Авторизация
 

Асаблівасці выбарчай кампаніі

 У час анлайн-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына расказала пра асаблівасці цяперашняй выбарчай кампаніі. іВыбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў пройдуць у Беларусі 18 лютага. Прагаласаваць датэрмінова можна будзе з 13 па 17 лютага.

18 студзеня завяршылася рэгістрацыя кандыдатаў. Па выніках вылучэння на 18 тысяч 111 дэпутацкіх мандатаў прэтэндавалі больш як 22,7 тысячы чалавек. У якасці кандыдатаў з іх зарэгістраваны  22 тысячы 278. Аднак не выключана, што бліжэй да даты выбараў лічба зменшыцца. Адразу пасля рэгістрацыі кандыдаты могуць пачынаць агітацыю: выступаць у СМІ, праводзіць мітынгі і пікеты, знаёміць выбаршчыкаў са сваімі праграмамі.

Большасць сельскіх акруг будуць безальтэрнатыўнымі. Што да абласных Саветаў, то ў Брэсцкім рэгіёне сем безальтэрнатыўных акруг, або 12,3 працэнта, у Віцебскай вобласці — 22 (36,7), Гомельскай — 3 (5), Гродзенскай — 40 (66,7). У Мінскай вобласці тры безальтэрнатыўныя акругі, што складае 5 працэнтаў, а ў Магілёўскай — ніводнай. Прычым там ёсць акругі з высокай альтэрнатывай. Сярэдні конкурс — крыху менш за тры кандыдаты на месца.


***
У Мінску кожны трэці кандыдат адкрыў свой рахунак. У Магілёўскай вобласці пакуль толькі 9 рахункаў, у Мінскай — 45, у Гродзенскай — 8, у Гомельскай—42 рахункі. У Віцебскай і Брэсцкай абласцях — 10 і 38 адпаведна.


Рахункі адкрываюць не толькі прэтэндэнты на месцы ў аблсаветах. Напрыклад, у Брэсцкай вобласці з 38 рахункаў 29, гэта значыць пераважная большасць, адкрылі кандыдаты ў дэпутаты Брэсцкага гарадскога Савета. А сярод кандыдатаў у дэпутаты Віцебскага гарсавета гэта зрабіў толькі адзін чалавек. У Гомельскай вобласці больш за ўсё—24 рахункі—адкрылі прэтэндэнты на месцы ў Гомельскі раённы Савет. Значыць, тут конкурс будзе больш вострым.


Кандыдаты ў дэпутаты толькі пачынаюць адкрываць рахункі. Кіраўнік ЦВК не выключыла, што яны разлічваюць на вядзенне бясплатнай перадвыбарнай кампаніі, абапіраючыся цалкам на свае каманды і грамадскія аб'яднанні, якія іх падтрымліваюць.


***
Кіраўнік Цэнтрвыбаркама лічыць, што яўка выбаршчыкаў на мясцовых выбарах у Беларусі можа перасягнуць 60 працэнтаў, бо ў нас ёсць такі інстытут, як датэрміновае галасаванне. Пры гэтым нагадала, што на мясцовых выбарах у Беларусі бар'ер яўкі не ўстаноўлены. Яны адбудуцца, нават калі прыйдзе адзін чалавек. Але ўлада не можа лічыцца ўладай, калі яе падтрымалі менш як 20 працэнтаў выбаршчыкаў. 60 працэнтаў—рэальная яўка.
***
За гады выбарчых кампаній кандыдаты ў дэпутаты мясцовых Саветаў памаладзелі і прыбавілі ва ўзроўні адукацыі. Цяпер зарэ-гістравана 1169 маладых людзей ва ўзросце да 30 гадоў, што складае 5,25 працэнта ад агульнай колькасці ўсіх прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат. Удзел маладых у выбарчай гонцы ў тым ліку станоўча паўплывае на яўку выбаршчыкаў з ліку іх равеснікаў.


***
Істотны інтарэс да ўдзелу ў назіранні праяўляюць замежныя дыппрадстаўніцтвы. Пада-дзены заяўкі ад пасольстваў Ра-сійскай Федэрацыі, Францыі і Вялікабрытаніі. Цікавяцца выбарамі прадстаўнікі пасольства Кітая ў нашай краіне.
Міжнародным наглядальнікам дазволена самастойна выбіраць участкі для назірання. Тэрмін паўнамоцтваў замежнага наглядальніка на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў пачынаецца з 13 лютага і заканчваецца ў асноўны дзень выбараў, 18 лютага, пасля падліку галасоў.


***
Амерыканскія дыпламаты, акрэдытаваныя ў Беларусі, выказалі жаданне ўдзельнічаць у кароткатэрміновым маніторынгу мясцовых выбараў—у сувязі з гэтым яны звярнуліся і ў МЗС, і ў ЦВК. Размова ідзе аб дзевяці супрацоўніках амерыканскага пасольства, сярод якіх часовы павераны ў справах. На гэты час адпаведныя заяўкі паступілі ад дыпламатаў з ЗША, Францыі, Вялікабрытаніі і Расіі.
***
Пры ЦВК акрэдытавана 10 нацыянальных наглядальнікаў. Ва ўсе астатнія камісіі яны будуць найбольш актыўна падаваць дакументы перад пачаткам датэрміновага галасавання, тады ў нас назіраецца рэзкае ажыўленне. Але і цяпер нацыянальныя наглядальнікі ёсць ва ўсіх абласных камісіях, у тэрытарыяльных камісіях гарадоў іх нямала.


***
У час некалькіх выбарчых кампаній ЦВК запрашала грамадзян на ўчасткі для галасавання SMS-паведамленнямі. У гэтым годзе яны рассылацца не будуць — ЦВК страціла на гэта права. Змянілася заканадаўства, якое рэгулюе прадастаўленне паслуг мабільнай сувязі. Цяпер правам рассылаць бясплатныя паведамленні карыстаецца толькі МНС. Аднак пры планавым змяненні выбарчага заканадаўства яно абавязкова будзе закладзена ў закон.


***
Згодна з календаром выбараў і рэферэндумаў, апублікаваным на сайце Цэнтрвыбаркама, прэзідэнцкія выбары ў 2020 годзе павінны прайсці не пазней за 30 жніўня, выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў — не пазней за 10 верасня, выбары членаў Савета Рэспублікі — не пазней за 11 верасня.
Раней Лідзія Ярмошына адзначала, што адну з палітычных кампаній мэтазгодна перанесці на больш ранні тэрмін. На яе думку, лістапад 2019 года "ідэальны перыяд для гэтага".


Па матэрыялах БЕЛТА падрыхтавала Н. СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 518
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 421
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 829
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 140
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 017
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 835
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 643
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 февраля 2018
Александр, Анатолий, Арсений, Василий, Дмитрий, Иван, Максим, Севастьян, Юлиан, Кристина, Мария, Марфа

Именины 18 февраля 2018
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Госці краін
free counters
Партнеры сайта