Авторизация
 

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты

 17 студзеня ў 13 гадзін у прысутнасці трох прэтэндэнтаў на званне кандыдатаў у дэпутаты, назіральнікаў і прадстаўніка прэсы ў малой зале райвыканкама  пачалося пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі па выбарах у абласны Савет дэпутатаў па Міёрскай выбарчай акрузе №15.

Асноўнае пытанне парадку дня — рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты. Напачатку старшыня камісіі Часлаў Кашкур прадаставіў слова сакратару камісіі Вользе Чапулёнак. Яна праінфармавала ўдзельнікаў пасяджэння аб патрабаваннях заканадаўства да парадку праверкі подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні ў кандыдаты. Затым член камісіі Людміла Бяззубенак паведаміла пра вынікі работы ўзначальваемай ёй групы. Правераны патрэбныя 22% подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у дэпутаты генеральнага дырэктара камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства "Віцебскаблдарбуд" Уладзіміра Мацвеева, бо ён першым прадаставіў дакументы. Хібы выяўлены, але ў дапушчальных межах. У асноўным яны звязаныя з няпоўным напісаннем імя і імя па бацьку падпісантаў. Агучаны вынікі праверкі пратаколаў канферэнцыі працоўнага калектыву і пратаколаў структурных падраздзяленняў аб вылучэнні, сапраўднасць якіх правяраў член камісіі Аляксандр Барэйка—прэтэнзій няма. Зроблены аналіз афармлення і зместу анкеты, дэкларацыі аб даходах і іншага—адпавядаюць патрабаванням.


Заканамерным стала адзінагалоснае галасаванне аб рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты абласнога Савета па Міёрскай выбарчай акрузе №15 У.С. Мацвеева.
Аналагічная працэдура праведзена ў адносінах да індывідуальнага прадпрымальніка Віктара Клеца. Толькі яму адмоўлена ў рэгістрацыі, бо ініцыятыўная група па зборы подпісаў недапрацавала. Хаця на падпісных лістах указана, якім крытэрыям павінна адпавядаць афармленне подпісаў, патрабаванні не захаваны. Памылкі пасля асноўнай і дадатковай праверак перавысілі 46%. Аднаго гэтага дастаткова, каб спыніць рух Віктара Мікалаевіча да дэпутацкага мандата, хаця прэтэнзій да астатніх дакументаў не ўзнікла.


Віктара Шульгу, пенсіянера з райцэнтра, прапанавала вылучыць кандыдатам у дэпутаты абласнога Савета абласная арганізацыйная структура Аб'яднанай грама-дзянскай партыі. Прыналежнасць да яе радоў пацвердзіла копія партыйнага білета, што выдадзены ў далёкім 1995 годзе. У гэтым выпадку патрабаваўся зусім іншы пакет дакументаў: пасведчанні аб рэгістрацыі партыі і пастаноўцы яе аргструктуры на ўлік у вобласці, копія статута і іншыя, а таксама агульныя для ўсіх анкета і дэкларацыя аб даходах. Неабходныя паперы падрыхтаваны належным чынам і прадастаўлены ў акруговую камісію. Таму зноў адзінагалоснае "за".


Тут жа старшыня акруговай камісіі Часлаў Кашкур уручыў Уладзіміру Мацвееву і Віктару Шульгу пасведчанні кандыдатаў у дэпутаты абласнога Савета. Яны атрымалі права пачаць агітацыйную кампанію. З імі ўдакладнілі пытанні па вырабе друкаваных плакатаў са здымкамі і біяграфічнымі звесткамі, рэгістрацыі спіса давераных асоб і стварэнні небюджэтных фондаў.
Акруговая камісія зацвердзіла форму бюлетэня для галасавання па Міёрскай выбарчай акрузе №15. На ім будуць надрукаваны два прозвішчы з іншымі патрэбнымі звесткамі ў алфавітным парадку.
***
Акруговая выбарчая камісія Бігосаўскай выбарчай акругі №4 атрымала дакументы для рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты абласнога Савета толькі ад аднаго прэтэндэнта—генеральнага дырэктара ААТ "Інвет" Сяргея Грамадкі. Яны аформлены правільна, таму прынята рашэнне занесці ў бюлетэні для галасавання прозвішча з іншымі дадзенымі толькі аднаго кандыдата.
***
16 студзеня правяла пасяджэнне па рэгістрацыі ў якасці кандыдатаў у дэпутаты Міёрскага раённага Савета раённая выбарчая камісія. На 32 выбарчыя акругі зарэгістраваны 34 кандыдаты ў дэпутаты. Альтэрнатыўнае галасаванне адбудзецца толькі на двух участках—№1 і №6. Для ўсіх зацверджаны ўзоры бюлетэняў.
***
Афіцыйныя спісы зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты абласнога і раённага Саветаў з усімі патрэбнымі звесткамі пра іх будуць надрукаваны ў наступным нумары раённай газеты, у аўторак, 23 снежня.

Леанід МАТЭЛЕНАК. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 056
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 278
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 916
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 717
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 039
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 065
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Именины 20 октября 2018
Иосиф, Леонтий, Марк, Николай, Сергей, Юлиан, Пелагея

Госці краін
free counters
Партнеры сайта