Авторизация
 

Інтэрнэт-аблігацыі рэалізуюцца ў сістэме "Інтэрнэт-банкінг"

 Нядаўна дырэктар ЦБУ №213 філіяла №214 ААТ "АБ "Беларусбанк" Алена ЮШКЕВІЧ праводзіла чарговую "прамую тэлефонную лінію". Званкоў паступіла нямала. Вось асноўныя пытанні, адказы на якія могуць цікавіць многіх.

Ці выдае банк крэдыты на спажывецкія патрэбы і на якіх умовах?
—Цяпер ААТ "АБ "Беларусбанк" прадастаўляе крэдыты на спажывецкія патрэбы дзеяздольным фізічным асобам (грамадзянам Рэспублікі Беларусь, іншаземцам і асобам без грамадзянства), якія пастаянна жывуць у нашай краіне і маюць бесперабойную крыніцу даходаў. Выдаюцца яны ў беларускіх рублях шляхам пералічэння на рахункі трэціх асоб ці крэдытнай банкаўскай плацежнай карткай.


У якасці забеспячэння выканання абавязацельстваў прадугледжана магчымасць афармлення крэдытаў пад няўстойку, страхаванне рызыкі незвароту пазыкі, паручальніцтва, залог і іншыя спосабы, прадугледжаныя заканадаўствам.


Пад няўстойку ў межах плацежаздольнасці кліента прадстаўляюцца крэдыты тэрмінам карыстання:
-да аднаго года з працэнтнай стаўкай у памеры стаўкі рэфінансавання НБ РБ плюс адзін працэнтны пункт;
-да двух гадоў з працэнтнай стаўкай у памеры стаўкі рэфінансавання НБ РБ плюс тры працэнтныя пункты.

Пад паручальніцтва, залог і іншыя спосабы, прадугледжаныя заканадаўствам, акрамя няўстойкі і страхавання рызыкі незвароту крэдыту, у межах плацежаздольнасці прадстаўляюцца пазыкі тэрмінам карыстання:
-да года з працэнтнай стаўкай у памеры стаўкі рэфінансавання НБ РБ;
-да двух гадоў з працэнтнай стаўкай у памеры стаўкі рэфінансавання НБ РБ плюс 1,5 працэнтнага пункта;
-да трох гадоў з працэнтнай стаўкай у памеры стаўкі рэфінансавання НБ РБ плюс два працэнтныя пункты;
-да чатырох гадоў з працэнтнай стаўкай у памеры стаўкі рэфінансавання НБ РБ плюс 2,5 працэнтнага пункта;
-да пяці гадоў з працэнтнай стаўкай у памеры стаўкі рэфінансавання НБ РБ плюс тры працэнтныя пункты.


Пад страхаванне рызыкі незвароту крэдыту ён выдаецца банкаўскай карткай у межах плацежаздольнасці, але ў памеры, які не перавышае васьмі тысяч рублёў і тэрмінам карыстання:
-да трох гадоў з працэнтнай стаўкай у памеры стаўкі рэфінансавання НБ РБ плюс чатыры працэнтныя пункты;
-да чатырох гадоў з працэнтнай стаўкай у памеры стаўкі рэфінансавання НБ РБ плюс 4,5 працэнтнага пункта;
-да пяці гадоў з працэнтнай стаўкай у памеры стаўкі рэфінансавання НБ РБ плюс пяць працэнтных пунктаў.
Плацяцца працэнты за фактычны час карыстання крэдытам.


У Дзісне ў кліенцкай зале аддзялення банка ўстаноўлены камп'ютар. Я магу пры яго дапамозе аплачваць паслугі?
—Можаце. У аддзяленнях Дзісны і Міёр спецыяльна ўстаноўлены мульцікарыстальніцкія рабочыя месцы, каб кліенты самастойна праводзілі плацяжы ў Інтэрнэт-банкінгу. Пры неабходнасці прыдуць на дапамогу спецыялісты.


У чым перавагі карткі клуба "Карт-бланш"?
—Клуб "Карт-бланш"—асаблівая прапанова ААТ "АБ "Беларусбанк" для фізічных асоб—рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь, якія часта выязджаюць за мяжу. У яго рамках афармляецца міжнародная бескантактная картка Mastercard World з рахункам у адной з чатырох валют (BYN/USD/EUR/RUB) і трохгадовым тэрмінам дзеяння.
Абслугоўванне карткі пры афармленні ў банку каштуе 35 USD/ 35 EUR/ 2300 RUB/ 70,00 BYN, пры дапамозе Інтэрнэт-банкінга, М-банкінга, сайта банка, Кантакт-цэнтра, інфакіёска—60,00 BYN.


Удзельнікі клуба атрымліваюць шэраг прывілей і льгот, сярод якіх:
-зварот грашовых сродкаў на рахунак ад кожнай пакупкі ў рамках праграмы "Ваш бонус":
- пры пакупках на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (у тым ліку ў інтэрнэце) у арганізацыях гандлю і сэрвісу ўдзельнікаў у партнёрскай (бонуснай) праграме банка да 12% і не ўдзельнікаў у ёй—0,5%;
- пры пакупках за мяжой (у тым ліку ў інтэрнэце) у арганізацыях гандлю (сэрвісу) —1%;
- пры пакупках за мяжой (у тым ліку ў інтэрнэце) у арганізацыях гандлю (сэрвісу), якія адносяцца да катэгорыі "Гасцініцы і гатэлі", "Авіябілеты", "Чыгуначныя і аўтобусныя білеты"—2%;
-зварот на рахунак 5% пры аплаце білетаў, заказаных на сайце БЖД, з выкарыстаннем карты ў рамках праграмы "Экспрэс";
-зняцце наяўных у банкаматах за мяжой са спагнаннем узнагароджання, зніжанага на 1%;
-скідка 7% на паездкі і перавоз багажу (ручной кладзі) у (з) РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск" пры звароце ў "службу таксі 157";
-заключэнне са скідкай 15% дагавора добраахвотнага страхавання ад траўм "Экспрэс" і (ці) дагавора добраахвотнага комплекснага страхавання маёмасці і грамадзянскай адказнасці яго карыстальнікаў;
-магчымасць атрымання крэдыту "Інтэрнэт-Безнаяўны" з паніжанай працэнтнай стаўкай на 2%;
-магчымасць адкрыцця ўклада "Інтэрнэт-дэпазіт-Трэнд Безадзыўны" (у беларускіх рублях тэрмінам захоўвання 9 месяцаў) з павышанай працэнтнай стаўкай на 0,5%;
-бясплатная паслуга "SMS-апавяшчэнне" аб прыходных і расходных аперацыях па картцы;
-бясплатная рэгістрацыя ў сістэме "Інтэрнэт-банкінг".


Ці можна купіць аблігацыі і на якіх умовах?
—Цяпер ЦБУ №213 прапануе аблігацыі на прад'яўляльніка для фізічных асоб 212 выпуск намінальным коштам 1000 долараў ЗША і 213 выпуск за 3000 долараў ЗША з працэнтнай стаўкай 3,5% гадавых. Даходы выплачваюцца адзін раз у шэсць месяцаў ці пры пагашэнні аблігацыі.


Дата пачатку пагашэння аблігацый 31 мая 2019 года. У той жа час можна зрабіць гэта датэрмінова, але не раней чым праз 18 месяцаў з даты яе продажу банкам. Пагашэнне магчыма ў любым аддзяленні ААТ "АБ "Беларусбанк", незалежна ад месца набыцця.
Адначасова прапануюцца Інтэрнэт-аблігацыі для фізічных асоб 215 выпуск намінальным коштам 100 долараў ЗША і 216 выпуск—100 еўра з працэнтнай стаўкай 3,5% гадавых. Даходы па аблігацыях выплачваюцца адзін раз у тры месяцы. Дата пачатку пагашэння—1 чэрвеня 2019 года.


Інтэрнэт-аблігацыі рэалізуюцца ў сістэме "Інтэрнэт-банкінг". Эмітаваны ў бездакументарнай форме ў выглядзе запісаў на рахунках аналагічна безнаяўным грашам. Інтэрнэт-аблігацыі маюць шэраг пераваг не толькі ў параўнанні з дакументарнымі аблігацыямі, але і з банкаўскімі дэпазітамі:
-магчымасць набываць кругласутачна, не выходзячы з дому;
-атрымліваць прыбытак без наведвання банка;
-усе выплаты па аблігацыях ажыццяўляць "аўтаматычна" строга ва ўстаноўленыя даты;
-пастаянна мець доступ да прагляду свайго рахунку "дэпо" ў рэжыме он-лайн;
-магчымасць датэрмінова вярнуць укла-дзеныя сродкі шляхам продажу аблігацый да тэрміну пагашэння на другасным рынку;
-цалкам выключана рызыка згубы ці страты аблігацый.
Даходы па аблігацыях падаходным падаткам не абкладаюцца. 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта