Авторизация
 

Дзісенскі філіял "Віцябчанкі" на канкурэнтным плыву

Дисненский филиал "Витебчанка" на конкурентном плавуАлена БАСІКІРСКАЯ

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА 

Вопытныя людзі кажуць, што дзісенскі філіял "Віцябчанкі" на канкурэнтным плыву трымаецца дзякуючы строгасці, патрабавальнасці і добразычлівасці яго кіраўніка Ганны ВОЮШ. Жанчына тут ведае ўсё — ад тэхналогіі вытворчасці да рыс характару работніц. Яе рэдка сустрэнеш у дырэктарскім кабінеце. Часцей за ўсё Ганна Чаславаўна ў цэху: дапамагае, кантралюе, інструктуе. Тут яна за начальніка, дарадцу і памочніцу. Хоць па пасадзе — адміністратар, але да калег адносіцца як да родных.

 

Калі завіталі карэспандэнты, начальнік ратавала становішча — дапамагала маладой швачцы, якая не паспявала за ўсімі. У адказ толькі мудра адзначыла, што дзяўчына абавязкова навучыцца, калі захоча працаваць у калектыве. У каманднай рабоце, як у механізме, важны кожны вінцік. Тут адзін за ўсіх і ўсе за аднаго. Не паспееш, зробіш брак — усе пацерпяць.


Размаўляем з Ганнай Чаславаўнай пра яе маладыя гады. Прыйшла на фабрыку праз дзевяць месяцаў пасля адкрыцця. Юнай Ганне тады не было і 18-ці, па камсамольскай пуцёўцы яе прынялі вучаніцай. Завочна паступіла ў тэхналагічны інстытут і пакрысе пакрочыла ўверх: кантралёр, брыгадзір, майстар, старшы майстар... Вырасла да начальніка цэха. У працоўнай кніжцы адзінае месца работы, толькі пасады і падпарадкаванні прадпрыемства мяняліся. Ужо колькі часу яно з'яўляецца падраздзяленнем "Віцябчанкі".


Дисненский филиал "Витебчанка" на конкурентном плавуЗа 37 гадоў работы ў цэху немагчыма падлічыць колькасць прашытых кіламетраў. Прыходзілі і складаныя часы, калі падоўгу не было заказаў, а значыць, і заробку. Многія тады кінулі вытворчасць, застаўся залаты фонд, які цяпер у авангардзе — гэта самыя вопытныя і паважаныя калегі.
Нехта скардзіцца на беспрацоўе і крызіс, а ў дзісенскай "Віцябчанцы" заказаў хоць адбаўляй. Адпаведна і заробкі ў швачак падраслі. Выдатна, што энтузіязм падмацоўваецца матэрыяльным стымулам. Сярод спажыўцоў амерыканцы, немцы, французы… Дагадзіць ім няпроста, бо патрабаванні да якасці самыя строгія. А тое, што працы становіцца толькі больш,—найпершае сведчанне прафесіяналізму. Цяпер чарговы заказ на замежжа—паўтары тысячы пухавікоў. Іголкі стракочуць з ранку да вечара.


Не так даўно ў цэху з'явіліся камп'ютарныя швейныя машыны, якія самі абразаюць ніткі, падымаюць "лапкі"… Але з такой палёгкай павялічыліся патрабаванні і норма. Дзісенскія швачкі—прыкладныя выканаўцы і працуюць па выверанай узгодненасці з галаўным прадпрыемствам, якое знаходзіць пастаўшчыкоў, дасылае лякалы, узоры, тканіну, фурнітуру.


Ганна Чаславаўна ганарыцца, што іх вырабы высока цэняць за мяжой, калекцыі лёгка разыходзяцца ў Беларусі. Усё дзякуючы сумесным намаганням, калектыву, які таксама шчыра хварэе за агульную справу.


— Нашу прамысловасць народ называе лёгкай з-за хуткай абаротнасці. А па сутнасці яна вельмі складаная, — расстаўляе кропкі над "і" Ганна Воюш. Сёлета яна тытулавана "Чалавекам года Віцебшчыны", ёй ганарыцца раён. Такіх кіраўнікоў яшчэ пашукаць: трымаюць у тонусе калектыў, а сябе — у калючых рукавіцах. "Я імпульсіўная, скажу — а потым за кожнае слова перажываю. Паважаю працу калег і ведаю, што гэта даецца ім няпроста. Усіх вельмі люблю і віншую са святам. Самыя шчырыя пажаданні ветэранам нашай любімай "Віцябчанкі", — перадае цёплыя словы Ганна Чаславаўна.
Не марудзячы, начальніца-практык зноў бяжыць у цэх, каб паглядзець, як там кіпіць работа. Каб дапамагчы таму, хто не паспявае. Каб параіць, як лепш справіцца са швом, які зноў і зноў накручвае тысячы кіламетраў.

 

На здымках: 1. Швеи III разряда, молодые специалисты Екатерина ЛАЗУРИНА и Дарья ШАМШУР. Окончили Полоцкий химико-технологический колледж. Уверяют, что работа интересная, но нужно набить руку. Не жалеют о выборе профессии. 

2. Ганна Чаславаўна ганарыцца, што іх вырабы высока цэняць за мяжой, калекцыі лёгка разыходзяцца ў Беларусі.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 647
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 543
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 316
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 319
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 915
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 317
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 860
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2017
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2017
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін
free counters
Партнеры сайта