Стартует выдвижение кандидатов

 Заўтра пачынаецца адказны этап падрыхтоўкі да выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання. З 10 снежня па 8 студзеня будзе праходзіць вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. 

Цэнтрвыбаркам патлумачыў, што гэтым правам могуць скарыстацца палітычныя партыі ў асобе іх мясцовых арганізацыйных структур; працоўныя калектывы арганізацый, іх структурныя падраздзяленні, што размешчаны на тэрыторыі адпаведнай выбарчай акругі ці мясцовага Савета дэпутатаў; выбаршчыкі, што жывуць на тэрыторыі адпаведнай выбарчай акругі — шляхам збору подпісаў.


Вылучэнне кандыдата ў дэпутаты шляхам збору подпісаў ажыццяўляецца ініцыятыўнай групай з 3-10 грамадзян, якая зарэгістравана тэрытарыяльнай, акруговай выбарчай камісіяй. Дакументы для рэгістрацыі такіх груп павінны быць пада-дзены ў тэрытарыяльную, акруговую камісію не пазней за 14 снежня.


Участковыя выбарчыя камісіі павінны быць утвораны не пазней за 3 студзеня, да 7 лютага ўключна яны абавязаны накіраваць выбаршчыкам паведамленні пра месца і час галасавання.
Па матэрыялах друку.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.