Авторизация
 

Прамыя лініі—без абраз і ананімаў

 Пастановай Саўміна ад 26 ліпеня 2017 года №555 унесены змяненні ў прынятую 23.07.2012г. пастанову "Аб некаторых пытаннях работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб".

— Дакумент прыняты, каб удасканаліць работу дзяржорганаў і арганізацый са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, што паступаюць падчас гарачых і прамых тэлефонных ліній, — тлумачыць памочнік пракурора раёна Вольга Барысенка. — Прапісаны выпадкі, калі звароты не прымаюць і пакідаюць без разгляду.


Калі асоба, якая вядзе прамую лінію, можа, так бы мовіць, пакласці трубку?
— Прыём зваротаў падчас гарачай ці прамой тэлефоннай лініі можна спыніць, калі на тым канцы провада дазваляюць сабе нецэнзурную ці абразлівую лексіку.


У якіх выпадках зварот не разглядаецца?
— Па-першае, калі званок ананімны. Па-другое, калі задаюць пытанні, на якія раней давалі адказы, у тым ліку падчас асабістага прыёму. Таксама без разгляду пакідаюць зарэгістраваныя звароты, калі для іх вырашэння трэба звяртацца ў праваахоўныя органы ці суд. Калі неабходны персанальныя дадзеныя грамадзян, ім прапаноўваецца звярнуцца з вусным ці пісьмовым зваротам у парадку, вызначаным законам "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб". Пра пакінутае без разгляду пытанне грамадзяніну ці прадстаўніку юрыдычнай асобы паведамляюць пісьмова на працягу пяці працоўных дзён з даты звароту.


Якія пытанні падчас прамых ліній і асабістых прыёмаў паступаюць у пракуратуру раёна ад грамадзян?
— Большасць звязана з працоўнымі адносінамі. Як правіла — несвоечасовая выплата заработнай платы. Накіроўваем прадпісанні ў арганізацыі, часам дастаткова тэлефоннага званка. Скардзяцца на дзейнасць органаў дазнавання і следства. Частыя звароты па зямельным заканадаўстве — не згодны з памерамі сваіх зямельных участкаў. Аднак вырашэнне пытання ў кампетэнцыі землеўпарадкавальнай службы райвыканкама. З 38-мі зваротаў за першае паўгоддзе 10 перанакіраваны ў іншыя арганізацыі.


З чым звяртаюцца юрыдычныя асобы?
— Часцей за ўсё просяць падаць іскі ў эканамічны ці агульны суд у інтарэсах іх прадпрыемства. Гэта тлумачыцца цяжкім фінансавым становішчам. Пракуратура вызвалена ад дзяржпошліны пры звароце ў суд. Сёлета чатыры іскі падалі ў эканамічны суд і тры ў агульны.


Гутарыла Кацярына РЫНКЕВІЧ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 728
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 311
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 706
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 827
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 025
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 763
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 906
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 октября 2017
Александр, Богдан, Денис, Иван, Кузьма, Макар, Максимилиан, Мартин, Николай, Тарас, Федот, Доминика

Именины 24 октября 2017
Александр, Анатолий, Антон, Иларион, Иосиф, Исаакий, Лев, Макар, Моисей, Зинаида, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта