Авторизация
 

Зацверджаны склад Міёрскай раённай выбарчай камісіі

  24 лістапада, на сумесным пасяджэнні прэзідыума райсавета і райвыканкама зацверджаны склад Міёрскай раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. 

Яна сфарміравана з прадстаўнікоў палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў і грамадзян, вылучаных шляхам падачы заяў у максімальнай колькасці — 13 чалавек. Камісія не толькі арганізуе правядзенне выбараў, але і кантралюе выкананне выбарчага заканадаўства на тэрыторыі раёна. 

Для духоўнага, маральнага і фізічнага развіцця

Выкананне дзяржаўнай праграмы "Адукацыя і маладзёжная палітыка" на Міёршчыне — асноўнае пытанне пасяджэння райвыканкама. У рамках дакумента ў раёне рэалізуюцца звыш пяці падпраграм. Яны закранаюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную і сярэднюю спецыяльную, дадатковую адукацыі. Са слоў начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Аляксандра Жука, адукацыйную прастору раёна складае 21 установа. Большасць даведзеных паказчыкаў па іх дзейнасці і развіцці выконваецца. Павышаецца ўзровень тэхнічнай аснашчанасці ўстаноў, праводзяцца рамонты, расце кадравая забяспечанасць. У цэлым створаны належныя ўмовы для якаснага педагагічнага працэсу, фарміравання творчай асобы і задавальнення патрэб у інтэлектуальным, фізічным, маральным развіцці.
У той жа час на функцыянаванне сферы ўплывае неспрыяльная дэмаграфічная сітуацыя ў раёне. У сувязі з памяншэннем колькасці дзяцей пастаянна наспявае неабходнасць аптымізацыі сеткі ўстаноў адукацыі. Толькі за перыяд з 2016-га да 2017-га зачынены дзве базавыя і тры комплексы "дзіцячы сад-школа". Дзве рэарганізаваны. Паменела на 203 навучэнцы. У выніку аптымізацыі сярэдняя напаўняльнасць класаў у школах сярэдняй адукацыі ў гарадской мясцовасці склала 20,6 чалавека, у сельскай — 7,2.


Аднак пасля закрыцця Міёрскай базавай школы і перадачы будынка пад пачатковую ў СШ №2 тут значна павысілася якасць адукацыі. Дзякуючы рэарганізацыі вучні займаюцца ў адну змену. Дадатковыя плошчы дазволілі адкрыць 70 груп факультатываў. Хапіла памяшканняў для вучэбных кабінетаў, двух груп падоўжанага дня, гардэроба. Больш якасна дазваляюць арганізоўваць навучальны працэс спартыўныя залы.


Патрабуе ўдасканалення сістэма спецыяльнай адукацыі, бо более дзяцей з адхіленнямі псіхафізічнага развіцця. Неабходна адкрыць на базе Цэнтра карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі другі спецыяльны клас з увядзеннем індывідуальнага суправаджэння для дзяцей-аутыстаў.


У раёне 132 дзіцяці з 58 сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Чатыры непаўналетнія з трох сем'яў маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне, што складае чатыры працэнты ад дзіцячага насельніцтва рэгіёну.
Актыўная работа па захаванні і ўмацаванні здароўя выхаванцаў, вучняў, павышэнні адукацыйнага і кваліфікацыйнага ўзроўню педагогаў, паляпшэнні абсталявання і сродкаў навучання ніколі не спыняла руху наперад.


Што да маладзёжнай палітыкі, то і па яе рэалізацыі ў раёне арганізаваны комплекс мерапрыемстваў, якія садзейнічаюць духоўнаму, маральнаму і фізічнаму развіццю маладых. У нас 2775 чалавек, каму ад 14 да 31 года, што складае амаль 14% ад агульнай колькасці насельніцтва Міёршчыны. Гараджан і сяльчан практычна пароўну.


У той жа час патрабуе далейшага ўдасканалення работа з адказнымі за работу з моладдзю ў працоўных калектывах раёна, арганізацыя вольнага часу ў сельскай мясцовасці. Ёсць патрэба ў крэатыўных, ініцыятыўных, таленавітых людзях для стварэння маладзёжнага актыву раёна.

Дзяржстандарты ЖКГ

Раённае прадпрыемства задавольвае патрабаванні васьмі норм сацыяльных стандартаў. У тым ліку забеспячэнне ацяпленнем, халоднай і гарачай вадой, наяўнасць памывачных месц у лазні, удзельная вага асветленых вуліц, дарог з удасканаленым пакрыццём, наяўнасць грамадскіх прыбіральняў, санітарная ачыстка населеных пунктаў. Выконваецца заданне па зніжэнні сабекошту жыллёва-камунальных паслуг для насельніцтва ў межах планава-разліковых цэн. Са слоў дырэктара прадпрыемства Уладзіміра Мяцеліцы, бюджэтных асігнаванняў на папаўненне страт затрачана сёлета на 103,8 тысячы рублёў менш, чым летась. На эфектыўнасць работы паўплывалі замена зношаных цеплавых сетак на праізаляваныя трубы, помпавага абсталявання — на энергазберагальнае, састарэлых участкаў водаправодных сетак — на новыя, а таксама пераход на комплекснае тэхнічнае абслугоўванне жылога фонду, аптымізацыя схем абыходжання з бытавымі адходамі і закрыццё міні-палігонаў.


За дзевяць месяцаў сёлета страты да ўзроўню мінулага года зменшыліся на 5,8%, эканамічны эфект ад мерапрыемстваў па зніжэнні сабекошту адзінкі паслуг склаў 88397 рублёў.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 90 591
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 64 541
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 378
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 185
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 29 575
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 296
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 18 593
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 октября 2018
Денис, Иван, Павел, Петр

Именины 15 октября 2018
Андрей, Борис, Василий, Георгий, Давид, Иван, Константин, Михаил, Петр, Степан, Федор, Анна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта