Авторизация
 

На семінары ў Міёрах пра спектар карупцыйных злачынстваў

На семинаре в Миорах о спекторе коррупционных преступленийНаталія СТАНКЕВІЧ

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА

 

Па тэлебачанні, у газетах і інтэрнэце нярэдка мусіруюцца факты выкрытых супрацьпраўных дзеянняў асоб, якія скарысталіся сваім службовым становішчам у карысных мэтах. Спектар карупцыйных злачынстваў дастаткова шырокі. Самыя распаўсюджаныя: хабарніцтва, крадзеж бюджэтных грошай. Часта пераступаецца закон пры правядзенні тэндараў і ажыццяўленні дзяржзакупак. Учынкі асобных несумленных кіраўнікоў псуюць рэпутацыю службовых асоб у цэлым. Як супрацьстаяць карупцыі і папярэдзіць яе праяўленні? Гэтыя пытанні абмеркавалі на семінары, які арганізаваў Віцебскі абласны саюз наймальнікаў у Міёрскім  райвыканкаме. У яго рабоце прынялі ўдзел кіраўнікі, галоўныя бухгалтары  арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна.

 

Адкрываючы семінар, старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў падкрэсліў, што чысціню дзеянняў і памкненняў прадстаўнікоў кіраўнічага апарата можа забяспечыць толькі строгае выкананне заканадаўства.


Як адзначыла пракурор аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Вера Ларкова, карупцыя ўяўляе сур'ёзную пагрозу эканамічнаму прагрэсу, падрывае маральныя ўстоі грамадства, парушае прынцыпы роўнасці і сацыяльнай справядлівасці. Разам з тым, гэта праблема не страчвае сваёй вастрыні. Ужо сёлета ў вобласці за карупцыйныя злачынствы прыцягнуты да адказнасці 23 службовыя асобы. У адносінах 14 па 48 фактах правапарушэнняў вынесены пастановы суда, якія ўжо ўступілі ў законную сілу. Найбольш выпадкаў карупцыі зарэгістравана ў сферы адукацыі—19, дарэчы, усе ўчынены адной асобай. На другой пазіцыі гандлёвая сфера—13 злачынстваў, дзяржаўнага кіраўніцтва—7. Па колькасці ўлічаных карупцыйных злачынстваў лідзіруе Віцебск, затым ідуць Наваполацк, Пастаўскі раён, Чашніцкі. Учынена шкода на суму звыш 900 тысяч рублёў, з якіх больш за 600 вернуты. Гэты паказчык значна вышэй за сярэднерэспубліканскі. Акрамя таго, накладзены арышт на маёмасць коштам у 41 тысячу 184 рублі.


Пракурор звярнула ўвагу на ўзмацненне патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый, арыентавала на правядзенне пастаяннай прафілактычнай работы ў працоўных калектывах: трэба ведаць, чым жыве кожны чалавек. Нагадала пра дадатковыя падставы для спынення працоўных адносінаў з дзяржаўнымі службовымі асобамі з-за парушэнняў абавязацельстваў па выкананні абмежаванняў, прадугледжаных заканадаўствам па барацьбе з карупцыяй, а таксама ўчынення як карупцыйных правапарушэнняў, так і ствараючых умовы для іх. Дэкларацыі пра даходы і маёмасць заўсёды правяраюцца на прадмет паўнаты і сапраўднасці адлюстраваных у іх звестак. Таму неабходныя графы трэба запаўняць без памылак і ўтойванняў.


Парушэнне працэдуры дзяржаўных закупак, работ, паслуг таксама ўтрымлівае рызыку ўчынення карупцыйных правапарушэняў. Як вырашаць важныя пытанні ў рамках закона, паэтапна расказала памочнік пракурора Міёрскага раёна Вольга Барысенка.
У працяг узнятай тэмы часова выконваючы абавязкі начальніка РАУС Сяргей Бержанін падрабязна расказаў пра карупцыйныя злачынствы. У іх ліку: крадзяжы, якія ўчыняюцца шляхам злоўжывання ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі, перавышэнне паўнамоцтваў, атрыманне ці дача хабару, пасрэдніцтва ў гэтай справе і інш. Як адзначыў праваахоўнік, усё патаемнае раней ці пазней выкрываецца. Можна нават не падазраваць, што праваахоўныя органы цікавяцца пэўнай персонай.


У семінары прыняў удзел дзяржаўны інспектар Полацкай міжраённай інспекцыі па ахове працы Аляксандр Муша. Правілы бяспекі на рабочых месцах таксама важныя для якаснай жыццядзейнасці, адзначыў ён. Летась і сёлета праверана 21 арганізацыя Міёрскага раёна. Выяўлены 83 парушэнні заканадаўства па ахове працы. 155 чалавек не дапушчаны да работы, па прычыне неадпаведнасці тэхніцы бяспекі спынена эксплуатацыя 66 адзінак абсталявання. Па выніках праверак накладзена штрафаў на суму звыш двух тысяч рублёў. У ліку парушэнняў і няправільнае афармленне дакументацыі, неправядзенне інструктажоў. Ёсць праблемы з забеспячэннем работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны. Гэтыя і іншыя пытанні давядзецца вырашыць у калектывах, каб гарантаваць бяспеку працаўнікам.


Вынікі семінара падвёў старшыня Віцебскага абласнога саюза наймальнікаў Уладзімір Тура-вінаў, які падзякаваў прысутным за удзел, пажадаў плёну ў працы і прыстойнасці ў імклівым руху наперад. 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 478
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 285
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 098
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 878
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 873
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 876
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 780
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 августа 2017
Александр, Алексей, Антон, Василий, Дмитрий, Иван, Митрофан, Михаил, Никанор, Петр, Афанасий

Именины 19 августа 2017


Госці краін
free counters
Партнеры сайта