Авторизация
 

Галасаванне будзе пад наглядам

 СМІ паведамілі, што выбарчыя камісіі рэспублікі акрэдытавалі 10,5 тысячы нацыянальных назіральнікаў . Асноўная частка гэтага актыву, які абавязваецца забяспечваць празрыстасць выбарчага працэсу, — прадстаўнікі  БРСМ, РГА "Белая Русь", ветэранскай арганізацыі. Цэнтрвыбаркам прадаставіў магчымасць назіраць за выбарамі 24 супрацоўнікам пасольстваў Расіі, ЗША, Францыі і Вялікабрытаніі.

На Віцебшчыне зарэгістравана амаль дзве тысячы назіральнікаў, з іх 1,6 тысячы ад грамадскіх арганізацый. Так, БРСМ накіраваў на выбары 597 сваіх актывістаў, а гэта 30,6% агульнай колькасці, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі—327 (16,8%), Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў — 288 (14,8%), РГА "Белая Русь" — 263 (13,5%), Беларускі саюз жанчын — 58 (3%), яшчэ шэсць чалавек — Беларускі хельсінскі камітэт. Грамадзяне вылучылі 53 назіральнікаў. Працоўныя калектывы накіравалі 183 прадстаўнікоў, але толькі ва ўчастковыя камісіі.


Ад палітычных партый назіральнікамі сталі 58 актывістаў КПБ, пяць — ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, адзін — ад Беларускай партыі левых "Справядлівы свет".


Старшыня раённай выбарчай камісіі Раіса Парфёненка паведаміла толькі аб пачатку акрэдытацыі назіральнікаў.


Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 056
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 278
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 916
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 717
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 039
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 065
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Именины 20 октября 2018
Иосиф, Леонтий, Марк, Николай, Сергей, Юлиан, Пелагея

Госці краін
free counters
Партнеры сайта