Авторизация
 

"Міёрскі гурман" запрашае

 Установа "Міёрскі гурман" з трэцяга мая — філіял унітарнага гандлёвага прадпрыемства "Залатая ніва" Полацкага камбіната хлебапрадуктаў. Узначаліў раённую сетку магазінаў кіраўнік з вопытам і спецыяльнай адукацыяй у сферы збыту Леанід ЯНУШКЕВІЧ. Пасля ўз'яднання ў "Міёрскім гурмане" асартымент і таваразварот павялічыліся, узрасла прыбытковасць, скарэкціраваліся цэны, пачасціліся акцыі, бо ў маштабе вялікай арганізацыі іх праводзіць лягчэй.

На новай пасады Леанід Янушкевіч атрымаў вопыт у сферы продажу. Пасля Полацкага гандлёва-эканамічнага тэхнікума ўладкаваўся ў райспажыўтаварыства, затым узначаліў аддзел забеспячэння на хлебазаводзе. Адточваў спажывецкія навыкі на пасадзе інжынера па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні мясакамбіната. Завочна скончыў Гомельскі ўніверсітэт па спецыяльнасці "Эканаміст-менеджар".
Цяпер у падпарадкаванні маладога кіраўніка шэсць гандлёвых аб'ектаў. Гэта кіёск на тэрыторыі мясакамбіната, магазіны "Гурман" і "Гурман+" у райцэнтры і Дзісне, а таксама "Колас" па вул. Вакзальнай і "Вята" ў Павяцці. Дзве апошнія кропкі раней адносіліся да камбікормавага завода, зараз у складзе "Залатой нівы". Не толькі ўзбагаціўся іх асартымент, але і падоўжыўся графік работы. Так, "Колас" працуе з панядзелка па суботу з 9.00 да 20.00, у нядзелю з 9.00 да 18.00. Распарадак "Вяты" — з панядзелка па суботу з 9.00 да 19.00 з абедзенным перапынкам з 13.00 да 14.00, у нядзелю працуюць — з 9.00 да 14.00.


 Па-ранейшаму, у "Гурманах" можна купіць свежую каўбасу, паўфабрыкаты, фарш, мяса, субпрадукты ад мясцовага мясакамбіната. У "Коласе" і "Вяце" таксама шырокі выбар гэтай лінейкі. Акрамя таго, фірменным таварам у магазінах філіяла "Міёрскі гурман" сталі камбікармы з Полацкага камбіната хлебапрадуктаў. Прадстаўлены розныя гатункі: свіны (цана за 1 кг — 0,44 руб.), два віды для курэй-нясушак (0,57; 0,70), для бройлераў (0,87), для птушкі ў выглядзе крупкі (0,40), для рыб (0,88), для трусоў (0,56), для парасят (1,12), для буйной рагатай жывёлы (0,56). Таксама ў продажы вотруб'е пшанічнае (1 кг — 0,29), мука вышэйшага гатунку 2 кг па акцыённай цане (1,48), 1 кг адпаведна 0,74 руб. Гэта танней, чым у іншым гандлі.


Тавары ў магазінах філіяла "Міёрскі гурман" пераважна вытворчасці структур, якія ўваходзяць у склад камбіната хлебапрадуктаў. Гэта полацкае, глыбоцкае, віцебскае малочныя прадпрыемствы, Верхнядзвінскі масласырзавод, Оршасырзавод.


— Спрабуем канкурыраваць. Напрыклад, пакупнікі часта шукаюць прадукцыю "Савушкін прадукт". Думаюць, калі не сваё — дык лепшае. Між тым па цэнах і тлустасці полацкія вырабы ў выйгрышы, — заўважае Леанід Янушкевіч.

 "Міёрскі гурман" прымае заяўкі на пастаўку масла для сельскагаспадарчай і грузавой тэхнікі, шын. Заключаны прамы дагавор з "Белшынай", што дазваляе зрабіць пакупкі па аптымальных цэнах. Заказвайце гэтыя тавары ў філіяле "Міёрскі гурман" па нумары 4 00 86.


Прааналізуем, што змянілася з далучэннем гандлёвай установы да Полацкага камбіната хлебапрадуктаў? У магазіне "Колас", які раней належаў мясцоваму камбікормаваму заводу, з'явіліся садавіна і гародніна, алкагольныя і тытунёвыя вырабы, павялічыўся асартымент марожанага, печыва, дзіцячага харчавання, чаёў і кавы. Топ-тавар—камбікорм. На паліцах прадукцыя полацкага холдынга: верхнядзвінскія сыры, "Браслаўрыба", глыбоцкая, полацкая і віцебская "малочка", міёрскія мяса і каўбаса. Абслугоўвае кліентаў прадавец з 15-гадовым стажам Валянціна Януковіч, дапамагае ёй Наталля Шокель. Усе без выключэння пакупнікі сцвярджаюць, што выбар тут істотна палепшыўся, і цэны прыемныя. 

На здымках: Абслугоўвае Наталля Шокель. Дырэктар філіяла «Міёрскі гурман» Леанід Янушкевіч. Прадавец Валянціна Януковіч.

Алена БАСІКІРСКАЯ.

Фотаматэрыял аўтара.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 652
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 687
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 338
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 366
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 922
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 357
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 865
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 сентября 2017
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Именины 22 сентября 2017
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта