Авторизация
 

Аляксандр Каваленка заснаваў СФГ у вёсцы Курылавічы

 Аляксандр Каваленка — заснавальнік і кіраўнік сялянска-фермерскай гаспадаркі ў вёсцы Курылавічы Язненскага сельсавета. Напаткаў Аляксандра ў Дзісенскім лясгасе, з якім вядзе дзелавыя стасункі. А як інакш, калі імкнешся рабіць справу, трэба рухацца,  шукаць узаемныя інтарэсы, прапаноўваць свае паслугі. Найперш высветліў у дасведчанага чалавека, з чаго пачынаецца прадпрымальніцтва.

— З жадання, — коратка адказаў Аляксандр Мікалаевіч.
Такое імкненне не абуджаецца раптоўна, у адну ноч. Да яго чалавек прыходзіць паступова, калі набывае пэўны вопыт. Аляксандр — навапалачанін. Вучыўся ў політэхнікуме на тэхніка-механіка, ужо быў жанаты. Размеркаванне атрымаў у калгас "Язна". Яно не было нежаданым ці нечаканым, бо мясціны гэтыя ведаў. Бацька (хаця яго амаль не памятае, бо рана загінуў) з Сачывак. Маці з Курылавіч, дзе тады яшчэ жыў дзядуля Міхаіл Мікалаевіч Красоўскі. У 1992 годзе, у перыяд вялікага дзяржаўнага і грамадскага пералому, ехаў сюды з жонкай-музыкантам, як здавалася, часова. Уладкаваўся калгасным механікам, жонка пайшла ў дэкрэтны водпуск. Давялося набываць самастойны вопыт у майстэрнях у Язне і слесарам на недалёкай ад дзядулевай хаты малочна-таварнай ферме "Курылавічы". Бачыў— каб сам гаспадарыў на любым з гэтых участкаў, дасягнуў б лепшых вынікаў.


 — Малады быў, да самастойнасці пацягнула, — так цяпер вызначае Аляксандр Мікалаевіч матывы тых рашэнняў.—Ды і дваіх дзяцей трэба гадаваць.


Вось і выступіў разам з жонкай заснавальнікам сялянскай (фермерскай) гаспадаркі. Аформіў у пажыццёвае спадчыннае валоданне 12 гектараў зямлі ў ваколіцах Курылавіч. За крэдыт набыў трактар, навясныя і прычапныя агрэгаты, пачаў узводзіць хлявы і іншыя гаспадарчыя пабудовы, завёў жывёлу. Трымаў па 5-6 кароў, свіней, хатнюю птушку. Таму перажыў самыя цяжкія часы. Нават пашырыў угоддзі да 35 гектараў. Пачаў спецыялізавацца на вырошчванні бульбы, яна займала да 15 га. Для ўборкі набыў камбайн, яго дапаўняў сартавальны пункт. Аднак сутыкнуўся з перавытворчасцю клубняў, яны гнілі дзясяткамі тон, бо збыту не было.


 Давялося адмовіцца ад часткі плошчаў, пакінуў для вырошчвання зерневых — пшаніцы, ячменю, рапсу — толькі 17 га. Абмалочвае іх камбайнамі з суседніх гаспадарак — толькі плаці за заказ. Ураджай рэалізуе па дзяржаўных закупачных цэнах, гэта дазваляе "звязаць канцы з канцамі".


 Гадоў з дзясятак таму заняўся дрэваапрацоўкай. Атрымаў неабходныя ліцэнзіі, набыў абсталяванне. Мае не толькі грузавы транспарт, нават аўтакран, праўда, цяпер яго трэба аднаўляць. Адсюль і трывалыя ўзаемаадно-сіны з лясгасам: там набывае драўніну, узамен пастаўляе лесаматэрыялы, аказвае паслугі. Цяпер пастаянна дзейнічаюць стужкавая піларама і ацыліндровачны станок: ёсць заказы на дошкі, зрубы, альтанкі, агалоўкі калодзежаў, прыбіральні, на дровы. Так, зруб з ацыліндраванага бярвення каштуе даражэй, але, — звяртае ўвагу Аляксандр Мікалаевіч, — ацаніце якасць выканання і знешні выгляд! Яны непараўнальныя з вынікамі ручной работы.


З усім гэтым сямейнымі намаганнямі не справіўся б. Цяпер дае працу пяцярым суседзям-вяскоўцам, а ў некаторыя перыяды, сцвярджае гаспадар, было да 15 наёмных работнікаў. Сярод тых, каго паважае за працавітасць і надзейнасць, першымі назваў мясцовага Сяргея Каланду і вальшчыка Аляксандра Куляшова з Іста, бо "з імі можна горы звярнуць".


 Многіх цікавіць фінансавы бок прадпрымальніцтва, бо лічыць грошы ў чужой кішэні справа надта займальная. З вопыту іншых і ўласнага ведаю, што развіццё вытворчасці хуткага абагачэння не абяцае, патрэбны працяглыя і стабільныя намаганні. Таму задаволіўся сціплым "так, прыбытак ёсць" і супастаўленнем цэн на купляемую драўніну і рэалі-зуемыя гатовыя лесаматэрыялы. А яны сведчаць: каб прывезенае з лесу бервяно прынесла даход, над ім трэба добра папацець. Меркаваць пра выгаднасць справы можна па тым, што сялянская (фермерская) гаспадарка Каваленкаў у Курылавічах дзейнічае чвэрць стагоддзя.


Магла б быць больш эфектыўнай? Несумненна. Частка дрэваапрацоўчага абсталявання ў Аляксандра Мікалаевіча прастойвае па простай прычыне — не хапае электраэнергіі. Хаця падстанцыя знаходзіцца зусім недалёка, ля фермы "Курылавічы" КУП "Язна". Магчымасць такога энергазабеспячэння прадугледжвае заканадаўства, не супраць і энергазабяспечвальныя арганізацыі. Проста ў мясцовым бюджэце і ў самога прадпрымальніка на пошукавыя работы, праект і новую электралінію пакуль няма вялікіх па цяперашнім часе сум.


 Аляксандр Каваленка ўжо капітальна абжыўся ў Курылавічах. Створана вытворчая база, прыгожы выгляд набыла сядзіба з вадаёмам і лазняй на беразе, заканчваецца рэканструкцыя дзядулевай хаты. Як выказаўся гаспадар, ён разлічвае тут пажыць. Я ж не прамінуў удакладніць, які сэнс укладваецца ў гэтае слова. Маецца на ўвазе жыць так, каб усё атрымлівалася. Што ж, Аляксандру Мікалаевічу яшчэ толькі 46, наперадзе багата часу для творчай і працоўнай актыўнасці. Паспее!


Лёгкі сум выклікае, бадай, што менее ў наваколлі моладзі. Вёскі паступова ператвараюцца ў дачныя пасёлкі. Юнакі і дзяўчаты з'язджаюць у гарады. Для дзяцей Аляксандра Мікалаевіча больш прыцягальным стаў Наваполацк з яго прамысловымі гігантамі і ўрбаністычным камфортам. 

На здымках: Аляксандр Каваленка ля калодзежа. Лазня. Сяргей Каланда, Аляксандр КУЛЯШОЎ. Дзядулева хата. На вытворчай базе.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 725
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 103
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 627
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 807
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 019
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 746
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2017
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта