Авторизация
 

У Міёрскім аддзеле прымусовага выканання

 Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА

У чые дзверы стукаецца судовы выканаўца? Да бацькоў, якія не плоцяць аліменты або грошы на ўтрыманне сваіх адабраных дзяцей, да абанентаў аператараў мабільнай сувязі, што забыліся на аплату, да жыхароў кватэр і дамоў з даўгамі за камунальныя паслугі, да правапарушальнікаў, якія ігнаруюць прызначаныя штрафы.

Кожны даўжнік—асобная выканаўчая вытворчасць. Так называецца справа, якую распачынаюць на грамадзян, калі тыя не плацяць штрафы і запазычанасці добраахвотна і своечасова.


—Пасля таго як узбуджана выканаўчая вытворчаць, даўжнік мае права на працягу сямі дзён заплаціць самастойна. Гэта стадыя добраахвотнага выканання. Калі такога не адбываецца, наступае прымусовае. Прычым да асноўнага доўгу дадаецца прымусовы збор—10% ад агульнай сумы. На восьмы дзень судовы выканаўца наведвае даўжніка і накладае арышт на маёмасць у кошт пагашэння доўгу,—тлумачыць начальнік аддзела прымусовага выканання Міёрскага раёна Аляксандра Зайцава.


У практыцы Аляксандры Юр'еўны былі выпадкі, калі даўжнікі не ведалі, хто такі судовы выканаўца. Нярэдкія канфлікты падчас вопісу маёмасці. Напрыклад, даўжнік жыве з маці-пенсіянеркай і ў доме ёсць пральная машына. Жанчына ўпэўнівае, што купіла яе сама. Але няма дакументаў, якія б гэта пацвярджалі. У такім выпадку судовы выканаўца мае права накласці арышт. Калі захаваўся, напрыклад, гарантыйны талон з подпісамі прадаўца і пакупніка і відавочна, што подпіс не даўжніка, то рэч не будзе апісана.


Рэалізуюць апісаную маёмасць двума шляхамі. Прадаць яе можа сам даўжнік. Гэта трэба зрабіць за месяц і толькі з дазволу судовага выканаўцы. У другім выпадку за продаж адказвае аддзел прымусовага выканання. Канфіскаваныя рэчы перадаюць у гандлёвыя арганізацыі. У Міёрах—у камісійны магазін, размешчаны ў аддзеле ўнівермага "Гаспадарчыя тавары".


Дарэчы, не на ўсю маёмасць дазволена накладваць арышт. Напрыклад, калі ў доме адзін халадзільнік, яго пакінуць гаспадару. Тое ж з дзіцячымі рэчамі, спальнымі месцамі. Тэлевізар, мабільны тэлефон, мікрахвалёўку і нават аўтамабіль судовы выканаўца можа забраць на рэалізацыю.


Найбольшую частку даўжнікоў у Міёрскім раёне складаюць неплацельшчыкі аліментаў. Адзін з такіх стукаецца ў кабінет—прынёс квітанцыю аб выплаце. Некалькі хвілін расказвае, чым цяпер займаецца і ўпэўнівае, што далей будзе чым плаціць.


—З даўжнікамі абавязкова размаўляць,—заўважае Аляксандра Зайцава.—Судовы выканаўца павінен быць крыху псіхолагам. Асабліва падчас зносін з пажылымі людзьмі. Шукаем падыходы да сваіх "падапечных", тлумачым ім нашы правы і іх абавязкі.

13 мая 2017 года ўступіў у сілу закон "Аб судовых выканаўцах", 16 мая—закон "Аб выканаўчай вытворчасці". Закон "Аб судовых выканаўцах" вызначае прававы статус судовых выканаўцаў і патрабаванні да іх, прававую аснову дзейнасці, парадак узаемадзеяння з дзяржорганамі. У законе "Аб выканаўчай вытворчасці" растлумачаны сфера дзейнасці, задачы, прынцыпы работы выканаўчай вытворчасці, паўнамоцтвы судовых выканаўцаў, уключаны пералік выканаўчых дакументаў і патрабаванняў да іх. 

Аляксандра Зайцава ўзначальвае аддзел з лістапада мінулага года. У снежні 2016-га да абавязкаў судовага выканаўцы прыступіла Юлія Пухальская. Яе калега Ксенія Андрыенка ўладкавалася на службу сёлета ў сакавіку. Усе трое—выпускніцы юрыдычнага факультэта Полацкага дзяржуніверсітэта. За параўнальна невялікі час працы пабывалі ў дамах многіх жыхароў горада і раёна.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 424
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 31 295
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 11 893
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 841
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 618
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 633
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 745
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 июля 2017
Иван, Павел, Петр, Федор, Алевтина, Валентина, Юлия, Яков

Именины 28 июля 2017
Василий, Владимир, Петр

Госці краін
free counters
Партнеры сайта