Авторизация
 

У Віцебску праводзіцца конкурс інвестыцыйных праектаў

 Камітэт эканомікі Віцебскага аблвыканкама праводзіць конкурс інвестыцыйных праектаў для суб'ектаў малога прадпрымальніцтва. Па яго выніках можна атрымаць субсідыі для пакрыцця часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскім крэдытам або на выплату лізінгавых плацяжоў па дагаворах фінансавай арэнды. Заяўкі падаюцца да 1 кастрычніка ўключна. Абавязковая ўмова — стварэнне новых рабочых месц.

Прымае дакументы камітэт Віцебскага аблвыканкама. Звяртайцеся ў рабочыя дні з 8 да 17 гадзін (перапынак — з 13.00 да 14.00) па адрасе г. Віцебск, вул. Гогаля, 6, кабінет 302. Спецыялісты: Аляксандр Іванавіч Трафімаў, тэл. 8 0212 47 62 64; Аляксей Васільевіч Варганаў, тэл. 8 0212 33 62 08. 

Каб атрымаць дзяржпадтрымку, неабходна прадставіць інвестыцыйны праект па наступных напрамках:
- стварэнне, развіццё і пашырэнне вытворчасці тавараў (работ, паслуг);
- арганізацыя, развіццё вытворчасці, рэалізацыя экспартаарыентаванай, імпартазамяшчальнай прадукцыі;
- вытворчасць прадукцыі, накіраванай на энерга- і рэсурсазберажэнне, укараненне новых тэхналогій.
Неабходна ўказаць плануемае прыцягненне сродкаў для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта з іншых крыніц, колькасць новых рабочых месц і абгрунтаваць іх стварэнне.


Субсідыі можна выкарыстаць на будаўніцтва, набыццё капітальных будынкаў і збудаванняў, ізаляваных памяшканняў або іх рамонт і рэканструкцыю, пакупку абсталявання, транспарта, спецыяльных прылад, камплектуючых, сыравіны і матэрыялаў для ўласнай вытворчасці і аказання паслуг.


Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца прэтэндэнты:
- сярэдняя колькасць работнікаў якіх за каляндарны год на дату звароту перавышае 100 чалавек;
- у якіх аб'ём выручкі ад рэалізацыі тавараў, аказання паслуг, выканання работ без ПДВ не перавышае 335,4 тысячы рублёў для індывідуальных прадпрымальнікаў, 2459,6—для мікраарганізацый (да 15 чалавек), 9279,4—для малых арганізацый (ад 16 да 100);
- у статутным фондзе якіх доля Рэспублікі Беларусь, яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, замежных юрыдычных асоб, замежных грамадзян і асоб без грама-дзянства, грамадскіх аб'яднанняў (за выключэннем аб'яднанняў інвалідаў), саюзаў, фондаў, аднаго або некалькіх юрыдычных асоб, якія не з'яўляюцца суб'ектамі малога прадпрымальніцтва, перавышае 49% (за выключэннем суб'ектаў інфраструктуры падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва);
- банкі, нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя і страхавыя арганізацыі, прафесійныя ўдзельнікі рынку каштоўных папер, ламбарды;
- удзельнікі канцэсіённых дагавораў (пагадненняў) аб раздзеле прадукцыі, заключаных з замежнымі інвестарамі;
- якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы гульнёвага бізнесу, латарэй, электронных інтэрактыўных гульняў, вытворчасці і рэа-лізацыі падакцызных тавараў, здабычы карысных выкапняў (за выключэннем агульнараспаўсюджаных карысных выкапняў);
- якія знаходзяцца ў працэсе рэарганізацыі, ліквідацыі, банкруцтва;
- якія не прадставілі неабходныя дакументы, або ўказалі несапраўдныя звесткі;
- у якіх з дня парушэння ўмоў аказання дзяржпадтрымкі не прайшло тры гады;
- якія маюць запазычанасць па плацяжах у бюджэт і дзяржаўныя пазабюджэтныя фонды;
- што маюць страты па выніках сёлетняга года.


Для ўдзелу ў конкурсе неабходна прадставіць наступныя дакументы:
- заяву, дзе ўказаць запрошваемы від і памер дзяржпадтрымкі, колькасць новых рабочых месц;
- копію пасведчання аб дзяржрэгістрацыі, статута або ўстаноўчага дакумента;
- звесткі пра сярэднюю колькасць работнікаў;
- звесткі пра аб'ём выручкі без уліку ПДВ за папярэдні каляндарны год;
- тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне праекта (у тым ліку фінансавае);
- бухгалтарскі баланс і дадаткі да яго за папярэдні і сёлетні гады. Для індывідуальных прадпрымальнікаў — даведка падатковага органа пра леташнія і цякучыя даходы. Для тых, хто прымяняе спрошчаную сістэму падаткаабкладання — дэкларацыя за мінулы год і фактычна адпрацаваны час сёлета.


Для атрымання дзяржпадтрымкі на пакрыццё часткі выдаткаў за карыстанне крэдытам неабходны яшчэ копія крэдытнага дагавора, выпіска з пазыковага рахунку, графік пагашэння і ўплаты працэнтаў, копіі плацежных даручэнняў, разлік памеру субсідыі на ўплату працэнтаў па крэдыце, зроблены банкам.


Калі хочаце атрымаць дзяржпадтрымку на выплату лізінгавых плацяжоў, дадаткова падрыхтуйце копіі дагавора фінансавай арэнды, дакументаў, якія пацвярджаюць перадачу аб'екта лізінгу, разлік памеру субсідыі на ўплату сумы ўзнагароджання лізінгадаўцу, зроблены лізінгадаўцам, і дакументаў, якія пацвярджаюць аплату ўзнагароджання лізінгадаўцу.


Вяртаецца частка працэнтаў за карыстанне банкаўскім крэдытам у межах тэрміну дзеяння крэдытных дагавораў. Для сум, атрыманых у беларускіх рублях, не больш за 0,5 стаўкі рэфінансавання Нацбанка, устаноўленай на дату пакрыцця. Для замежнай валюты—не больш за 0,5 стаўкі па крэдыце. Выплаты праводзяцца ў беларускіх рублях.


Па лізінгавых плацяжах суб'ект малога прадпрымальніцтва атрымае сродкі ў памеры, не перавышаючым паловы ўзнагароджання лізінгадаўцы.


Калі закончыцца тэрмін прыёму заявак, камітэт эканомікі 15 рабочых дзён будзе правяраць іх і вынясе рашэнне аб прадастаўленні дзяржпадтрымкі. Прэтэндэнтам паведамяць пра вынікі на працягу трох дзён. 

Фота для ілюстрацыі.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 722
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 080
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 624
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 800
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 017
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 743
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2017
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта