- 15.04.2011, 15:28,
- Пр 2 007
- Эканоміка і права
- 0
-
На 1 студзеня на тэрыторыі раёна пражывала 106 абавязаных, на 1 лютага—116, на 1 сакавіка—107. Рэзкі рост у студзені звязаны з тым, што судом вынесены рашэнні аб спагнанні сродкаў на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца ў дзяржустановах, у адносінах 6 асоб. Да таго ж, дзве абавязаныя асобы (Казлова і Протас) вярнуліся з месц пазбаўлення волі і двое прыбылі для адбыцця пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу №13 (в. Горкі).Па-ранейшаму ніхто не кампенсуе расходы добраахвотна. 5 абавязаных вызвалены ад кампенсацыі па стану здароўя, 8—памерлі.
Узрасла колькасць асоб, якія знаходзяцца ў вышуку, калі на 1 студзеня іх было 3, то на 1 сакавіка—5. Сярод іх, напрыклад, Ягор Васільевіч Катаеў. Прапанавана навучальнай установе звярнуцца ў суд з заявай аб прызнанні яго без вестак прапаўшым.
85 абавязаных цяпер працуюць, 5—адбываюць пакаранне ў месцах пазбаўлення волі, 8—накіраваны ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі.
У той жа час не ўсе абавязаныя, якія працаўладкаваны, добрасумленна адносяцца да выканання сваіх абавязкаў. Яны прагульваюць, хаця за гэта прадугледжана крымінальная адказнасць. Так, у адносінах абавязанай Ірыны Васільеўны Корсак узбуджана крымінальная справа, якая будзе разглядацца ў судзе.
Работнікі аддзела ўнутраных спраў пастаянна кантралююць паводзіны такіх асоб. Прымаюць меры па папярэджанню і дастаўцы іх на рабочае месца.
Часта даходы ад заработнай платы не дазваляюць кампенсаваць расходы, якія затрачвае дзяржава на дзяцей. У сярэднім па раёну ў абавязаных заработная плата вагаецца ў межах 415000 рублёў, а ўтрыманне аднаго дзіцяці ў апякунскай сям’і каштуе 560000. Спаганяецца ў абавязаных прыкладна 70% заробку, што складае 290500 рублёў (1/2 частка затрачанага). А калі двое ці больш дзяцей? Можна меркаваць, на які перыяд зацягнуцца разлікі.
Н. ГРАЧУХА,
старшы судовы выканаўца.