Авторизация
 

Начальнік аддзела УП "Міёрская ЖКГ" Галіна Лісаковіч

Начальник отдела УП "Миорское ЖКХ" Галина Лисакович

Эліза БЛАЖЭВІЧ

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА

 

— Наколькі складаная праца ў эканаміста жыллёва-камунальнай гаспадаркі, можна даведацца, калі з галавой акунуцца ў кругазварот спраў і адчуць груз адказнасці, што кладзецца на плечы, — гаворыць начальнік планава-эканамічнага аддзела УП "Міёрская ЖКГ" Галіна Лісаковіч. 


Дырэктар жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна Уладзімір Мяцеліца падкрэслівае, што дзейнасць прадпрыемства ў цэнтры асаблівай увагі і жорстка кантралюецца. Начальніку планава-эканамічнай службы Галіне Лісаковіч даводзіцца працаваць са скрупулёзнай дакладнасцю. Яна, як ніхто іншы, добра ведае стан усіх гаспадарча-фінансавых і вытворчых спраў ЖКГ. У дакументацыі з лічбамі, якая захоўваецца на сталах і паліцах у рабочым кабінеце, можна знайсці адказ на шматлікія пытанні, якія маюць дачыненне да розных участкаў работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі за мінулы перыяд і на перспектыву.


Службовых абавязкаў у начальніка планава-эканамічнага аддзела шмат, але Галіна Іванаўна паспяхова спраўляецца. Работа спорыцца пры падтрымца калег. У ліку найбольш вопытных Вольга Іосіфаўна Шук, якая сем гадоў занята ў аддзеле і добра ведае тонкасці планава-фінансавай дзейнасці. Старанна працуюць Ада Іванаўна Пахірка і Ніна Чаславаўна Севасцьянава, хаця стаж работы ў эканамічнай сферы ЖКГ у іх меншы. Начальнік умела кіруе і карыстаецца заслужаным аўтарытэтам не толькі ў сваім ад-дзеле, але і ва ўсім калектыве, які аб'ядноўвае больш за 300 чалавек.


—Абавязкі эканаміста ЖКГ такія ж, як і ў іншых сферах, але тут асаблівая спецыфіка і большая адказнасць,—расказвае Галіна Лісаковіч.—У моры шматлікіх справаздач, разлікаў, планаў, лічбаў ёсць месца і ўсмешцы, і вясёламу жарту.


Галіна Іванаўна падкрэсліла, што планава-эканамічны аддзел—гэта дзейнасць прафесійных спецыялістаў. У ліку шматлікіх задач—распрацоўка планаў і мерапрыемстваў, нарматыўных працоўных, матэрыяльных і фінансавых затрат, вядзенне аператыўнай, статыстычнай і справаздачнай дакументацыі, аналіз эканамічнай дзейнасці, вызначэнне эканамічнай эфектыўнасці ад укаранення новай тэхнікі і сучасных тэхналогій, ад прапаноў па рацыяналізацыі і арганізацыі працы на прадпрыемстве, забеспячэнне рэжыму эканоміі матэрыяльных, працоўных і фінансавых рэсурсаў на ўсіх участках гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства, павышэнне вытворчасці працы і яе рэнтабельнасці… Многае важнае, але застаецца непрыкметным для іншых. Самы абмяркоўваемы ўчастак работы—цэнаўтварэнне тарыфаў на жыллёвыя паслугі і па ўтрыманні і рамонце жыллёвага фонду. Эканамісты разумеюць, што цэны на тарыфы ў зімовы перыяд высокія і шукаюць магчымасці для іх зніжэння.
На балансе ЖКГ штогод прыбаўляецца жылых аб'ектаў. Таму более клопатаў у спецыялістаў планава-эканамічнага аддзела. Летась прынялі пад сваё крыло дамы ў Дзісне ў пасёлку ЛВДС. Пастаўлены на ўлік усе новыя жылыя шматпавярхоўкі ў Міёрах.


—Дзейнасць ЖКГ звязана не толькі з аказаннем жыллёва-камунальных паслуг, але і з добраўпарадкаваннем. Займаемся дрэваапрацоўкай,—заўважае Г. Лісаковіч.


На працягу рабочага дня вялікая разумовая дзейнасць. Важна, каб чалавек прыходзіў на працу з добрым настроем і ў яго памяці не было "праблемнай перагрузкі", што можа прывесці не толькі да пагаршэння здароўя, але і да недакладнасці ў разліках, падліках. Лічбы любяць цішыню і засяроджанасць.


У асабістым жыцці Галіны набліжаецца мяжа, калі трэба будзе адкрыць працоўную кніжку і падлічыць рабочы стаж. Перарываў няма, за выключэннем дэкрэтных водпускаў. Пасля заканчэння Горацкай сельгасакадэміі прыехала з мужам Валерыем на Міёршчыну і прырасла тут моцнымі каранямі. Хаця і цяпер вельмі любіць родны Лепель, ездзіць туды да матулі, якой ужо мінула 90 гадоў.


—Гэта той куточак, які будзе любы майму сэрцу ўсё жыццё,—кажа жанчына.—Хаця лёс распарадзіўся так, што аказалася ў другім канцы Віцебскай вобласці. Муж з Магілёўшчыны, але працаўладкавацца там пасля вучобы не планавалі. У Міёрскім раёне прапанавалі жыллё. Тут і засталіся. Працаваць давялося ў Міёрскім ПМС, прыватным прадпрыемстве "Луч". З 2004-га—ва УП "Міёрская ЖКГ".


Старэйшы сын Яўген, як і маці, эканаміст. Праўда, у яго лагістычная сфера дзейнасці. Дачка Юлія па прафесіі юрыст, закончыла Акадэмію кіравання пры прэзідэнце. Працуе ў кампаніі па наборы персаналу. Дзеці жывуць у Мінску.


Сям'я Лісаковічаў не ездзіць на адпачынак ні ў санаторыі, ні за мяжу ў цёплыя краіны. Для рэлаксацыі маюць дачу, дзе вырошчваюць агародніну. Зямля, зеляніна, свежае паветра даюць магчымасць адпачываць ад лічбаў, планаў і справаздач. Тут Галіна Іванаўна сама сабе гаспадыня. Памыліцца, упусціць штосьці дапускаецца. А калі ёсць жаданне, то і пазагараць можна. Іншая справа на рабоце, дзе ўся праца неадкладная, патрабуе вельмі дакладнага выканання абавязкаў, а пралікі недаравальныя.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 178
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 85 619
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 80 067
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 336
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 115
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 437
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 583
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 апреля 2020
Александр, Иван, Макар, Павел, Ефрем

Именины 8 апреля 2020
Авраам, Василий, Гавриил, Степан, Алла, Анна, Лариса, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта