Авторизация
 

Домік у вёсцы патрабуе клопату

Домик в деревне требует заботыУказ №100 ад 23 лютага 2012 года "Аб мерах па ўдасканаленні ўліку і скарачэнні колькасці пустуючых і старых дамоў у сельскай мясцовасці" запатрабаваў ад мясцовых органаў улады і насельніцтва дадатковых намаганняў па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні сельскіх населеных пунктаў.  Дакумент даў канкрэтную накіраванасць упарадкаваць улік і скараціць колькасць пустуючых і старых будынкаў, вызначыў абавязкі ўдзельнікаў працэсу.

 

Калі вы ўласнік ці нашчадак дома на вёсцы, у якім ніхто не жыве на працягу трох апошніх гадоў ці бывае там вельмі рэдка (менш за месяц на працягу года) і адмаўляцца ад гэтага жылля не збіраецеся, тады паспяшайцеся пісьмова паведаміць мясцоваму сельвыканкаму, што будзеце выкарыстоўваць пабудову па прызначэнні. Што абавязуецеся ўтрымліваць прыдамавую тэрыторыю і агароджу ў належным парадку, плаціць падаткі на зямлю і нерухомасць.


Нават калі як уласнік ці нашчадак жыць у "хаціне ў вёсцы" пастаянна не маеце магчымасці, хаця і карыстаецеся ім больш за месяц на працягу года, паведаміце ў сельвыканкам, што ваша домаўладанне не пустуе, выкарыстоўваецца для жыцця і агародніцтва ў вясенне-летні перыяд. Толькі, зноў жа, не забывайцеся даглядаць нерухомасць круглы год.
Калі прадалі пустуючы дом на будматэрыялы, абавязкова пасля разборкі сцен дэманціруйце фундаменты, печы і коміны, прывядзіце ў парадак тэрыторыю.


У выпадку, калі пералічаныя патрабаванні ў адпаведнасці з Указам №100 не выкананы, сельвыканкам і раённая камісія па абследаванні стану жылых дамоў, што размешчаны ў сельскай мясцовасці, мае права аднесці будынак да катэгорыі пустуючых, уключыць яго ў адпаведны рэгістр і падаць іск у суд аб прызнанні дома безгаспадарчым для наступнай перадачы ва ўласнасць сельвыканкаму.


Калі ваша спадчына на вёсцы згніла і не прыдатная для далейшай эксплуатацыі, самі знясіце пабудовы, ачысціце ад смецця і старых дрэў зямельны ўчастак. Але папярэдне звярніцеся ў сельвыканкам ці раённую камісію з заявай прызнаць дом неадпавядаючым санітарна-тэхнічным патрабаванням і атрымайце дазвол на знос. У іншым выпадку, пасля яцэнкі дома арганізацыяй па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, сельвыканкам мае права выставіць будынак на продаж.

 

Фота для ілюстрацыі.
Міёрскі сельвыканкам.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта