Авторизация
 

Каб не належаць працоўнай эксплуатацыі

 Апошнім часам пачасціліся звароты грамадзян, якія самастойна выязджаюць на работу за мяжу, на тэлефоны "гарачых ліній" Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў і Праграмы "Ла Страда Беларусь" Міжнароднага грамадскага аб'яднання "Гендэрныя перспектывы" па пытаннях ушчамлення правоў пры працаўладкаванні. 

 

Скардзяцца на парушэнні парадку і тэрмінаў выплаты наймальнікамі заработнай платы, падман наконт характару работы, умоў пражывання і харчавання. Як правіла, падобныя нараканні паступаюць па вяртанні дадому. 

 

Часам у прэсе паведамляецца пра тое, што беларусы належалі працоўнай эксплуатацыі за мяжой. Кожны такі выпадак патрабуе дэталёвага разбіральніцтва. Органы ўнутраных спраў праводзяць праверку на прадмет магчымасці прыцягнення да адказнасці вінаватых асоб. Часцей за ўсё грамадзяне, якія не карыстаюцца паслугамі юрыдычных асоб, што займаюцца працаўладкаваннем за мяжой, а падбіраюць работу праз знаёмых, сяброў, сваякоў ці іншымі спосабамі, знахо-дзяцца без лягальнага статусу ў чужой краіне. Іншымі словамі, не маюць дазволу там жыць і працаваць. У такім выпадку пры парушэннях іх правоў яны абсалютна неабароненыя.


Усім грамадзянам, якія самастойна выязджаюць за межы краіны для працаўладкавання і ажыццяўлення працоўнай дзейнасці, кіруючыся палажэннямі заканадаўства, Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі рэкамендуе:


- да даты адбыцця паведаміць пра выезд у падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі па месцы жыхарства ці знаходжання;
- у выпадку заключэння працоўнага дагавора з замежным наймальнікам у Рэспуб-ліцы Беларусь прадставіць яго копію;
- паведаміць пра замежнага наймальніка, умовы працы і пражывання, уключаючы парадак аплаты і сацыяльнага забеспячэння;
- у падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі бясплатна атрымаць інфармацыю пра знешнюю працоўную міграцыю, парадак выезду з нашай краіны і заезду;
- у Міністэрстве ўнутраных спраў (тэлефон 222 26 61) пацікавіцца пра месцазнаходжанне і нумары тэлефонаў дыпламатычных прадстаўніцтваў ці консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь у дзяржаве працаўладкавання (пры іх наяўнасці), пра міжнародныя арганізацыі, якія абараняюць правы, свабоду і законныя інтарэсы рабочых эмігрантаў;
- у дыпламатычных прадстаўніцтвах дзяржавы працаўладкавання ўдакладніць умовы ўезду і патрабаванні пры прыёме на работу;
- паведаміць пра ад'езд сваім блізкім.


Грамадзянам неабходна:
- пры заключэнні працоўнага дагавора (кантракта) уважліва вывучыць і абгаварыць умовы, якія маюць дачыненне да характару і месца аплачваемай работы, тэрміну дзеяння кантракта, дзяржавы працаўладкавання, аплаты працы, правоў і абавязкаў бакоў, умоў пражывання, харчавання, іншых сацыяльных гарантый, падстаў для скасавання кантракта і інш.;
- у выпадку візавага рэжыму абавязкова мець рабочую візу дзяржавы працаўладкавання, выдадзеную яго дыпламатычным прадстаўніцтвам ці консульскай установай (турыстычная віза не дае права працаваць);
- мець з сабой копіі ўсіх дакументаў на выпадак згубы арыгіналаў, страхоўку ад няшчасных выпадкаў і хваробы, пэўную суму грашовых сродкаў.
Найбольш бяспечны спосаб выезду за мяжу пры садзеяння ліцэнзіятаў. Гэта юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія маюць спецыяльны дазвол (ліцэнзію) на права ажыццяўлення дзейнасці, звязанай з працаўладкаваннем у іншых краінах.
Звяртаем увагу, што ў выпадку выезду за межы нашай краіны пры садзеянні ліцэнзіятаў:
- перазаключаць за мяжой працоўны дагавор з замежнымі наймальнікамі забаронена;
- у выпадку парушэння ўмоў заключанага дагавора трэба звяртацца ў Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі па тэлефоне 218 52 64 ці на адрас электроннай пошты dcm@mia.by.


Спіс ліцэнзіятаў апублікаваны на сайце МУС Рэспублікі Беларусь WWW.MVD.GOV.BY.

Фота для ілюстрацыі.
Таццяна КАНАНОВІЧ, старшы інспектар ГгіМ Міёрскага РАУС.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 647
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 543
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 316
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 319
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 915
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 317
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 860
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2017
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2017
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін
free counters
Партнеры сайта