Авторизация
 

У падатковай інспекцыі Міёрскага раёна працавалі

 У абывацеля любы напамін пра падаткі выклікае не самыя прыемныя эмоцыі. І гэта зразумела, бо не хочацца расставацца з кроўна заробленай капейкай. А калі задумацца: тыя грошы, якія кожны плаціць дзяржаве, вяртаюцца, але ў выглядзе разнастайных сацыяльных даброт. У тым ліку заробак бюджэтнікам, пенсіі, развіццё медыцыны, сельскай гаспадаркі, будаўніцтва жылля, дарог… 

Пералік абавязацельстваў, якія прымае на сябе краіна перад грамадзянамі, бясконцы і патрабуе пастаяннага фінансавання. Пакуль мы імкнёмся ўсвядоміць, наколькі важны асабісты ўклад кожнага ў агульную справу, работнікі падатковай інспекцыі паціху папаўняюць казну. Іх можна не любіць, на іх можна крыўдаваць, але недаацэньваць важную місію проста нельга.


З гісторыі вядома, што сістэма падаткаабкладання бярэ пачатак з глыбокай старажытнасці. У Беларусі яна створана ў 1990 годзе. За доўгі час існавання мянялася і перабудоўвалася. У нашым раёне арганізаваў падатковую інспекцыю, стаў яе першым начальнікам і трымаў на перадавых пазіцыях Уладзімір Міхайлавіч Ступак. Кіраваў ёй сем гадоў, але службе ў фінансавых і падатковых органах прысвяціў усё жыццё. Сумленны, прыстойны, справядлівы, патрабавальны да сябе і падначаленых.


Значны ўклад у станаўленне і развіццё раённай падатковай інспекцыі ўнеслі першыя спецыялісты: Марыя Антонаўна Зінкевіч, Тамара Сямёнаўна Верына, Раіса Сцяпанаўна Лазарэнка, Марыя Пятроўна Фурс.


У інспекцыю я прыйшоў працаваць у 1991 годзе па запрашэнні начальніка Уладзіміра Міхайлавіча Ступака і стаў яго намеснікам. За шэсць гадоў нашай сумеснай работы многаму навучыўся. У 1997-м У. М. Ступака не стала, і з 1998 года кіраўніком інспекцыі прызначылі мяне. Гэтую пасаду займаў да выхаду ў адстаўку ў 2016-м.


З моманту ўтварэння і па цяперашні час у інспекцыі працавала 75 чалавек. Калектыў абнаўляўся, мяняўся штат. Гэта добрасумленныя, шчырыя і проста добрыя людзі, граматныя спецыялісты, спагадныя калегі. На жаль, сярод нас ужо няма першага начальніка інспекцыі У. М. Ступака, першага галоўнага бухгалтара Л. С. Лазарэнка, галоўнага інспектара М. П. Фурс, інспектара Г. І. Пукавай. Вечны ім спакой.
Няпростыя часы аптымізацыі перажывае цяпер падатковая сістэма, раённыя структуры далучаюцца да буйнейшых. Скарачаюцца спецыялісты, часткова ў іх мяняюцца абавязкі. Так, з лютага 2017-га наша інспекцыя далучана да полацкай. Па ранейшым адрасе знаходзіцца аддзел па рабоце з плацельшчыкамі па Міёрскім раёне. Занята там пяць граматных, прыгожых, уважлівых, маладых жанчын. Яны не лічацца з асабістым часам і вытрымліваюць вялікую нагрузку.

Віншую са святам калег: ветэранаў і тых, хто працуе і працаваў у падатковай інспекцыі Міёрскага раёна. Дзякую, што вы былі і ёсць, за сумесныя старанні і ўзаемавыручку. Шчыра жадаю здароўя, вясёлага настрою, поспехаў і ўсіх зямных даброт!


Мікалай ЛАКОТКА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 630
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 95 004
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 703
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 657
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 724
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 772
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 927
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта