Авторизация
 

Як справы на будаўніцтве Міёрскага металапракатнага завода...

 Хутка мінуў чарговы летні месяц. Якія змены адбываліся на будаўнічай пляцоўцы  прадпрыемства? З гэтым пытаннем  звярнуўся да генеральнага дырэктара металапракатнага завода Пятра ШЫМУКОВІЧА.

— Заліты бетонам усе палі пад будынак лістапракатнага цэха — асноўнага вытворчага памяшкання. Засталося зрабіць некалькі ростверкаў. У жніўні будаўнікі справяцца і з імі. Тады настане час мантажу каркаса велічнага будынка з металаканструкцый, — знаёміць з сітуацыяй Пётр Мікалаевіч. — Паступленне гэтых металаканструкцый пачнецца ўжо ў жніўні.


Мантаж каркаса цэнтральнай майстэрні закончаны. Цяпер унутры яго наладжваюцца падкранавыя пуці. Пасля іх выраўноўвання па гарызанталі і на аднолькавую адлегласць, у верасні пачнецца мантаж саміх маставых кранаў. Два краны для майстэрні ўжо дастаўлены. Дарэчы, яшчэ шэсць вялікагрузных будзе ўстаноўлена пазней непасрэдна ў лістапракатным цэху, але чарга да іх яшчэ не дайшла.
Да майстэрні прымыкае двухпавярховы адміністрацыйна-бытавы корпус, бетонныя работы на ім ужо закончаны.
Адначасова ідзе падсыпка тэрыторыі пяском. Мінеральны грунт выдаляем, раслінны адвозім на добраўпарадкаванне тэрыторыі новай бальніцы і аб'ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Работа нібы і не складаная, але яна, ды і іншыя земляныя, ускладняюцца частымі дажджамі, якія робяць непраезнымі грунтовыя дарогі для вялікагрузнага транспарта і патрабуюць адкачкі вады з катлаванаў.


 У аўторак, 8 жніўня, падпісаны акт аб здачы ў эксплуатацыю ўсіх шасці двухпавярховых дамоў для спецыялістаў будучага прадпрыемства, там засталося толькі выправіць недаробкі ў добраўпарадкаванні. Вядзем падбор патрэбных работнікаў-металургаў на адпаведных профі-льных прадпрыемствах, бо на Міёршчыне іх проста няма. Гэта тым больш неабходна, таму што нямецкія станкабудаўнікі пачалі выраб абсталявання для ММПЗ, з ім ужо ў верасні павінны пазнаёміцца людзі, якім давядзецца яго эксплуатаваць. Потым яго разбяруць для перавозкі ў Беларусь.


Аб'ёмы мантажных работ павялічваюцца, набліжаецца час самых адказных.

На здымку: З'явіўся новы пуць з разгрузачна-пагрузачнай пляцоўкай, рэйкі пракладзены да металапракатнага завода. Гэтая галіна з двума пад'язнымі пуцямі афіцыйна прынята ў эксплуатацыю 30 чэрвеня.


Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 727
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 82 362
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 68 308
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 215
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 786
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 246
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 329
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 ноября 2019
Александр, Алексей, Антон, Виктор, Дмитрий, Иван, Илья, Иосиф, Константин, Порфирий, Тимофей, Федор, Семен

Именины 21 ноября 2019
Гавриил, Михаил, Павел, Рафаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта