банк ускладніў умовы атрымання льготнага крэдыту на паліва. Летась за адзін раз аформіў такі крэдыт адразу на 50 мільёнаў (цяпер гэта 5 тыс. руб.) на бензавоз саляркі, потым яго рэгулярна пагашаў па справаздачных датах. Сёлета прапанавалі крэдыт на кожны справаздачны перыяд і па адной тысячы рублёў: значыць, замест аднаго афармлення дакументаў патрабуецца пяць, некалькі візітаў у банк. Па кожным трэба зрабіць справаздачу. Мне трэба працаваць на ягадных плантацыях, у садзе і пітомніку, зарабляць грошы не толькі для сябе, але і дзясятка работнікаў! Таму адмовіўся ад такой "падтрымкі".
Не вырашана пытанне з залогам для атрымання крэдыту. Гэта сапраўдная праблема для пачынаючага прадпрымальніка: залажыць зямлю і рухомую маёмасць (тэхніку і сельгасінвентар) нельга, а нерухомасці ў яго яшчэ няма ці недастаткова.


Напружваюць змяненні ў падаткаабкладанні, новыя рахункі, падыходы да афармлення дакументацыі. Многае можна зрабіць дыстанцыйна, пры дапамозе камп'ютара, аднак трэба шмат сядзець ля манітора. Падобная сітуацыя з вя-дзеннем бухгалтэрыі. Тут не надта лічацца з маім часам на гаспадарчыя, вытворчыя, арганізацыйныя справы.


Непакоіць стан дарог. Мой сад у 12 гектараў ля вёсак Папкі, Рачнёва за дзясяткі кіламетраў. Давезці па выбоінах у сховішча ўраджай пладоў непашкоджаным праблематычна. За тэхніку фермерскай гаспадаркі плачу дарожны збор, палічыў, што за такія грошы ўвесь шлях ужо можна было падсыпаць шчэбенем.


Якіх перамен чакаеце ад абяцаных новых умоў прадпрымальніцтва і вядзення малога і сярэдняга бізнесу?
—Навошта нешта прыдумваць, станоўчы вопыт ёсць у суседзяў. Чаму ў Польшчы шмат таннай садавіны і агародніны, а зямлю там за вялікія грошы купляюць?


Па-першае, мясцовая ўлада прама зацікаўлена ў развіцці сялянскіх гаспадарак, бо падаткі ад іх адразу паступаюць у гмінны (для нас—у сельсавецкі) бюджэт. Ёсць сродкі на добраўпарадкаванне, дарогі і іншае.


Уласнік зямлі атрымлівае датацыю ад дзяржавы. Маладым фермер лічыцца ва ўзросце да 40 гадоў і мае зніжку на пакупку сельгасмашын у 60 працэнтаў, потым льгота памяншаецца. Па рэгіёнах з улікам глебава-кліматычных умоў адбываецца спецыялізацыя (дзе лепш вырошчваць ягады, пладовыя кусты ці дрэвы або агародніну і якія. Адпаведна арганізоўваецца інфраструктура па забеспячэнні ўгнаеннямі, хімікатамі, спецтэхнікай. Калі ўласнікі-фермеры аб'ядноўваюцца для ажыццяўлення вялікіх праектаў, напрыклад, узвядзення сучасных сховішчаў з газавым асяроддзем, замарожвальным, сартавальным і іншым абсталяваннем, дзяржава аплачвае большую частку выдаткаў.
Такім чынам ствараецца зацікаўленасць людзей старанна і высокапрадукцыйна працаваць. Чаго і мы сабе жадаем.


Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

Фота аўтара.

На здымку: Уладзімір Кашкур з сынам Дзмітрыем. 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 722
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 080
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 624
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 800
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 017
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 743
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2017
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта