З 25 ліпеня ў Беларусбанку можна памяняць акцыі 14 адкрытых акцыянерных таварыстваў нашай краіны на імянныя прыватызацыйныя чэкі "Маёмасць". Згодна з пастановай Савета міністраў ад 1 лютага 2016 г. № 79, тэрмін абароту ўстаноўлены па 30 чэрвеня 2019 г.
Трэба звярнуцца ў падраздзяленне Беларусбанка па месцы жыхарства, пры сабе мець пашпарт і сертыфікат ІПЧ "Маёмасць". З пералікам прапанаваных да абмену акцый і парадкам працэдуры падрабязней можна пазнаёміцца на сайце банка https://belarusbank.by/rus у раздзеле "фізічным асобам"/ "абмен акцый прадпрыемстваў на ІПЧ "Маёмасць" ці ў любым філіяле ААТ "ААБ Беларусбанк". Інфармацыю таксама можна знайсці на сайце фонда "Віцебскаблмаёмасць" http://www.fondgosim. vitebsk.by/.