Два заседания провела окружная избирательная комиссия

 У панядзелак, 11 снежня, два пасяджэнні правяла акруговая выбарчая камісія Міёрскай выбарчай акругі №15 па выбарах у Віцебскі абласны Савет дэпутатаў. 

Першае прысвячалася вырашэнню арганізацыйных пытанняў. Старшынёй камісіі абраны прадстаўнік абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання ветэранаў Часлаў Кашкур, намеснікам старшыні — Аляксандр Барэйка, якога вылучылі грамадзяне шляхам збору подпісаў, сакратаром — Вольга Чапулёнак, яна прадстаўляе прафсаюз работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.


На другім пасяджэнні зарэгістравана ініцыятыўная група з 10 чалавек па зборы подпісаў для вылучэння кандыдатам у дэпутаты шляхам збору подпісаў генеральнага дырэктара "Віцебскаблдарбуду" Уладзіміра Сямёнавіча Мацвеева. Групе, у складзе якой толькі жыхары раёна, прысвоены першы нумар, прынята рашэнне выдаць яе членам адпаведныя пасведчанні і падпісныя лісты.

Колькі будзе бюлетэняў?

Удзельнікам галасавання на мясцовых выбарах 18 лютага 2018 года ў залежнасці ад месца жыхарства будуць выдаваць розную колькасць бюлетэняў — два ці тры. Дыферэнцыяцыя звязана з тым, што грамадзяне выбіраюць адначасова дэпутатаў рознага ўзроўню. Так, жыхары райцэнтра атрымаюць па два бюлетэні па выбарах дэпутатаў раённага і абласнога Саветаў, а выбаршчыкі Дзісны і сельскай мясцовасці — па тры бюлетэні, яны галасуюць за новы склад Дзісенскага гарадскога ці сельскага, а яшчэ раённага і абласнога Саветаў. Каб ведаць, за каго аддаць свой голас канкрэтна, самі ўдзельнічайце ў вылучэнні кандыдатаў і сачыце за ходам перадвыбарнай кампаніі.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.