Галоўная > Вясковае жыццё > Пра дзяржтэхагляд і пастаноўку тэхнікі на захоўванне на Міёршчыне

Пра дзяржтэхагляд і пастаноўку тэхнікі на захоўванне на Міёршчыне


15-10-2019, 10:32. размясціў: gazeta

 На пачатак кастрычніка ў сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, сельскагаспадарчых і іншых прадпрыемствах раёна налічвалася 1 142 самаходныя машыны з рухавікамі: трактары, пагрузчыкі, камбайны рознага прызначэння і іншае. З пачатку года зарэгістравана 105 адзінак папаўнення. Больш за ўсё абнавілі парк тэхнікі аграрыі – атрымалі 65 колавых машын, праўда, паўсотні з іх – лізінгавыя. Фізічныя асобы набылі 24, фермеры – 3.

Цяпер у арганізацыях і прадпрыемствах раёна 50 адзінак тэхнікі на гарантыі, у тым ліку 18 – лізінгавай.
Справаздачная статыстыка выявіла негатыўны момант, на які хачу асабліва звярнуць увагу інжынерных служб і механізатараў: да тэхнікі адносімся не надта гаспадарліва, рацыянальна, беражліва. Пра тое сведчыць забарона на эксплуатацыю з-за нявыпраўленых няспраўнасцей 178 сельгасмашын, сярод іх 129 трактараў, якія былі выстаўлены на лінейку гатоўнасці пры дзяржтэхаглядзе.


У інжынерных служб і механізатараў пачынаецца важны этап – пастаноўка тэхнікі на працяглае захоўванне. Папрацуем старанна восенню, меншы аб’ём работ застанецца на вясну.

З заканчэннем уборачных работ Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання запатрабавала ад аграрыяў паставіць тэхніку на працяглае захоўванне ў адпаведнасці з ДАСТам 7751-2009 і навесці парадак на тэрыторыі машынных двароў у сельгасарганізацыях да 1 снежня. Кантраляваць іх ход і гатоўнасць рамонтна-абслугоўваючых баз да дзейнасці ў зімовых умовах будуць спецыяльныя мабільныя групы.


Першачарговую ўвагу трэба звярнуць на своечасовую ачыстку ад пажніўных рэшткаў, зямлі і смецця, выкананне іншых патрабаванняў у адносінах да збожжаўборачных камбайнаў, пасяўных агрэгатаў і сеялак, глебаапрацоўчых машын. Неабходна ўлічваць пэўныя асаблівасці абслугоўвання рухавікоў самаходных машын, якія працавалі на біяпаліве.


Уладзімір ЯСКЕВІЧ,
галоўны дзяржаўны інспектар па наглядзе
за тэхнічным станам машын і абсталявання.


Вярнуцца назад