Авторизация
 

"Алімп" у Міёрах таварам славіцца

 "Алімп" у старажытнай Грэцыі — самая высокая гара для багоў на чале з Зеўсам. У Міёрах гэта вядомы магазін, якім з першага дня кіруе Мікалай Грэцкі. Памятаю, як у дзяцінстве бегала туды за жвачкамі "Love is...". Нават па гэтым брэндзе можна меркаваць, што магазіну больш за 20 гадоў. Гаспадары Мікалай і Аксана Грэцкія такі "тэрмін прыдатнасці" пацвярджаюць. 

"Я люблю сваю работу і прыйду сюды ў суботу", — гэты жартоўны вершык вельмі дарэчны да прафесіі прадаўца. Як ні паглядзіш — магазіны заўсёды адчынены: вечарамі і ў святы. Працоўны графік самы дэмакратычны. Калі прадаўцы адпачываюць? Вядома, што работа ў іх пазменная, тым не менш складаецца ўражанне пастаяннай занятасці.


У "Алімпе" з васьмі раніцы і да 20-ці вечара "стаяць на нагах" і ветліва абслугоўваюць кліентаў Анастасія Ракшня і Вера Астраверхава. Змяняюцца праз двое сутак. Ім дапамагае і вядзе дакументацыю гаспадыня Аксана Грэцкая. Вольга Нікіціна спраўна дае калегам водпуск. Калектыў дружны і старанны, прафесіяналы. У гэтай сферы маюць вопыт, а сустракаюцца не толькі па службе, але і ў вольны час. Кіраўнік гандлёвай кропкі—Мікалай Грэцкі. "Строгі, але справядлівы",—адгукаюцца пра яго падначаленыя. Ён у бізнесе—галава, вядзе фінансавыя разлікі з фірмамі, банкаўскія справы.


"Алімп" спецыялізуецца на харчовай прадукцыі. Прамысловая тут пастаяннай "прапіскі" не знайшла, саступіла найбольш хадавому асартыменту, які абнаўляецца раз на тыдзень. Кожная група тавараў паступае асобна. Штодзень у магазін наведваюцца агенты па продажы, прымаюць заяўкі. "Алімп" стаў надзейным партнёрам для віцебскага і глыбоцкага мясакамбінатаў, бройлернай птушкафабрыкі "Ганна", брэсцкага прадпрыемства "Санта Брэмар", вядомых брэндаў "Спартак", "Слодыч", "Рашэн"… У асноўным магазін сябруе з айчыннымі вытворцамі, тавары ў іх якасныя, смачныя, адпавядаюць любым запытам.


 "Алімп" невялікі па плошчы. У многім менавіта таму на паліцах няма хлебнай і малочнай прадукцыі. Хлеб займае многа месца. А малочныя прадпрыемствы заці-каўлены рабіць пастаўкі ў вялікіх аб'ёмах, што гаспадары "Алімпа", на жаль, прапанаваць не могуць. Тым не менш, ад гэтага пакупніцкія патрэбы не слабеюць, хочацца ўвесь "харчовы спіс" купіць адразу ў адной кропцы. Таму ў перспектыве—пашырыць магазін.


Штодзень у "Алімп" прыходзяць за пакупкамі прыкладна тры сотні чалавек. Асаблівы наплыў у абедзенны перапынак і вечарам. Па днях—у чацвер і пятніцу. Ёсць пастаянныя кліенты. За адданасць ім вялікая ўдзячнасць ад гаспадароў. Верных таварышаў асабліва прываблівае асартымент. Хоць старшыня ветэранскай арганізацыі Часлаў Кашкур зазірае ў "Алімп" нячаста, але толькі тут знайшоў жэлейны цукар, купляе любімыя вафлі і сухія торцікі. За капейкай не пастаіць, ды заўважае ніжэйшыя цэны, а з мінусаў—цеснавата і чарга вялікая, хацелася б самаабслугоўвання.


Між тым, некаторыя пажылыя, наадварот, выбіраюць "Алімп", бо ў ім прадаўцы паднясуць і падкажуць. У буйным магазіне трэба "накруціць" нямала метраў, каб знайсці патрэбнае. Наконт цэн… Сапраўды, многія прадукты тут таннейшыя. Гаспадары ўстанаўліваюць нізкую надбаўку. Як правіла, гэта прыцягвае, бо ў "крызіс" людзі зважаюць на цэннік.


Прадпрымальнікі Грэцкія ахвотна радуюць землякоў, бо любяць свой ціхі і ўтульны родны горад, аддаюць яму перавагу ў параўнанні з шумлівымі. Тут яны пазнаёміліся, займаюцца любімым рамяством. І нават адпачынак для Грэцкіх паняцце ўмоўнае, бо клопат за родны магазін на іншыя плечы не перакладзеш. У вольны час гаспадар даглядае ўласную сядзібу, майструе тэхніку. Яго жонка вырошчвае кветкі, з вялікім запалам чытае мастацкую літаратуру ад класікі да дэтэктываў. А яшчэ, як сапраўдная рамантычная асоба, фатаграфуе міёрскія заходы. Расквечаныя барвовымі фарбамі, выхо-дзяць яны асабліва прыгожа. 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 82 932
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 47 590
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 028
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 20 226
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 19 102
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 215
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 070
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2018
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2018
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта