Авторизация
 

На працу за мяжу — з асцярожнасцю

На работу за границу — с осторожностьюУ апошні час пачасціліся звароты беларусаў, якія самастойна выязджаюць на работу за мяжу. Так, наймальнікі парушаюць парадак і тэрмін выплаты заработнай платы, уводзяць у зман пра характар работы, умовы пражывання і харчавання. Пры гэтым пра наступствы беларусы паведамляюць, вярнуўшыся дадому. 

 

Кожны выпадак экплуатацыі патрабуе дэталёвага разбіральніцтва. Органы унутраных спраў па магчымасці прыцягваюць да адказнасці вінаватых. Але бяда ў тым, што большасць грамадзян не карыстаецца паслугамі юрыдычных асоб, а мігруе праз знаёмых, сяброў, радню ці іншымі нелягальнымі спосабамі. Такое знаходжанне за мяжой незаконнае, таму пры парушэнні ўласных правоў людзі становяцца цалкам безабароннымі.
Дапусцім, вы ўсё-ткі вырашылі самастойна эміграваць. Тады для абароны сваіх правоў Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі настойліва рэкамендуе:
- загадзя паведаміце пра выезд у падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі па месцы жыхарства ці месцы прыбыцця;
- атрымайце інфармацыю пра заканадаўства ў галіне працоўнай міграцыі; у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь (тэл. +375 17 222 26 61) удакладніце адрас і нумары тэлефонаў дыпламатычных прадстаўніцтваў ці консульскіх устаноў нашай краіны, пра міжнародныя арганізацыі, якія абараняюць правы, свабоды і законныя інтарэсы эмігрантаў;
- у дыпламатычных прадстаўніцтвах удакладніце ўмовы ўезду і патрабаванні пры працаўладкаванні;
- пра свой ад'езд абавязкова паведаміце блізкім;
- пры заключэнні кантракта ўважліва вывучыце яго, звярніце ўвагу на тэрмін дзеяння, правы і абавязкі бакоў, умовы пражывання, харчавання, іншыя сацыяльныя гарантыі; калі працоўны дагавор (кантракт) заключаны да выезду, прадстаўце яго копію ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі;
- пры візавым рэжыме абавязкова атрымайце рабочую візу, выдадзеную дыпламатычным прадстаўніцтвам ці консульскай установай (турыстычная віза не дае права працаваць);
- вазьміце з сабой копіі ўсіх дакументаў на выпадак згубы арыгіналаў, страхоўку ад няшчасных выпадкаў і хваробы, пэўную суму грошай.
Найбольш бяспечны спосаб выезду на работу за мяжу—пры садзеянні ліцэнзіятаў. Гэта юрыдычныя асобы ці індывідуальныя прадпрымальнікі, якія маюць спецыяльны дазвол (ліцэнзію) на права працаўладкавання. Спіс ліцэнзіятаў размешчаны на сайце МУС Рэспублікі Беларусь www.mvd.gov.by.
Дарэчы, пры садзеянні ліцэнзіятаў працоўны дагавор з замежным наймальнікам перазаключаць забаронена. Калі ж умовы парушаюцца, звяртайцеся ў Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі па тэлефоне: +375 17 218 52 64 ці на адрас электроннай пошты: dcm@mia.by.

 

Фота для ілюстрацыі.
Алена ЯКАЎЛЕВА,

галоўны спецыяліст аддзела па працы,

занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта