Галоўная > Вясковае жыццё > Яшчэ адзін магазін "Гурман" з'явіцца на Міёршчыне - у Чэрасах

Яшчэ адзін магазін "Гурман" з'явіцца на Міёршчыне - у Чэрасах


20-01-2020, 16:28. размясціў: gazeta

 У адміністрацыйным будынку СУП «Чэрасы» працуюць полацкія будаўнікі-аддзелачнікі. Адно з самых вялікіх памяшканняў на першым паверсе пераабсталёўваецца пад гандлёвую ўстанову. Штодзень гэтым займаюцца чатыры спецыялісты. Стварэнне новага філіяла сістэмы «Гурман» на завяршальнай стадыі. 

Самае напружанне было ў будучых складскіх памяшканнях. З дня на дзень пачнецца завоз абсталявання, аддзелачныя работы пакрысе пераходзяць у мантажныя, каб у пачатку лютага магазін з гандлёвай залай у 54 квадратныя метры змог прыняць пакупнікоў. Ён арыентаваны на патрэбы вясковых жыхароў, будзе прапаноўваць сяльчанам не толькі прадукты і тавары штодзённага попыту, але і вырабы гаспадарчай групы, камбікармы для буйной рагатай жывёлы, свіней, птушкі. У аграгарадку з’явяцца два новыя рабочыя месцы.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Леанід ЯНУШКЕВІЧ.


Вярнуцца назад