Итоги президентской избирательной кампании

Итоги президентской избирательной кампании За пяць дзён датэрміновага галасавання да урн прыйшлі 5728 выбаршчыкаў — 34,5% агульнай колькасці ў 16594 чалавекі. Дарэчы, гэтая лічба да канца асноўнага выбарчага дня вырасла на 16 жадаючых прагаласаваць. У асноўным за кошт студэнтаў, якія вучацца ў вялікіх гарадах, а вось зарэгістраванымі засталіся па месцы жыцця бацькоў. А ўвогуле, невялікія змяненні ў спісы выбаршчыкаў у большы і меншы бок непасрэдна 11 кастрычніка былі зроблены на 11 участках для галасавання з 26. 

 

Такі вывад яшчэ раз пацвярджаюць вынікі прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Вось яны.

ама актыўна ішло датэрміновае галасаванне на Туркоўскім участку, дзе за бюлетэнямі звярнулася 53,5% выбаршчыкаў, потым ідуць Канцэраўскі—46,1%, Новапагосцкі—45%, Слабадскі—44,7%. У межах 22,1—26,8% аказалася жадаючых загадзя выказаць сваё волевыяўленне на Дварнасельскім, Завуццеўскім, Забалоццеўскім і Міёрскім №3 участках для галасавання. Аднак і гэта, згадзіцеся, шмат. Таму раніцай 11 кастрычніка асаблівых чэрг ля урн не было. За дзве гадзіны да іх прыйшлі 1684 чалавекі, да 10.00 колькасць прагаласаваўшых дасягнула 7412 ці 44,7% агульнай колькасці.
Між іншым, да гэтага часу поўнасцю закончылася галасаванне на Міёрскім бальнічным участку. 
На 12.00 прагаласавала 10228 выбаршчыкаў з 16590, што на той час былі ў спісах,—61,7%. Бюлетэні ў урны апусцілі ўсе хворыя Дзісенскай бальніцы сястрынскага догляду. Такім чынам, ужо да абеду галасаванне на Міёршчыне адбылося. 
На 14.00: бюлетэні атрымалі 73,4% выбаршчыкаў. У завяршальнай стадыі знаходзілася галасаванне на Наўгародскім участку для галасавання №13, дзе да урны прыйшло да гэтага часу 94% грамадзян, чые прозвішчы былі занесены ў спісы. Падобным чынам развівалася сітуацыя ва Узмёнах, Паташні, Канцэраве.
16.00. Бюлетэні атрымалі 81,8% выбаршчыкаў, ад 63,1% на Міёрскім участку для галасавання №2—да 96,6% на Наўгародскім №13.
Статыстыка на18.00 наступная: бюлетэні атрымалі 86,5% галасуючых.
І вось канчатковыя вынікі вынікі на 20.00: бюлетэні атрымалі 91,4% выбаршчыкаў. 
У заключэнне некалькі лічб для цікаўных. Найбольш выбаршчыкаў атрымала бюлетэні на ўчастках Міёрскім №2—1922, Міёрскім №3—1718, Міёрскім №1—1569, Дзісенскім №4—1316, Язненскім №24—991, Мікалаёўскім №12— 693. Сама менш—на Канцэраўскім №23—191, Дрыгуцкім №21— 205, Паташнянскім №20—225, Слабадскім №5—245, дзе і насельніцтва адпаведнае.
Усе гэтыя звесткі ўзяты не з пратаколаў камісій для галасавання, а з аператыўнай справаздачнасці, таму прашу іх лічыць папярэднімі.
Леанід МАТЭЛЕНАК.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

Cама актыўна ішло датэрміновае галасаванне на Туркоўскім участку, дзе за бюлетэнямі звярнулася 53,5% выбаршчыкаў, потым ідуць Канцэраўскі—46,1%, Новапагосцкі—45%, Слабадскі—44,7%. У межах 22,1—26,8% аказалася жадаючых загадзя выказаць сваё волевыяўленне на Дварнасельскім, Завуццеўскім, Забалоццеўскім і Міёрскім №3 участках для галасавання. Аднак і гэта, згадзіцеся, шмат. Таму раніцай 11 кастрычніка асаблівых чэрг ля урн не было. За дзве гадзіны да іх прыйшлі 1684 чалавекі, да 10.00 колькасць прагаласаваўшых дасягнула 7412 ці 44,7% агульнай колькасці.Між іншым, да гэтага часу поўнасцю закончылася галасаванне на Міёрскім бальнічным участку. На 12.00 прагаласавала 10228 выбаршчыкаў з 16590, што на той час былі ў спісах,—61,7%. Бюлетэні ў урны апусцілі ўсе хворыя Дзісенскай бальніцы сястрынскага догляду. Такім чынам, ужо да абеду галасаванне на Міёршчыне адбылося. На 14.00: бюлетэні атрымалі 73,4% выбаршчыкаў. У завяршальнай стадыі знаходзілася галасаванне на Наўгародскім участку для галасавання №13, дзе да урны прыйшло да гэтага часу 94% грамадзян, чые прозвішчы былі занесены ў спісы. Падобным чынам развівалася сітуацыя ва Узмёнах, Паташні, Канцэраве.16.00. Бюлетэні атрымалі 81,8% выбаршчыкаў, ад 63,1% на Міёрскім участку для галасавання №2—да 96,6% на Наўгародскім №13.Статыстыка на18.00 наступная: бюлетэні атрымалі 86,5% галасуючых.І вось канчатковыя вынікі вынікі на 20.00: бюлетэні атрымалі 91,4% выбаршчыкаў. У заключэнне некалькі лічб для цікаўных. Найбольш выбаршчыкаў атрымала бюлетэні на ўчастках Міёрскім №2—1922, Міёрскім №3—1718, Міёрскім №1—1569, Дзісенскім №4—1316, Язненскім №24—991, Мікалаёўскім №12— 693. Сама менш—на Канцэраўскім №23—191, Дрыгуцкім №21— 205, Паташнянскім №20—225, Слабадскім №5—245, дзе і насельніцтва адпаведнае.Усе гэтыя звесткі ўзяты не з пратаколаў камісій для галасавання, а з аператыўнай справаздачнасці, таму прашу іх лічыць папярэднімі.

ВЫНІКІ:

У панядзелак, 12 кастрычніка, раённая камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь падпісала выніковы пратакол. Вось самыя цікавыя лічбы з гэтага дакумента: у галасаванні прыняло ўдзел 91,4% выбаршчыкаў, занесеных у спісы; у падтрымку С.В. Гайдукевіча выказалася 1,14% грамадзян, якія атрымалі бюлетэні для галасавання; за Т.М. Караткевіч прагаласавала 4,48%, за  А.Р. Лукашэнку— 90,06%; за М.Д. Улаховіча—0,69%.

Супраць усіх кандыдатаў пададзена 412 галасоў. 


Леанід МАТЭЛЕНАК.

Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.