Авторизация
 

У Віцебску адбыўся семінар-вучоба

 6 снежня ў Віцебску адбыўся семінар-вучоба з кіраўнікамі і арганізатарамі кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў. 

Як праінфармавала старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына, выбарчае заканадаўства, у параўнанні з 2014 годам, засталося практычна нязменным. Таму вопытныя члены выбаркамаў не адчуюць цяжкасцей у прымяненні яго норм. На выбарах магчымы наплыў кандыдатаў у дэпутаты, якія не звязаны з палітычнымі партыямі ці грамадскімі аб'яднаннямі і вылучаюцца ў індывідуальным парадку. Такі вывад Лідзія Ярмошына зрабіла, аналізуючы паступаючыя ў ЦВК звароты. У асноўным, яны звязаны з растлумачэннямі дэталяў вылучэння кандыдатаў, магчымасцямі вядзення агітацыі і інш.


Са слоў Лідзіі Міхайлаўны, на гэтых выбарах зніжаецца актыўнасць працоўных калектываў пры вылучэнні прадстаўнікоў ў склад выбарчых камісій. У параўнанні з папярэднімі выбарамі менш моладзі, удзельная вага якой толькі пяць працэнтаў. У цэлым, у камісіях дамінуюць жанчыны, якіх звыш 77 працэнтаў. Дзяржаўных служачых крыху больш за 10 працэнтаў.


У выбаркамах шырока прадстаўлены спектр грамадска-палітычных арганізацый рэгіёну. Сярод палітычных партый: актывісты КПБ—21 чалавек, Партыі БНФ—7, Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці—5, Беларускай партыі левых "Справядлівы мір"—4, ЛДП—2. З іншых грамадскіх аб'яднанняў найбольшая колькасць прадстаўнікоў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі—146, затым ідзе "Белая Руcь" (60), БРСМ—50, ветэранская арганізацыя—47 і інш.


Старшыня ЦВК адзначыла прафесіяналізм кадраў, якія займаюцца арганізацыяй выбараў у Віцебскай вобласці. Бездакорна выконваюцца ўсе рэкамендацыі. Рэгіён найбольш поўна выкарыстоўвае магчымасці інтэрнэта, адрозніваецца якаснай работай сайтаў, якія своечасова інфармуюць выбаршчыкаў. 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 211
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 460
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 100
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 896
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 197
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 932
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 222
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2018
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта